Литмир - Электронная Библиотека

Кал╕ ран╕цой я знайшла ╝ паштовай скрын╕ кв╕ток на атрыманне ганарару, я не магла паверыць сва╕м вачам. Мне нават здалося, што гэта нейкая памылка. У той дзень урока г╕сторы╕ ╝ нас не было, але на перапынку я зайшла ╝ наста╝н╕цкую ╕ паказала кв╕ток Альгерду Алегав╕чу. Той за╝см╕ха╝ся.

-- Ну што ж, Та╕са, мае в╕ншаванн╕! Будзем л╕чыць гэта вашым л╕таратурным дэбютам. Я вельм╕ вам╕ ганаруся.

Атрымаць ганарар я мус╕ла на пошце, ╕ я ледзьве дачакала канца занятка╝. Сума ганарару была м╕зэрная, Уп╕рэв╕цкая канторка плац╕ла мне ╝ разы больш, але не гэта было гало╝нае. Я здзейсн╕ла л╕таратурны дэбют, ╕ мною ганарацца, вось што!.. Пасля ╝рока╝ я нават з Ц╕мкам гуляць не пайшла, адразу ж пабегла на паштамт, як╕ месц╕╝ся на брукаванай плошчы ╝ старажытнай частцы Овельска.

Мой святочны настрой бы╝ азмрочаны неспадзяванай сустрэчай з Лёнем Захаравым. На шчасце, яго я за╝важыла першай. Угледзе╝шы ля паштамта Пачварынку -- Лёневу барвовую матацыклетку, я вылаялася напа╝голасу: "Бл╕н!.." ╕ спешна рэц╕равалася за газетны к╕ёск. Мне пашанцавала -- мяне ён не ╝бачы╝, бо ягоная ╝вага была засяроджана на матацыклетцы, якая не заводз╕лася, ╕ ён бы╝ адз╕н -- прынамс╕ сябрука яго Жыхара пабл╕зу бачна не было.

Лёня к╕ну╝ школу год таму, ╕ за гэты час зраб╕╝ся зус╕м адмарожаным. Хаця ╕ не горшым, зрэшты, чым Жыхар, як╕ бы╝ найрэдк╕м быдлам, дзея╝, што ╝ галаву ╝ро╕цца, ╕ цешы╝ся по╝най непакаранасцю, таму што яго татачка ╝значальва╝ Овельск╕ РАУС. Гэтыя двое ╝весь час аб╕вал╕ся разам, а я бегала ад ╕х, як ╕нсургент ад жандара╝, ╕мкнучыся не сутыкацца з ╕м╕ н╕ ╝ горадзе, н╕ ╝ дварах, н╕ ╝ гаражах. Аднак гарадок наш бы╝ маленьк╕, ╕ натрап╕ць на Лёню ц╕ Жыхара, ц╕ на ╕х абодвух можна было дзе за╝годна. Грошы яны з мяне, як з малалетак, не трэсл╕, але кожны раз страчал╕ мяне так╕м╕ эп╕тэтам╕, што вял╕ вушы, асабл╕ва Жыхар стара╝ся, яго 'курва' ╕ 'шлёндра' было яшчэ самым бяскры╝дным. Яны рагатал╕, а я пачувалася такой уквэцанай, што хацелася памыцца. А аднойчы, кал╕ я мела глупства вяртацца дамо╝ цераз гаражы, яны схап╕л╕ мяне за рук╕ ╕ пацягнул╕ ╝ свой ангарчык. Я тады выдралася, пак╕ну╝шы ╝ гаражы сваю школьную сумку, ды ╕рванула дадому. Добра хоць, што ключы ад кватэры я трымала ╝ к╕шэн╕, а не ╝ сумцы. Ужо дома я ╝бачыла, што ╝ мяне ╝се рук╕ ╝ с╕няках, а куртка разадрана. Мяне до╝га яшчэ трэсла ╕ калац╕ла, а таксама я ламала галаву, як патлумачыць маме страту сумк╕, у якой, апароч падручн╕ка╝, бы╝ яшчэ маб╕льны тэлефон, кашэль з грашыма ╕ пашпарт, як╕ я тольк╕-тольк╕ атрымала. Пра╝да, на друг╕ дзень я знайшла сумку пад Чортавым мостам, яна валялася на гразк╕м беразе Овельк╕ напалову ╝ вадзе. Дз╕╝на, але з сумк╕ н╕чога не прапала, нават грошы, хоць ╕ размоклыя, был╕ на месцы, а вось маб╕лка здохла, насёрба╝шыся вады, ╕ яе прыйшлося вык╕нуць. Потым я сказала маме, што ╝пусц╕ла яе ╝ рэчку. Пасля таго здарэння ╝ гаражы я больш не совалася ╕ тольк╕ мал╕ла Бога, каб пра тыя звадк╕ не даведа╝ся Ц╕мка. Што будзе, кал╕ ён заесца з Лёнем ╕ Жыхарам, я не жадала нават думаць.

Скурчы╝шыся за к╕ёскам, я глядзела, як Лёня, сх╕л╕╝шыся над стырном, безвын╕кова спрабуе уключыць запальванне. Матацыклетка, старажытная, як дыназа╝р, была з норавам ╕ нярэдка вык╕двала кон╕ка╝, глухла, губляла дэтал╕ ╕ адма╝лялася заводз╕цца. Мне прыгадалася, як Лёха, Лёне╝ брат, заг╕нулы шмат гадо╝ таму, кал╕сьц╕ таксама ваява╝ з гэтай ламачынай, часам лаючы яе апошн╕м╕ словам╕, хаця пытання аб купл╕ новага матацыкла нават не па╝ставала, бо Пачварынку сваю Лёха люб╕╝, як нарав╕стага канька. Цяпер Пачварынка перайшла ╝ спадчыну да Лён╕. Пастале╝шы, Лёня ста╝ вельм╕ падобным на свайго нябожчыка брата, ён нават апрана╝ся гэтак жа -- у джынсы ╕ клятчастыя кашул╕. Аднак Лёха бы╝ добрым, ╕ я н╕кол╕ не адчувала ад яго пагрозы. Лёня ж бы╝ вылюдкам, якому я шчыра жадала адправ╕цца на той свет услед за брац╕кам, таемна спадзеючыся, што кал╕-небудзь Пачварынка выбрыкне на по╝най хуткасц╕, Лёня ╝п╕луецца мазга╝нёй ╝ асфальт, ╕ тады я ╝здыхну з палёгкай. Падобнага лёсу я зычыла ╕ Жыхару, хаця яго я баялася не так, як Лёню. Жыхар бы╝ тым яшчэ паганцам, але нейк╕ ╝нутраны тормаз у яго ╝сётк╕ ме╝ся, ╕ ён за╝сёды адчува╝, кал╕ трэба спын╕цца. Лёня бы╝ без тармазо╝, ╕ спын╕ць яго можна было х╕ба што мотап╕лой.

М╕нула хв╕л╕н дзесяць, кал╕ Пачварынка, нарэшце, зм╕ласц╕в╕лася. Ра╝ну╝шы: "Ггггг-ааххх!", яна пачала трэсц╕ся ╕ вывяргаць клубы дыму, як цмок, а затым павольна, н╕бы нехаця, паехала. Вельм╕ своечасова, бо я ╝жо стала нервавацца ╕ разважаць, як бы мне не╝заметку ад Лён╕ звал╕ць з плошчы, бо сядзець тут да прыцемка╝ мне не ╝см╕халася. Дачака╝шыся, пакуль матацыклетка зн╕кне за рагом вул╕цы, я выйшла са свайго схов╕шча.

-- Пачварынка. Кал╕ ж ты ╝жо здохнеш? -- прамов╕ла я з пачуццём ╕ рушыла да паштамта -- заб╕раць свой ганарар.

_________

* Кн╕зе, кн╕жыцы (польск., трасянка)

12. Склад злачынства

Першая чвэрць набл╕жалася да завяршэння, ╕ амаль па ╝с╕х прадметах адзнак╕ ╝ мяне выходз╕л╕ няважныя -- горшыя нават, чым звычайна. Падчас класнай гадз╕ны Барбара Каз╕м╕ра╝на, падагульняючы вын╕к╕ чвэрц╕, прайшлася ╕ па мне, сказа╝шы, што за апош╕ час я моцна 'з'ехала', ╕ гэта асабл╕ва кры╝дна, ул╕чваючы, што я зус╕м не дурная ц╕ няздольная, а проста лайдачу. Я сядзела, апусц╕╝шы вочы долу, ╕ не пярэчыла, бо гэта было пра╝дай. Але, прынамс╕, па некальк╕х прадметах ╝ мяне выходз╕ла 'выдатна' ╝ чвэрц╕. Па абедзьвюх л╕таратурах - рускай ╕ беларускай, бо ╝се праграмныя творы я прачытвала запоем ад корк╕ да корк╕, а таксама па г╕сторы╕, бо я была ╝ захапленн╕ ад нашага Альгерда Алегав╕ча ╕ старалася дзеля яго. Па-першае, я была ╝дзячна яму за публ╕кацыю майго сачынення. Па-другое, ён неяк абмов╕╝ся, што п╕ша кн╕гу пра Овельскую да╝н╕ну, ╕ пасля гэтага я пачала глядзець на яго амаль як на жыхара неба. Я сама спадзявалася кал╕-неудзь нап╕саць раман, ц╕ хаця б аповесць, а Альгерд Алегав╕ч бы╝ ужо спрактыкаваным п╕сьменн╕кам, ён п╕са╝ нарысы, як╕я друкавал╕ ╝ газетах, ╕ ме╝ кн╕жку, няхай сабе ╕ няскончаную.

Даведа╝шыся, што ён зб╕рае г╕старычныя матэрыялы для сваёй кн╕г╕, я загарэлася ╕дэяй зраб╕ць ╕ свой унёсак таксама. Было, канечне, малаверагодна, што мне пашчасц╕ць натрап╕ць на як╕-небудзь ун╕кальны дакумент, як╕ б яго зац╕кав╕╝, але чым чорт не жартуе?

У мяне дома н╕як╕х г╕старычных матэрыяла╝ не было ╕ быць не магло, у чым я л╕шн╕ раз упэ╝н╕лася, ператрэсшы шафы ╕ шуфляды з паперам╕. Тады я звярнулася да Ц╕мк╕. Паразважа╝шы, той злаз╕╝ на гарышча, ╕ пакорпа╝шыся ╝ вал╕зцы са старым╕ газетам╕ ╕ часоп╕сам╕, прыцягну╝ мне некальк╕ нумаро╝ 'Овельскай пра╝ды' за сям╕дзесятыя ╕ васм╕дзесятыя гады.

Перашуфлява╝шы газеты, я не знайшла н╕чога вартага ╝ваг╕, аднак адз╕н нумар мяне зац╕кав╕╝. Гэта бы╝ выпуск 'Овельскай пра╝ды' за л╕пень 1979 года. На першай паласе месц╕л╕ся партрэты ╝дарн╕ка╝ Овельскага драб╕льнага цэху, на развароце -- пастановы райвыканкама ╕ вестк╕ з палё╝, а на апошняй старонцы - карыкатура на дзядзю Сэма, гумарэска пра лайдако╝-захрыбетн╕ка╝, а таксама невял╕чкая нататка пра побыт ╕ норавы тутэйшай дарэвалюцыйнай буржуаз╕╕.

Героем нататк╕ бы╝, што характэрна, пан Славам╕р Кунцэв╕ч. Як вын╕кала са зместу, пан Кунцэв╕ч бы╝ не проста эксплуататарам-самадурам, як╕ здзеква╝ся з бедных сялян, але яшчэ ╕ сапра╝дным крым╕нальн╕кам. Ён жорстка заб╕╝ жонку, прыра╝нава╝шы яе да нейкага студэнта, а цела вык╕ну╝ у рэчку, папярэдне 'наздзекава╝шыся над ╕м самым нялюдск╕м чынам'. Фраза была пабудавана менав╕та так, давол╕ абстрактна, але мне чамусьц╕ здалося, што размова йдзе пра расчлянёнку... Потым пан Кунцэв╕ч збег у Парыж ╕ да канца жыцця спакойна жра╝ брыёшы на Ел╕сейск╕х Палях, цешачыся ╝ласнай беспакаранасцю ╕ агульным беззаконнем. Далей ╕шл╕ панег╕рык╕ Савецкай уладзе, пры якой пана Кунцэв╕ча, несумне╝на, прысудз╕л╕ б да вышэйшай меры пакарання, ╕ ╝вогуле ╝ Савецк╕м Саюзе падобныя злачынствы немагчымыя, бо Рэвалюцыя наза╝жды пазбав╕ла наш працо╝ны народ ад гэтк╕х вылюдка╝...

17
{"b":"544601","o":1}