Литмир - Электронная Библиотека
ПРЫЦЯЖЭННЕ ЧАСУ
Жыццё з маленькага вучыла:
Як ні мудруй тут, ні пручайся,
А немагчыма, немагчыма
Адолець прыцяжэнне часу.
Агорне веснавосць павеву —
I квеценню зазорыць мусіш,
Як абрыкосавае дрэва,
Прыручанае Беларуссю.
Скапычаныя смуткам гоні —
I неспазнанага прасторы...
Ты стаў дасведчайней сягоння,
A шчаслівейшы быў учора...
У ледзь ацямлівым галопе —
То па пустыні, то па жыце.
I стукае у грудзі попел
Усіх згарэлых побач жыццяў...
* * *
Снег упаў на голле залатое...
Толькі ўчора сонцам ліўся ліст —
А сягоння пад завейны свіст
Снег упаў на голле залатое...
I шчыміць разгублена душа,
Нібы не бярозка, а сама я
Так безабаронна адгараю,—
I разгублена шчыміць душа...
У ЛЮСІНЕ
А возера, як вока, поўнае
Глядзіць у сцішанасць маю.
Усё, што я люблю, што помню я,
Глыбока ў сэрцы прытаю.
Перагуло, перамалолася.
За ўсё заплачана спаўна.
Маўчаць дубы Якуба Коласа.
Якая далеч ім відна
За гэтым возерам, за лёсамі?..
Падснежнікавая пара,
Не дай астацца безгалосаю
Каля яднальнага кастра!..
ПАЭМА ЖНІВА
Ляжыш на канапе, што раптам зрабілася
лаваю.
Васковая свечка гарыць у цябе ў галавах.
I рукі твае спрацаваныя, рукі ласкавыя
На грудзях — як два перавяслы на полі
жніва.
Дажала, матулечка, вось ты, матулька,
й дажала
Усе свае болі, маркоты i ўцехі свае.
I рукі на грудзях так ціха, спакойненька
склала,
Што дзецям тваім ix аплакаць i слёз
не стае...
Васковая свечка паволі гарыць-дагарае.
У слоік з ячменем сыходзіць счарнелая
ніць.
Хіба ж ты, матулька, была ўжо такая
старая,
Настолькі старая, што ўжо расхацелася
жыць?!
Ляжыш, прычасаная, ўбраная, як на
вялікдзень.
I ў печы пячэцца твой белы — наш чорны —
пірог...
Устань жа, галубка, устань, мая зорачка,
выйдзі
Хоць глянь, колькі люду сабраў твой зычлівы
парог!..
Устань, мая родная, ты ж на дасвецці уставала.
А тэта ж — паглянь толькі! — сонца пайшло
на заход...
Усмешкай людзей прывітай, як заўсёды вітала,
Няхай не стаяць так журботна ля нашых
варот!..
Ой, мылі, ой, мылі крылмі вокны чорныя
вораны,
А ты i тады ўжо маўчала, амаль як цяпер...
Што плавіла ты ў гэтай моўчы аддаленай
горане?
Мо бачыла зорку дзявоцтва, што ўпала ў аер?
Усё нешта складвала, згортвала,— ні на
хвілінку
Не ведалі рукі спачыну i ў злічаны час...
Ты ж, мамачка, з кожнаю птушачкай, з
кожнай зялінкай
Умела гукнуцца,— чаму ж не азвешся да нас?!
Цябе ў маладосці, было, каралеваю звалі.
Знімі чорны смутак з сівога свайго караля!..
Ты ж, мамачка, гэтак любіла i кветкі, i далі.
Паглянь, як — ажно да рыдання — красуе
зямля!..
Навошта ўсё гэта?.. Куды гэта?.. Лапкі
яліны...
Вянкі... Каснікі... Дамавіна...
Каму — дамавіна?..
Вясковая чорная вуліца...
Людзі...
Літанні...
Магіла... Аркестр... Пахаванне...
Чыё пахаванне?..
Потым цётка бярэ жменьку жвіру сырога
з пагорка.
Просіць маму з дзяцей сваіх зняць смутак
цяжкі i горкі...
А потым — сталы, на сталах — каша, боб
i капуста...
Памінанне...
Кароткія пацеры...
Няўцямна i пуста...
«Ой, ляцела зязюленька
Цераз круту гору.
Пасеяла пшанічэньку,
Выжала палову.
Ой, навошта ж мне палова,
Як зерня не маю?
Ой, нашто ж мне жыць на свеце,
Як мамы не маю?..»
*
Стала горкай цямніцай былая святліца...
I сніцца:
Апраметная цемра над хатай, над садам
— Нібы сонца на свеце зусім не было...
Злавесныя бліскаўкі за даляглядам
Толькі болей згушчаюць чарноцця сіло.
Я — пад нейкім скляпеннем. Я моўчкі блукаю
Паміж ложкаў, насілак, між хворых, калек.
Я маўкліва шукаю.
Я маму шукаю.
Пасярэдзіне залы — стол.
На гэтым стале
Спісы. Доўгія спісы ўсіх тых, хто
загінуў;
Хто без вестак прапаў;
Хто застаўся жывы.
З краю — шчэ адзін спіс пад засохлай галінай:
«ЭРЭТЭК»...
«ЭРЭТЭК»...
Ён не йдзе з галавы,
Дзіўны спіс «ЭРЭТЭК»...
Я не знаю, што значыць
Гэта слова.
Не ведаю.
Толькі мяне
Аж калоціць усю ад бязгучнага плачу:
Гэты спіс шыфраваны спісу мёртвых страшней!..
I не моўчкі,
а з крыкам ужо, з кулакамі
Я кідаюся на
нейкі цень, на
абрыс
Нейкай здані, якая i маму —
i МАМУ! -
Хоча ўнесці ў той спіс...
Там адзначаны,
хто падлягае знішчэнню,—
Хто жывы,
ды ўжо гэта не мае значэння...
А мяне адпраўляюць у іншую залу.
Я іду, маладая, прыгожая.
Мне
Тая здань з нейкай дзіўнай усмешкай
сказала,
Што маму маю не кране...
Маладую, прыгожую, у паняверцы
Зноў мяне невымоўны мой смутак вядзе
З заміраннем зняможаным ціхага сэрца
Углядацца ў абліччы
i твары людзей.
Ix тут безліч — такіх маладых
i прыгожых! —
Гаманкі i гуллівы —
Жахлівы засеў:
Бо ўжо ведама, ведама мне,
о мой божа,
Гэта — мёртвыя ўсе!..
I сама ўжо —
I гэта таксама я знаю —
I сама я хаджу сярод ix
Нежывая...
У сляпым, у раптоўным пякельным кастры
Спапялелі ўжо ўсе,
i радня, i сябры...
У жывых толькі недзе мой брат i сястра:
Як ім выжыць, як жыць пасля ГЭТАКІХ
страт?!
Дзеці ў ранах, у язвах, у страшнай каросце...
ШТО
пра нас дзеці думаюць там,
Пра дарослых?..
...Я расплюшчваю вочы.
На змятай падушцы
Грае сонечны зайчык.
За сцяной галасы.
Мне нядобра. Калоціцца сэрца. Мне душна.
Вокны песціць лагодай высокая сінь.
Пад нагамі — зямля.
Дол — адзіны навек.
A ў гарачыя скроні —
«Э-РЭ-ТЭК!..»
«Э-РЭ-ТЭК!..»
*
«Упіўся козак, упіўся,
З дарожанькі збіўся,
Вараному коню
На грыўку схіліўся,
Ой, бяжы ж ты, коню,
У чыстае поле.
Ой, там сіраціна
Пшанічэньку поле.
Пшанічэпьку поле,
Куколь вырывае,
Вараному коню
Пад ногі кідае...»
Памажы мне, песня, акрыяць...
Там, за летаў лёткай чарадою,
Можа, ўбачу маму маладою,
Бацьку маладым убачу я:
Быстрага русявага хлапца
З яснымі блакітнымі вачыма,
Гнуткую чарнявую дзяўчыну —
У касе галінка чабраца...
На пясках спануранай зямлі
Што было ў ix? Беднасць ды сіроцтва.
Што было? Юнацтва ды дзявоцтва.
Ды надзеі з марамі былі.
Не пазнаю кута, дзе ўзрасла,
Але ў шолаху лістоты ўчую
Бацькаву i матчыну вясну я,
Галасы журлівага святла...
...Цені перадсвітання
Так глыбока ў траве заляглі...
«Гэта ж песня — каханне.
А жыццю трэба хлеба, зямлі...»
Поўнік — вехцем саломы,
Растрывожана пахне аер...
«Я змагу, я ж не ўломак!
Ты толькі чакай, ты — павер!..»
Залатой прыпарошай
Сыпле й сыпле жаўронак на ўсход.
«Зараблю-такі грошай!
Ці ж збагося казённых работ?!
А не выйдзе...
Што ж, любая,
Не ўпікну я ні словам нідзе,
Як хтось іншы да шлюбу,
Шчаслівейшы,
цябе павядзе...»
Як пяшчотна вішанька цвіла!..
Мама, мама! Недарэчна, мусіць,
I пытацца, ці ў сваім замустве
Сапраўды шчаслівай ты была.
На тваім вясельным ручніку
І сягоння галубы туркочуць,
Што бярэцца сонцам свет сірочы,
Як каханне падае руку.
I казалі, бачачы цябе
У рабоце i ў гулянні, людзі:
— От каго ўжо доля шчыра любіць,
Трэба ўдасца ж гэткай харашбе!
I ў руках яе — усё гарыць,
A i з твару — ходь вады напіся,
I каму ўжо, як не Мацяшысе,
I спяваць, як птушцы на зары:
Падрастаюць дзеткі, i мужык
Працавіты, добры ды талковы...
Мама, мама! Дзе яна, падкова Шчасця-долі, на якой мяжы?
Мук жыццё адважвала спаўна.
Ты ж спявала, хоць душа балела.
Не магла інакш ты.
Не хацела,
Каб пакута ўсім была відна.
Мацяркам бо вечна што пячэ?
Каб адно былі ў здароўі дзеці,
Каб адно было спакойна ў свеце,—
Большага чаго жадаць яшчэ?
Леты-зімы —
вір ам-мітульгою...
Hi таго здароўя,
ні спакою...
Што чакае за крутой гарой —
Выявіцца толькі на вяршыні.
Птушка лёсу ўсё кругі вяршыла
З паднябесся да зямлі сырой...
Як жыццё любіла, мама, ты,
Як яму ты радавацца ўмела!
Ты для ўсіх, як зорачка, гарэла
Між будзёншчыны i гаркаты.
Успаміну светлы каласок:
Ты вяртаешся таропка з поля,
Малачай ды лебяда ў прыполе,
A ў руцэ — рамонкі для дачок...
Пад замкамі для цябе была
Азбука i мудрасць кніжных ісцін.
Поўнілася ты, як сокам лісцік,
Мудрасцю саўдзелу i цяпла.
Што вы з бацькам тут ні зажылі!..
Але вечна помнілі пра тое,
Што павага — самае святое,
Бо людзей з нас лепіць на зямлі.
Праз усё, што наканоўваў час,
Праз надзей змярканні i дасвецці,
Праз крывавы пот i боль па дзецях
Вас вяла, трымала любасць вас.
Гэткіх душ не пакалечыць быт!..
І ў мяне ад вас перакананне,
Што адзіна праца i каханне
У жыцці апірышча i шчыт.
Хоць з гадамі ў голасе тваім
Большала зажурынкі, матуля,—
Голас твой —
i суд мой, i атулле,
Лепшае ўва мне згукана ім.
*
А ты ж i не ведаеш, ма, што з табой
адбылося,
Не ведаеш нават,
Што ўсё, з чым зжывалася ты, чым жыла,
ад цябе адцялося...
Што раптам пайшлі ад цябе ўсе дарогі твае
i сцяжыны,
Пакінулі ўсе —
Па пяклівай расе, па іржэўніку,
па ажавінні.
Што ўраз адступіліся
i ад каленак тваіх,
i ад рук тваіх грады,
Адпрэчыўся кветнік,
I нават над ранішнім полымем печы твая
ўжо не ўлада.
Не ўлада,
не ўлада твая ўжо ані над дзяжою,
aнi над дайнічкай,
Навек,
незваротна
Пайшлі ад цябе ўжо
i смага твая,
i крынічка.
Сышлі i піліпаўкі ўсе твае, мама,
i спасы,
А ты ж i не знаеш,
Што цэлага свету знянацку
не стала ў цябе ўжо. Hi свету,
ні часу...
A ў тым,
незамглёна далёкім,
пад вернай аховай
Любові i смутку
Нявыказна велічна, ціха ў дуброве
перадвечаровай.
Разгалыя кроны варожаць змярканню
ў задуме ўрачыстай.
Узнёсла.
Харальна.
Між бурага лісту яшчэ так багата зялёнага
лісту.
Яшчэ нам ні разу не сніліся войны
нейтронныя. Поўнім
Мяхі жалудамі.
Яшчэ мы адзіна пра тое, што перад вачыма,
i помнім.
Вунь тата, вунь мама.
А вунь i мы, дзеці.
Заўзята збіраем
Бурштын жалудовы.
I тата лагодна ўсміхаецца маме.
I мама жывая...
7
{"b":"547092","o":1}