Литмир - Электронная Библиотека

19 верасня. Чацвер. Слухаю, а зрэдку і ўключаю тэлевізар. Каб паназіраць за працай нашага парламента. На вачах сталеюць дэпутаты. Ніл Гілевіч зрабіў цікавы. Аргументаваны і эмацыянальны даклад пра сімволіку: герб, сцяг, гімн. Нейкі ветэран пачаў цытаваць гісторыкаў-артажлксаў. Маўляў. Бел-чырвона-белы сцяг і “Пагоня” — не нашы сімвалы. Успыхнула дыскусія. І што цікава, многія дэпктаты, якія ўчора гаварылі на іншай мове, сёння выступалі па-беларуску. Хораша гаварыў прэзідэнт Акадэміі навук Платонаў. Гэта вельмі таленавіты вучоны, патрыёт. Пачаў па-беларуску, потым прызнаўся, што цяжкавата выступаць на роднай мове, не хапае слоў, бо адвучаны, як і ўсе мы. Перайшоў на пускую мову, зазначыў: “Мы все псіхологіческі ізранены. Мы не машіны. Всё проісходяўее действует на нас”. Сімволіку горача падтрымаш

Сёння на календары — Дзень цудаў. І цуд адбыўся:  зацверджаны бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня”. Жыве беларусь!

Пятро ўзяўся чытаць апошні запіс за 27 верасня, але яго перапыніў тэлефонны званок. У трубцы пачуўся басавіты голас Валодзі Клімчука, былога тэлевізійнага калегі, ён шмат гадоў працаваў галоўным рэдактарам літаратурна-драматычнай рэадкцыі, а цяпер — дырэктар выдавецтва.

— Прывітанне, стары! Ты так позна сядзіш на працы? Ну і стаханавец! Засумаваў па студыі за час адпачынку? Як адпачыў?

— Нармалёва. І грыбы збіраў, і лазню будаваў, і зямлю капаў.

— Значыць, сілы і моцы набраўся. Самы час пераходзіць да мяне.

— Як гэта — да цябе?

— Я ж табе не раз казаў. Мой галоўны рэдактар — пенсіянер. І што я хачу перацягнуць цябе на гэтую пасаду. Ты аграном па адукацыі. А наша выдавецтва мае сельскагаспадарчы  профіль. Дык вось, галоўны падаў заяву. Ну, яму сказалі: “Пара, браце...” Рыхтуюць месца для былога цэкоўца. Ведаю яго. Дуб дубам... Старшыня Дзяржкамдруку ў ад’ездзе. Неўзабаве вернецца. І тады будзе позна. Ягоны намеснік, наш куратар, супраць таго цэкоўца. Гэта ён мне сказаў, а старшыні ён так не скажа. Дарагі  дружа, я табе  раю. Проста прашу. Зрабі рашучы крок..

—   Валодзя, так нечакана. Трэба падумаць. З жонкай параіцца.

— Жонцы скажы толькі адно. Будзеш атрымліваць удвая болей.  Чакаю цябе заўтра раніцай. Пагамонім. Я з васьмі ўжо на працы. Можаш а палове дзевятай пад’ехаць. Ну, дык што?  Чакаць?  Ці шукаць каго іншага? Часу ў мяне мала.

— Добра. Чакай, — рашуча сказаў Пятро.

Жаданне нешта запісаць у дзённік адразу знікла: тут думаць трэба! Гэта ж не жартачкі — такая прапанова. Тэлебачанню аддаў амаль дваццаць гадоў. Абвёў вачыма свой кабінет. Адчуў: шкада яго пакідаць — болей за дзесяць гадоў адседзеў тут. Усё знаёмае да кожнай шчылінкі, звыклае, а там усё новае: людзі, справы, праблемы. Апошнім часам быў незадаволены сваёй работай, не падабалася новае кіраўніцтва. Здавалася, што гатовы развітацца з блакітным экранам, бо ўсё, што там адбываецца, што паказвае экран, гэта імітацыя жыцця. Ён усё болей пераконваўся, тэлевізар — скрынка для лайдакоў і дурняў, бо перадачы, якія даюць нешта розуму і сэрцу, — рэдкасць.

Трэба адважыцца. Учора здзівіў зямляк Андрэй Сахута. Патэлефанаваў Пятро яму на кватэру, трубку зняла Ада і пачала, што называецца “рвать и метать”: такі ідэаліст  муж, паехаў у радыектыўную зону і пачаў працаваць шараговым ляснічым! Кінуў усё, сям’ю, сяброў. Пятро не верыў сваім вушам: сакратар абкама партыі — і раптам ляснічы ў радыеактыўнай зоне. Потым яна дадала, што нібыта праз тры месяцы яго прызначаць галоўным ляснічым  у райцэнтры. Але ж зачуханая Лабанаўка,  нашпігаваная радыенуклідамі,  не сталіца. Ды могуць і не прызначыць. Так і будзе там сядзець да пенсіі. Калі дажыве...

Ада гаварыла сумбурна, усхвалявана, у голасе чуліся раздражненне, крыўда, злосць, што не параіўся, не паслухаўся яе. Пятру здавалася, што ў сябра добрая сям’я,  і раптам  гэткія лютасць і злосць.

Паспяшаўся Андрэй, падумалася Пятру, мог бы пайсці ў выдавецтва, хаця туды не ўзялі б, раз адбіваюцца ад цэкоўскага кадра, а вось на сваё месца на тэлебачанне мог бы прапанаваць. Думкі, думкі  клубіліся ў галаве Пятра Махавікова. Трэба хутчэй дамоў. Што скажа Ева? Ён прадчуваў, што яна скажа. Калі пачула, што аклад  там  большы,  параіла:

— Ну, то, можа, варта, ісці. А як туды дабірацца? Гэта ж далёка. Праспект Машэрава...

Яны пачалі абмяркоўваць, як туды лепей даехаць. Былі розныя варыянты: аўтобусам, тралейбусам  да  прыпынку “Няміга” або трамваем  да  метро. Перасадка, затое хутка.

Пятро  быў удзячны Еве за спагаду, спакойную разважлівасць і памяркоўнасць. “Якое гэта шчасце мець добрую жонку!” — падумаў ён. Згадаў учарашнюю размову з Адай, зразумеў, што між Сахутамі стасункі накаліліся. Мабыць, яна добра дапякла мужу, што доўга ходзіць без работы. Таму Андрэй  і  кінуў Мінск,  можа  ўсё  скончыцца  разводам.

Раніцай Пятро Махавікоў быў на праспекце Машэрава. Ішоў нетаропка, прыглядаўся да будынкаў, быццам хацеў усё добра запомніць, бо, магчыма, па гэтым маршруце давядзецца хадзіць аж да пенсіі. Прамінуў грувасткі Дом мадэляў, вось славутая крама “Алеся” — запаветны куток сталіцы для ўсіх жанчын. Быў ён тут з Евай,  але аельмі даўно.

Пятро шчыльней захутаў шалікам шыю,. бо акурат у твар дзьмуў вільготны парывісты норд-вест, сцепануў плячыма пад скураною курткаю. Гэтую апранаху вецер не прабіваў, а каленям было холадна. Годзе піжоніць, трэба насіць нагавіцы, паўшчуваў сябе Пятро, зірнуў на гадзіннік — стрэлкі паказвалі дваццпць хвілін дзевятай. Наддаў ходу, бо пазніцца не пажадана, але і раней прыпёрціся таксама няварта, каб не падумаў пан дырэктар выдавецтва, што тэлежурналіст Пятро Махавікоў дужа прагне заняць  крэсла галоўнага рэдактара. Праўда, ён і на тэлебпчанні меў, так бы мовіць, адэкватнае крэсла, але ж тут большыя грошы..

Вось і Дом кнігі.  Шэры  дванаццаціпавярховы  гмах тарцовай сцяною туліўся да шырокага праспекта.  Пятро міжволі падумаў, што так даўно жыве ў Мінску, а ў гэтым доме не быў. Праўда, кнігарню “Светач”, якая месцілася збоч, наведваў шмат разоў. І вось цяпер ён будзе хадзіць тут штодня. Учора ўранні пра гэта і думаць не  думаў. Цікавае жыццё сваімі паваротамі! У ім выспявала рашучасць прыняць прапанову сябра. Рыкашэтам развал КПСС паўплываў і на яго лёс — раней мог бы ўмяшацца ЦК і  не адпусціць яго, трэ было б здымацца з уліку ў адным райкаме, станавіцца на ўлік у іншым. Жыццё ўпрасцілася. А мо наадварот, ускладнілася? Болей будзе бедламу? Чыноўніцкага самадурства?

Роўна а палове дзевятай Пятро Махавікоў пераступіў парог выдавецкай прыёмнай. У невялічкім пакойчыку за масіўным сталом сядзела смуглявая дзяўчына ў акулярах і друкавала на пішучай машынцы. На светла-рудых дзвярах справа кінулася ў вочы шыльда “Дырэктар”, а злева на такіх жа дзвярах было напісана — галоўны рэдактар. Значыць, кабінет за гэтымі дзвярыма можа быць маім, падумаў Пятро, павітаўся і назваў сябе. У гэты момант дзверы расчыніліся. Уладзімір Клімчук, высокі, мажны, таксама ў акулярах на шырокім твары, басавітым голасам прамовіў:

— Заходзь, Пятро. Распранешся ў мяне.

Не марнуючы час, ён дастаў аркуш паперы, падаў госцю.

— Ну што, будзем працаваць? Тады пішы заяву. На маё імя. Як жонка? Падтрымала?

— Ты маеш рацыю, — усміхнуўся Пятро. — Як сказаў, буду зарабляць болей, адразу згадзілася. Хоць яна і без гэтай фразы  не  пярэчыла б. Мы добра жывём. Я рады, што знайшоў яе.

— Табе можна пазайздросціць. Пра гэта іншым разам. Сядай, можа, за гэты стол, — Клімчук паказаў на доўгі стол паўз сцяны даволі вялікага кабінета. — Да мяне будуць заходзіць людзі. А табе трэба напісаць заяву, запоўніць лісток уліку кадраў. Аўтабіяграфію. Кароткую, лішне не расцягвай. І пойдзем да начальніка ўпраўлення  кадраў. Я ўчора з ім перагаварыў. Пойдзем знаёміцца.

У той дзень, як звычайна па аўторках, а другой гадзіне дня ў намесніка старшыні Дзяржтэлерадыё Івана Кузьміча праводзілася планёрка, на прафесійнай мове яна называлася — “задзел”. Іван Кузьміч, які меў мянушку “Більярдны шар”, бо сваю круглую галаву звычайна галіў пад нуль, доўгі час працаваў дырэктарам праграм.. Раней з яго пасміхаліся, калі ён прамаўляў слоўца “стенарии”. Цяпер сцэнарыі ён  чытаў  рэдка,  таму  гэтае слова ад яго чулі  радзей, маладыя супрацоўнікі нават і не ведалі, пра каго кажуць калегі: галоўны чытач “стенариев”. У свой час Іван Кузьміч працаваў у аддзеле прапаганды ЦК партыі, адтуль яго спусцілі дырэктарам праграм тэлебачання, меў ён двух намеснікаў, персанальную чорную “Волгу” і з цёмнага да цёмнага сядзеў у невялікім пракураным кабінеціку на старой тэлестудыі, што месцілася на беразе Свіслачы. Цяпер ён займеў шыкоўны кабінет у новым высачэзным гмаху тэлестудыі.

29
{"b":"551730","o":1}