Я спачатку прыдумаў маланкі, А потым — запалкі. Калі ўдумацца—дзіўна, Бо маланкі прыдумаць цяжэй. Лотым Ева сагнула лазіну, Касою звязала канцы I прыдумала кола. — Тата, кінем з гары! ...I яно пакацілася Калясніцай Іллі па аблоках, Самакатам і веласіпедам, Паравозам і аўтамабілем, Колам лёсу I колам агляду (Тым, што ў парку дзіцячым у Мінску). Я прыдумаў маланкі — Таму быў абраны ў бацькі Вынаходніцай кола. Яна прывяла мяне ў парк. Мы купілі білеты і селі ў зялёную люльку. — Кола будзе каціцца ці будзе круціцца? Спытаў я. Яна адказала: — Вышэць. Мы вышэлі, а дрэвы ніжэлі. — Значыць, можна вышэць, Калі думаць, што нехта ніжэе? — Спытаў я. Яна адказала: — Вышэць — так не думаць. З намі дрэвы вышэлі. Як жорны, уздзеты на прэнт тэлевежы, Паварочваўся горад... У трэшчыне жорнаў стаяла рака. — З двух адно,— я сказаў,— Калі жорны зрастуцца, то выціснуць рэчку, А разваляцца жорны — рэчка сыдзе ў пясок. — Не! — яна адказала.— Вышэць — бачыць выйсце. З намі горад вышэў. Разрастаўся. Ягоныя жорны Абручом абвіла акружная дарога, А яе прабівалі праменні Магілёўскай і Слуцкай, Маскоўскай і Брэсцкай шашы. — Па якой жа з іх выйсце? — Спытаў я. Яна адказала: — Па ўсіх. Калі дзеці дарослымі робяцца, Рэдка хто з іх разумнее. Кінь маланку. Я кінуў. Блакітная сцёбнула пуга Па праспекце. Успыхнулі вокны ў дамах. Скалануліся дрэвы. Як шрот, вераб'і сыпанулі. А з людзей, што прыдумалі громаадводы, Аніхто — Ні адзін!— не прыўзняў галавы. Я кінуў. I ўнізе адразу ж пачуўся Крык: — На коле! У нас не жартуюць з агнём! Аштрафуем!.. — Вось бачыш,— Вынаходніца кола ўздыхнула. — Людзям трэба вышэць. З намі людзі вышэлі У люльках чырвоных і сініх, А зялёная — наша — прайшла ўжо сваю вышыню... — Як вышэць? — я спытаўся, Яна засмяялася: — Проста. Трэба з кола сысці, Покуль люлька не стала ніжэць. Дай руку... I мы скочылі з люлькі Пайшлі па аблоках, а следам — Прыручоным — кацілася кола, круцілася кола, а ў ім, Як вавёркі, Скакалі стагоддзі... Дрыготкія цені чароту... Ударыш вяслом па вадзе — I пырскі рассыплюцца шротам, I рэха кругамі ідзе Да берага: "Што ты?.. Чаго ты?.." Не віскне сабака ў двары, Прыходзь — і што хочаш бяры, Не ўскінуцца гаспадары, Бо спяць, як прадаўшы пшаніцу, Нічога ніхто не баіцца, Ніхто і нічога!.. Назад Ад берага рэха адрыне. ...I толькі шалохнецца сад Ды ўспудзіцца конь у адрыне... I вуха нядрэмнае ўскіне У чуйную ноч Канакрад. Дні рассыпаць, як той мак на стале, Байкамі бавіцца... Толькі аднойчы яно паўстае: Што адбываецца? Страчана. крэўнасці. ніць. між людзьмі. Так яно лепей. Так яно лепей?.. Светла ў Сусвеце. А свечку задзьмі — Цемра аблепіць. Што ж адбываецца з намі і ў нас?!. Быццам не знаеш!.. Знаеш: пытанне вышэй за адказ, Скочыш — і шыю зламаеш. I запытаўся ён пасля ўсяго: "Калі жывеш ты, то ў імя чаго?" І засмяяўся я: "Цяпер якраз Не адкажу, бо ведаю адказ". Кажуць людзі: ў год раз ночкай з гуслямі дзед
З кургана, як снег, белы выходзе. ...І ўсё нешта пяе, што жывым не паняць. Янка Купала У краях, Да якіх ад нашых дуброў Тры гады на кані скакаць, Цар Арых Зваяваў суседніх цароў I пачаў адзін цараваць. Два законы Народам скароным Арых Абвясціў скрозь лямант і крык: "Той, хто будзе спяваць Песні продкаў сваіх — На калодзе пакіне язык". А каб сілай сваёй За ўсе царствы мацней Было царства яго — Арых Асудзіў на страту Слабых дзяцей I нямоглых старых. Ён васалаў-царкоў Пасадзіў на транкі, Загадаў ім выконваць закон. "Ты мудрэйшы з мудрэйшых,— Сказалі царкі,— Прыйдзе свет да цябе на паклон". I паклікаў Арых Ваяводу свайго, I сказаў яму: — Слухай, Яман! Над законам няма Ні цароў, ні багоў, Ваяводы — таксама няма. А таму,— усміхнуўся Яману Арых,- Ты цара, ваявода, усцеш... Па закону На страту нямоглых старых Першы бацьку свайго Павядзеш. Пахіснуўся ад слоў гэтых Волат Яман, Здзёр даспехі з сябе, як кару... Але дыхавіцы праглынуўшы туман: "Павяду",— адказаў ен цару. Потым з катам дзяржаўным Адзін на адзін Так Арых размаўляў: — Верны кат! Па закону на страту Нямоглы твой сын Хай адкрые мне спіс гэтых страт. Кат ад слова царова Прырос да сцяны, Але ўкленчыў і вышаптаў ён: — У мяне, уладар, Два нямоглых сыны, Над абодвума Роўны закон. I паклікаў Арых Да сябе гусляра, Ды не граць I не песні спяваць, А сказаць, Што няма над законам цара, I ўсе гуслі спаліць загадаць. Не здзівіў гусляра Цар загадам сваім, Доўгі век жыў на свеце гусляр, Быў ён белым як лунь, Як легенда — сівым... I сказаў ён цару: — Уладар! Прад законам схіляюцца смерд і кароль, I не мне перад ім бунтаваць. Гуслі заўтра спалю... Толькі сёння Дазволь Мне апошнюю песню зайграць. Я магутнае царства тваё апяю, Ваяводаў і катаў тваіх, Я вялікую мудрасць услаўлю тваю... I крануў свае гулкія гуслі гусляр Так, што неба, Як звон, загуло!.. Устрывожыўся цар: То бялеў царскі твар, То чарнеў, хоць у песні было Толькі тое, На што найвышэйшы дазвол Паслухмяны пясняр папрасіў... Але п е с н я Хістала і горы, і дол! Як па мёртвых, Гусляр галасіў Па смялейшых за ўсіх ваяводах цара, Па адданейшых катах і па ў... I маланкай Мільгнуў Над плячом Гусляра Катаў меч — і на шыю упаў! Царскі суд — правы суд. Царскі гнеў — скоры гнеў. Меч у царскай дзясніцы — Пярун! ...А гусляр перасечаным горлам хрыпеў I цягнуўся... Рукамі... Да струн... "Гэй вы, гусі-самаграі! Музыкі сівыя! Вы спявайце ў родным краі Песні векавыя. I з небыцця вяртайце, гуслі, усляроў у зрэб'і, Непадкупных, неспакусных Золатам і срэбрам. Не збірайце толькі, гуслі, Успамінаў хмары, Як плылі над Белай Руссю Войны ды пажары. Як зямля яе стагнала, Плакалі каменні... Як было і так нас мала — I як стала меней..." |