-- Тая! -- крычала мама, торгаючы дзвярную ручку. -- Тая!
"Курва", прашыпела я. А потым сказала ╝голас:
-- Ну зараз, зараз!
Я адматала туалетнай паперы, прыц╕снула яе да парэза ╕ трымала, пакуль крывацёк не суня╝ся.
***
Не╝забаве гэта ненармальная з╕ма прынесла яшчэ адну благую нав╕ну. Г╕сторыка нашага, Альгерда Алегав╕ча, звольн╕л╕ са школы. Падстава была м╕зэрная ╕ цалкам надуманая. Напярэдадн╕ з╕мовых вакацый да нас наведалася кам╕с╕я РАНО з праверкам╕, ╕ па ╝сёй школе ладз╕л╕ паказальныя адкрытыя ╝рок╕. Правяральшчык╕ зав╕тал╕ ╕ да нас на ╝рок г╕сторы╕ -- чатыры "бугры" з РАНО ╕ дырэктарка. Г╕сторык паказва╝ прэзентацыю пра балахо╝ца╝. Н╕чога, абсалютна н╕чога крамольнага там не было, проста г╕старычныя факты ╕ арх╕╝ныя фотаздымк╕. Правяральшчык╕ адрэагавал╕ дз╕╝на. На працягу ╝рока яны захо╝вал╕ грабавое ма╝чанне ╕ сядзел╕, вылуп╕╝шы вочы ╕ напружана выпраста╝шыся, быццам мел╕ цв╕к у дупе. Што тычыцца дырэктарк╕, то на яе азызлай ф╕з╕яном╕╕ адлюстравал╕ся ледзь не ╝се колеры вясёлк╕ -- спачатку яна збялела, потым папунсавела, ╕ нарэшце ззелянела. Кал╕ празв╕не╝ званок, правяральшчык╕ разам падхап╕л╕ся ╕ ланцужком рушыл╕ да выхаду. Апошн╕ з павяральшчыка╝, лысаваты дзядзька ╝ п╕нжаку ╕ са скураной тэчкай у руках, затрыма╝ся ╕ сказа╝ холадана:
-- Вы б яшчэ пра Бандэру ╕м расказал╕, таварыш На╝мысн╕к!
На╝мысн╕к -- гэта прозв╕шча г╕сторыка. На наступны дзень мы даведал╕ся, што яго звальняюць. Для мяне гэта было сапра╝дным шокам. Як жа так, ╕ гало╝нае -- завошта? Што такога ён учын╕╝? Х╕ба ёсць дзве г╕сторы╕, "прав╕льная" ╕ "няправ╕льная", ╕ пра чырвонаармейца╝ расказваць можна, а пра балахо╝ца╝ -- нельга?..
Тады я зраб╕ла тое, чаго менш за ╝сё ад сябе чакала. Я выдрала аркуш са сшытка ╕ нап╕сала калекты╝ны зварот да дырэктарк╕ з просьбай наста╝н╕ка не звальняць. Я спяшалася, ╕ атрымалася трох╕ бязладна, затое ад шчырага сэрца. Потым я абышла клас ╕ прымус╕ла кожнага пастав╕ць свой подп╕с пад зваротам. Усе падп╕свал╕ся ╕ не гудзел╕. Магчыма, тут спрацава╝ таксама эфект нечаканасц╕ -- я н╕кол╕ яшчэ не прая╝ляла такой ╕н╕цыяты╝насц╕. Пасля мы ╝с╕м класам рушыл╕ ╝ дырэктарск╕ каб╕нет. Трэба сказаць, што клас наш бы╝ зус╕м не дружны, ╕ мае аднос╕ны з аднакласн╕кам╕ был╕, мякка кажучы, не╕дэальныя. Але цяпер я м╕мавол╕ ╝зяла на сябе ролю л╕дара, ╕ за мной, як за л╕дарам, пайшл╕.
Усе разам мы ╝вайшл╕ ╝ каб╕нет, ╕ я паклала зварот на стол дырэктарк╕. Яна не разгуб╕лася. Узя╝шы аркуш, яна прабегла яго вачыма. Потым з╕рнула на нас па╝зверх акуляра╝ ╕ прамов╕ла ледзяным голасам:
-- Так. Хто ╝ вас гало╝ны? Завадатар хто? Няхай застанецца. Астатн╕я -- з каб╕нета!
Наш рэвалюцыйны настрой адразу ж згас. Аднакласн╕к╕ мо╝чк╕, адз╕н за адным высл╕знул╕ ╝ кал╕дор. Я засталася. ╤ Ц╕мка таксама. А яшчэ Стас╕к з Тол╕кам. Напэ╝на, гутарыць сам-насам з дырэктаркай н╕кому з ╕х не карцела, але Ц╕мка заста╝ся, таму што засталася я, а Стась ╕ Тол╕к -- таму што заста╝ся Ц╕мка. Яны ╝сётк╕ сябравал╕. Дырэктарка зап╕сала нашы прозв╕шчы ╕ абвясц╕ла, што ╝се мы атрымл╕ваем "неуд' па паводз╕нах. Апроч таго, наша класная к╕ра╝н╕ца, Барбара Каз╕м╕ра╝на, атрымае вымову ╕ дэпрэм╕раванне за нездавальняючую выхава╝чую работу. Альгерда Алегав╕ча а яна нават не згадала, але ╕ так было зразумела, што статус ягоны не змян╕╝ся. Звольнены ён, ╕ кропка.
Ад дырэктарк╕ мы выйшл╕, як мехам прыб╕тыя.
-- Н-да. Ус╕х адымела, *лядзюга старая, -- прагавары╝ Тол╕к ╕ плюну╝ пад дзверы дырэктарскага каб╕нета.
А Стась дада╝, збянтэжана ╝см╕хаючыся:
-- Я чу╝, што ╝ нас тут дыктатура. Не веры╝...
Я н╕чога не сказала, бо мяне душыл╕ слёзы. Да╝нютка мяне так не прын╕жал╕. Яшчэ ╕ хлопца╝ уцягнула ╝ гэту справу. ╤ Барбара Каз╕м╕ра╝на пацярпела з-за мяне. Дэпрэм╕раванне -- гэта сур'ёзна, я ведала, што значыць сядзець без грошай. Кал╕ б Цемра ╝ва мне прачнулася, у школе павылятал╕ бы ╝се вокны ╕ абвал╕╝ся дах, а дырэктарку размазала б, як жабу па каля╕не. Але Цемра ц╕хам╕рна спала, таму што Ц╕мка бы╝ побач. Ён абдыма╝ мяне за плечы ╕ гавары╝ словы суцяшэння.
-- Тая, Тая, -- па╝тара╝ ён. -- Х╕ба ты чакала чагосьц╕ ╕ншага? Тут за╝сёды так. Яны нас не слухаюць ╕ не чуюць. Але мы, прынамс╕, паспрабавал╕. Гэта таксама важна.
Паступова я супако╕лася. Ц╕мка ╝ме╝ не тольк╕ пагас╕ць маю злосць, але ╕ ╝таймаваць Цемру ╝ва мне.
17. Пачвара
Г╕сторык жы╝ у Старым Овельску разам з мац╕-пенс╕янеркай, Вольгай Уладз╕м╕ра╝най. Ён бы╝ самотн╕кам, не ме╝ н╕ жонк╕, н╕ дзяцей, усяго сябе прысвяц╕╝шы школе ╕ вучням. Я не ╝я╝ляла, як ён будзе жыць цяпер, страц╕╝шы працу, якая складала сэнс яго жыцця. У мяне м╕льганула была думка наведацца да яго ╝с╕м класам, каб падтрымаць, але я адмов╕лася ад гэтай ╕дэ╕. Мае аднакласн╕чк╕ злякал╕ся ╕ нагадз╕л╕ ╝ штаны, ледзь тольк╕ дырэктарка на ╕х гыркнула, ╕ займацца аг╕тацыяй ╕ прапагандай у мяне больш не было н╕якага жадання. Ну ╕х к чорту!.. Я куп╕ла ╝ кветкавай крамцы тры пунсовыя ружы, адда╝шы за ╕х апошн╕я грошы, ╕ з гэтым букетам пайшла да наста╝н╕ка.
Ён вельм╕ ╝зрадава╝ся, кал╕ я прыйшла, ╕ Вольга Уладз╕м╕ра╝на таксама. Яна хуценька пастав╕ла кветк╕ ╝ ваду, прыгатавала духмянай гарбаты з сушаным╕ л╕сц╕кам╕ чорнай парэчк╕ ╕ прынесла з кухн╕ хатн╕я булачк╕ з рызынкам╕. Потым мы з Альгердам Алегав╕чам сядзел╕ ╝ ягоным пако╕ за часоп╕сным стол╕кам, накрытым для вячэры, п╕л╕ чай з булачкам╕ ╕ гаман╕л╕. Дома ╝ наста╝н╕ка я была ╝першыню. Першае, што к╕далася ╝ вочы ╝ ягоным пако╕, был╕ кн╕г╕. Процьма кн╕г -- у шафах, на стэлажах, на этажэрцы. На сценах пакоя в╕сел╕ каляровыя рэпрадукцы╕ гравюр: мапа ВКЛ, партрэт князя В╕та╝та ╝ карале╝скай кароне ╕ мядзведжай шкуры, нак╕нутай на плечы замест манты╕, а таксама карыкатура 18-га стагоддзя на падзел Рэчы Паспал╕тай -- Кацярына раздз╕рае на кавалк╕ мапу дзяржавы, а побач ста╕ць Стан╕сла╝ А╝густ, схап╕╝шыся за галаву. На п╕сьмовым стале, заваленым паперам╕, побач з камп'ютарам стая╝ у рамцы чарн╕льны партрэт Кал╕но╝скага з а╝тографам мастака: "Шано╝наму спадару На╝мысн╕ку. Алесь Пушк╕н".
Настрой у наста╝н╕ка бы╝ бадзёры.
-- Ну што ж, магчыма, так нават лепш, -- гавары╝ ён, сёрбаючы гарбату. -- Цяпер, прынамс╕, я змагу по╝насцю засяродз╕ца на сваёй кн╕жцы.
-- А вы ╝жо шмат раздзела╝ нап╕сал╕? -- пац╕кав╕лася я.
Г╕сторык пах╕та╝ галавой.
-- Расчарую вас, Та╕са, кн╕г╕ як такой яшчэ няма. Проста чарнавыя нак╕ды, замалё╝к╕, як╕я яшчэ шматкроць будуць выпра╝ляцца. Тым не менш, матэрыяла╝ ужо назб╕рана на цэлы фал╕янт! Вы памятаеце тую анан╕мную нататку ╝ "Овельскай пра╝дзе", пра Кунцэв╕ча-забойцу? Мне пашчасц╕ла адшукаць а╝тара, прычым зус╕м побач, у мястэчку Уп╕рэв╕чы. Яго спра╝днае ╕мя Юрый Ня╝зубак, ён займае пасаду гало╝нага рэдактара тамтэйшай газеты "Уп╕рэв╕цкая н╕ва". Чалавек ён ужо не малады ╕ мае ╝нука╝, аднак сыходз╕ць на пенс╕ю не спяшаецца. Жыццё ╝ яго было давол╕ бурл╕вае, у свой час ён аб'еха╝ увесь Савецк╕ Саюз, працава╝ карэспандэнтам на Курылах, ва ╬збек╕стане, у дзевяностыя раб╕╝ рэпатажы з "гарачых кропак", але дзесяць год таму вярну╝ся ва ╬п╕рэв╕чы, адкуль ён родам, ╕ з таго часу нязменна ╝значальвае рэдакцыю газеты. Найм╕лейшы чалавек. Ён з задавальненем пагадз╕╝ся пагутарыць са мною, нават запрас╕╝ мяне на кубачак гарбаты. Я паказа╝ яму нумар "Овельскай пра╝ды" за 1979 год. Сваю нататку ён пазна╝. "А, як жа, як жа, -- сказа╝ ён, смеючыся, -- маё першае практыкаванне ╝ белетрыстыцы! Ведаеце, у Овельск мяне нак╕равал╕ па размеркаванн╕ пасля вучобы. Я сам паляшук, але я пяць год вучы╝ся ╝ Маскве ╕ прыахвоц╕╝ся там да стал╕чнага ладу жыцця. Пасля стал╕цы мястэчка здавалася мне страшнай глухменню, я знемага╝ ад нуды, у Овельску н╕чога не адбывалася, а мне хацелася чагосьц╕ вострага, сенсацыйнага. ╤ тады я пача╝ корпацца ╝ арх╕вах, шукаць матэрыялы. ╤, як бачыце, тоё-сёе знайшо╝"... Аднак, Та╕са, я ╝жо вас, напэ╝на, стам╕╝ сва╕м аповедам?