Литмир - Электронная Библиотека

Падпарадкава╝шыся безназо╝наму покл╕чу, я стаяла на мосце, раск╕ну╝шы рук╕, ╕ зямля аддавала мне сваё святло. Цемра прагна смактала яго, сама напа╝няючыся ззяннем. Шэрая Мара ╝жо ляцела на мяне, але цяпер я мела дастаткова с╕л, каб сустрэць яе. Цемра, якая не была ╝жо Цемрай, вылецела вонк╕ ╕ закруц╕лася ╝ мяне перад вачам╕, як вогненае кола. Звычайнае кола са сп╕цам╕ ╕ калодкай, накшталт тых, што коцяцца са сх╕ла╝ кургано╝ у купальскую ноч. Я працягнула руку ╕ ╝зяла яго за сярэдз╕ну. Яно гарэла агнём, але не апякала. Шэрае абрынулася на мяне, як задушл╕вы морак, аблытала клейкай павуц╕най, абдаючы затохлым смуродам склепа╝, дзе ╝ бронзавых дамав╕нах гн╕юць костк╕ тырана╝ ус╕х м╕нулых эпох, гн╕юць ╕ не могуць памерц╕, бо нават у маг╕ле ╕х грызе ня╝тольны голад ╕ прага новай крыв╕... Не, вурдалак╕, не атрымаеце. Не гэтым разам.

-- Шкыньдзёхай. Жаба г╕пербарэйская, -- прамов╕ла я ╕ к╕нула ╝ Мару вогненнае кола.

Пачу╝ся трэск, н╕бы распаро╝ся мех са смеццем. На╝кол завыла, забрахала ╕ загалёкала на тысячу галасо╝. Мяне усцешыла, што ╝ гэтым шматгалосс╕ я не расчула н╕чога чалавечага. Па шэраму пабегл╕ частыя сполах╕, ╕ праз ╕мгненне ╝сё зашугала ясным полымем. Здавалася, быццам я апынулася ╝ эп╕цэнтры пажару. Зразуме╝шы, што г╕не, шэрая Мара з енкам╕ к╕далася па мосце, н╕бы ╝ спадзеве зб╕ць з сябе агонь, як╕ пажыра╝ яе. Нарэшце, закруц╕╝шыся ╝ вогненны в╕хор, яна ╕рванула да неба, ╕ гэты в╕р падхап╕╝ мяне ╕ пацягну╝ за сабой. Пачуццё палёту хутка змян╕лася адчуваннем падзення. Мяне панесла ╝ нейкую прорву, а потым у вушах зашумела, ╕ паветра зраб╕лася ледзяным ╕ вязк╕м, н╕быта я ╝пала ╝ ваду, пры гэтым захава╝шы здольнасць дыхаць, як часам бывае ╝ сне. Полымя трох╕ прытухла, ╕ на╝кол зно╝ запанавала каламутнае зелянявае свячэнне. Безабл╕чная с╕ла валакла мяне ╝н╕з, да цёмнага дна. Нарэшце я ╝бачыла перад сабою Браму. Яна выглядала, як чатыры святл╕выя раскол╕ны, што зе╝рал╕ на тле апраметнага чарноцця. Яны разыходз╕л╕ся промням╕ ад цэнтру, заг╕наючыся на канцах, як салярны знак, ╕ ╝ся гэта канструкцыя павольна круц╕лася вакол сваёй вос╕, выпраменьваючы трупнае ззянне. Па той бок Брамы чул╕ся галасы - шэпты ╕ ляманты, кпл╕выя смяшк╕, уладныя вокл╕чы, разгульны рогат ╕ ╝скл╕к╕ нато╝пу ╝ м╕льёны глотак. У раскол╕нах м╕льгал╕ абл╕ччы, падобныя да чалавечых, адтуль цягнул╕ся рук╕ - альбо падабенствы рук. На ╕х было па восем пальца╝, ╕ яны не мел╕ костак, выг╕наючыся, як шчупальцы малюска╝. Потым шуганула полымя, Брама зачын╕лася, ╕ зраб╕лася вельм╕ цёмна.

***

Я расплюшчыла вочы. Нада мной было цёмнае неба, зацягнутае хмарам╕. Па краях небасх╕лу хмары трох╕ разышл╕ся, ╕ ╝ прарэх╕ глядзел╕ буйныя зоры, а ╝ вышынях, проста ╝ мяне над галавой шугал╕ маланк╕. Яны лётал╕ ╝ чорных аблоках, як вогненныя цмок╕, ╕ згасал╕ адна за адной. Дз╕╝на, але перуно╝ не было чуваць. Наогул было вельм╕ ц╕ха, чутно было тольк╕, як ун╕зе пад мостам плёскаецца вада. Зелянявае ззянне згасла таксама, ╕ мост ах╕нула цемрадзь - звычайная начная цемрадзь без выкрутаса╝. У паветры лунал╕ пах╕ азону ╕ гарэлага жалеза - ужо ледзь за╝важныя. Я паднесла руку да вачэй. Далонь ╕ пальцы непрыемна смылел╕, але раны зацягнул╕ся, ╕ кро╝ больш не цякла. Затым я паднялася на ног╕ ╕ агледзелася. У выбл╕сках маланак, што ╝спыхвал╕ ╝сё радзей, я ацан╕ла масштабы разбурэння╝. Мост бы╝ як пасля бамбёжк╕. Асфальт уздыб╕╝ся ╕ раскрышы╝ся, у паверхн╕ моста зе╝рал╕ скразныя прабо╕ны, л╕хтарныя слупы павал╕ла ╕ пераламала, як ало╝к╕. Метал╕чная агароджа таксама моцна пацярпела - з аднаго боку моста яе папросту здзёрла, а тое, што засталося, было пагнута ╕ пакарабачана дашчэнту.

-- Н╕што сабе патаньчыл╕, -- прамов╕ла я ╕ засмяялася.

У гэтым напра╝ду было штосьц╕ заба╝нае. Бедны, бедны наш выканкам. Тольк╕ паспел╕ адрамантаваць дарогу пасля нашай навагодняй разборк╕, а цяпер цэлы мост прыйдзецца адна╝ляць. Адны выдатк╕, а ╝ кра╕не ╕ так крыз╕с, кашмар!..

Краем вока я ╝гледзела нейк╕ рух побач са мной. Я з╕рнула туды, ╕ смех захрас у мяне ╝ горле. Лёня. Жывы. Ён курчы╝ся на раструшчаным асфальце, спрабуючы падняцца. З аднаго боку, мяне гэта ╝зрадавала - ╝сётк╕ абышлося без смертазабойства. Але ╝ той жа час я адчула лёгкую пан╕ку. Ён жа тольк╕ што ╕мкну╝ся парэзаць мяне на лахманы. Хто ведае, што яшчэ ён вык╕не. Пс╕х ненармальны. Я стаяла ╕ глядзела на яго, гатовая ╝ любы момант к╕нуцца на╝цёк╕. Пасля некальк╕х ня╝далых спроб ён пры╝зня╝ся ╕ се╝, абап╕раючыся на далон╕. Поз╕рк╕ нашы сустрэл╕ся. Выгляд ╝ яго бы╝ не тое каб прасветлены. Хутчэй ашалелы. Але быццам бы асэнсаваны.

-- Лёня, ты? - спытала я з недаверам.

Вусны яго варухнул╕ся, ён, здавалася, штосьц╕ сказа╝, але я не разабрала н╕ слова.

-- Чаго? - перапытала я.

Ён пах╕та╝ галавой. Потым твар яго скрыв╕╝ся, ╕ ён сутаргава ╝чап╕╝ся сабе ╝ ка╝нер, быццам яму бракавала паветра. Вусны яго зно╝ заварушыл╕ся, ╕ зно╝ ан╕ гуку. Аглухла я, ц╕ што? Ага, атыповая кантуз╕я. Ц╕ гэта ╝ яго мову адняло? Такое з ╕м ужо здаралася.

-- Захар, я не чую. Што?

Нарэшце ╝ яго атрымалася. Нейк╕ здушаны хрып, ╝ як╕м чыста ╕нту╕ты╝на ╝гадвал╕ся склады ╕ л╕тары.

-- Аль..ж..жбе..та...

Тут я ╝свядом╕ла, што глядз╕ць ён не на мяне, а на штосьц╕ ╝ мяне за сп╕най. Я аз╕рнулася. Так ╕ ёсць. Вядзьмарка з Кунца╝к╕. У нязменным сва╕м кажушку, ва╝нянай спадн╕цы ╕ хустцы з махрам╕, тольк╕ ╝жо без стрэльбы. Яна ╝см╕халася. Проста-тк╕ кв╕тнела ╝смешкай. Задаволеная, як...ёйны кот. Ён таксама хмыл╕╝ся. Там, на плошчы.

-- Альжбета, -- прамов╕ла я.

-- Добра, дзевачка мая, добра, -- сказала яна, ухвальна к╕ваючы. - Ты ╝сё зраб╕ла прав╕льна. Як мае быць. Я ╝ табе не памыл╕лася.

-- Але... - тут мову адняло ╝жо ╝ мяне. - Дык вы што, на╝мысна? Мяне? Сюды? З гэтым? - гаварыла я ╝ збянтэжанасц╕.

Вядзьмарка сцягнула з сябе кажушок, заста╝шыся ╝ кофце ╕ кам╕зэльцы з гафтам, ╕ нак╕нула яго мне на плечы.

-- Вазьм╕, Та╕са. Холадна тут.

-- Ага... Дзяк, -- разгублена сказала я, хутаючыся ╝ кажух. Цёплы.

Яна апусц╕лася на зямлю побач з Лёнем. Абняла яго, прых╕нула да сябе. Правяла далонню па яго брудных валасах ╕ прынялася штосьц╕ гаварыць яму, ц╕ха-ц╕ха. Так мац╕ суцяшае дз╕ця, якое абудз╕лася пасярод ночы ад кашмарнага сну. Гэта ж трэба, стольк╕ ╝ваг╕ гэтаму адмарозку. А я?

-- Пан╕ Альжбета, -- пакл╕кала я.

Яна ╝зняла галаву ╕ паглядзела на мяне з усмешкай.

-- Вяртайся ╝ шп╕таль, Та╕са. Цябе ╝жо хап╕л╕ся ╕ шукаюць.

Шп╕таль. Халера, я ж туды ╕ зб╕ралася. Зус╕м забыла.

-- А кольк╕ часу прайшло? - спытала я.

-- Па╝гадз╕ны.

Неверагодна. А мне здавалася, што гэта нейкая бясконцая ноч, што ╝сё цягнецца ╕ цягнецца. Зрэшты, спытаць я хацела зус╕м не гэта. Я тольк╕ баялася прамов╕ць гэта ╝слых. Але Альжбета ╕ гэта прадугледзела.

-- Жывы твой Ц╕мафей, -- сказала яна, быццам прачыта╝шы мае думк╕. - За яго не хвалюйся. З ╕м усё добра. Я кажу.

У мяне як камень з душы звал╕╝ся. Хвала табе, Госпадзе. Пранесла.

-- Дзякуй вам. Дзякуй, -- сказала я шчыра.

-- Няма за што, -- яна зно╝ павярнулася да Лён╕.

Я разумела, што гутарка скончана, але я не спяшалася сыходз╕ць. Трэба было высветл╕ць яшчэ адну рэч. Вельм╕ важную.

-- Альжбета, паслухайце. Тое, што ён гавары╝...ну, пра майго бацьку. Гэта пра╝да?

-- Так, -- адказала яна, не гледзячы на мяне.

У грудзях у мяне зно╝ запякло, ╕ ╝ носе брыдка зашчыпала. Але я не заплакала.

-- ╤ вы... ╤ ты ведала? Альжбета? Ведала з самага пачатку? ╤ не сказала мне, так?

Яна ма╝чала. Усё ясна. Трох╕ паразважа╝шы, я ск╕нула кажух ╕ акуратна паклала яго ╕м пад ног╕.

-- Заб╕райце. Мне не холадна.

Потым я павярнулася ╕ пайшла прэч. У шп╕таль. Туды, дзе мяне чакал╕.

_________________________________

* Vade retro satana (╤дз╕ прэч, шатан!) -- сярэднявечная формула экзарцызму, занатаваная ╝ манускрыпце 15 ст. У свецк╕м жыцц╕ можа выкарысто╝вацца як адмова ад спакусы, нязгоду з нама╝ленням╕ ╕ншага ╕ндыв╕дуума. У гэтым кантэксце пераклад можа гучаць прыкладна так: 'Давай, шкыньдзёхай!'

59
{"b":"544601","o":1}