Литмир - Электронная Библиотека

Пасля спектакля Альгерд Алегав╕ч патлумачы╝ нам, што Н╕чыпарам, альбо Анцыпарам нашыя продк╕ звал╕ нячысц╕ка, як╕ л╕чы╝ся самым гало╝ным чортам ╕ начальн╕кам Апраметнай. А лялька батлейкавага Цара ╤рада -- лысаваты та╝стун у турэцк╕м халаце ╕ пантофлях з загнутым╕ насам╕ -- ╝я╝ляе сабой карыкатурны партрэт Кунцэв╕ча-Старога, як╕, паводле мясцовых падання╝, зна╝ся з чортам, ╕ ягоны нашчадак, пан Славам╕р Кунцэв╕ч, быццам бы таксама. У гэтым, уласна кажучы, ╕ заключаецца ╝н╕кальнасць крушнявецкай батлейк╕, якая, безумо╝на, вартая таго, каб быць унесенай у сп╕с м╕жнароднай культурнай спадчыны, чаго ён, Альгерд Алегав╕ч, будзе дамагацца асаб╕ста...

З усяго гэтага я, дзя╝чынка-першакласн╕ца, зраб╕ла адз╕ную магчымую выснову. Там, пад Чортавым Мостам, я сустрэла Начальн╕ка Апраметнай, з як╕м сябрава╝ кал╕сьц╕ пан Славам╕р Кунцэв╕ч.

-----------------------

Частка II

9. Гараж нумар нуль

Каб патрап╕ць да сабе ╝ двор, пятнаццац╕гадовы Стась мус╕╝ прайсц╕ цераз 'гаражы' - вузкую ╕ до╝гую заасфальтаваную пляцо╝ку пасярод быльняговай пустк╕. З аднаго боку пляцо╝к╕ цягну╝ся глух╕ бетонны плот, размаляваны граф╕ц╕, а з другога ляп╕л╕ся рознакал╕берныя гаражы-'рака╝к╕' з нумарам╕. Став╕ць ╕х тут пачал╕ яшчэ ╝ дзевяностыя, а апошняя рака╝ка з'яв╕лася ╝жо на Стасевай памяц╕ - прысадз╕сты, зб╕ты з блях╕ ангарчык пад нумарам 'нуль'. Гараж нумар нуль*. Стая╝ ён тут у парушэнне прав╕л, па-за межам╕ пляцо╝к╕, ╕ пранумараваны бы╝ таксама не па прав╕лах - Стась, прынамс╕, н╕дзе больш не страча╝ будынка╝ пад нумарам 'нуль'. Пэ╝на, ягоны ╝ладальн╕к, адста╝ны вайсковец, ме╝ нейк╕я прыв╕ле╕, што дазвалял╕ яму будаваць гаражы дзе за╝годна ╕ нумараваць ╕х, як яму ╝здумаецца. Адста╝н╕ка таго Стась памята╝ смутна. Ён жы╝ у суседн╕м двары, трыма╝ у гаражы с╕н╕ Маскв╕ч ╕ ме╝ двух сыно╝, адз╕н з як╕х падарва╝ся на нямецк╕м снарадзе часо╝ Вял╕кай Айчыннай. Кал╕ Стасю было гадо╝ адз╕наццаць, адста╝н╕к заг╕ну╝, разб╕╝ся на машыне, сутыкну╝шыся з фурай на Чортавым мосце. Гараж Нумар Нуль до╝г╕ час стая╝ пусты, а потым яго аблюбавал╕ Захар з Ж'ыхарам.

Захар (насамрэч Лёня) бы╝ сынам адста╝н╕ка, якому кал╕сьц╕ прыналежы╝ гараж, ╕ мяно ме╝ вытворнае ад прозв╕шча - Захара╝. Яму было шаснаццаць - стольк╕ ж, кольк╕ было ягонаму брату, кал╕ той заг╕ну╝. Ён бы╝ давол╕ кволы для свайго ╝зросту, ╕ ╝ яго абл╕ччы было штосьц╕ кац╕нае - трох╕ адтапыраныя вушы, трохкутны твар ╕ глыбока пасаджаныя вочы, як╕я здавал╕ся занадта вял╕к╕м╕ на яго вузкай ф╕з╕яном╕╕. Яго можна было б пал╕чыць нават прывабным, кал╕ б не цяжк╕, нерухомы поз╕рк спадылба, як╕ раб╕╝ яго падобным на пс╕хапата. У школе ╕ на раёне Захара звал╕ 'прыпыленым', ╕ пра яго хадз╕л╕ чутк╕ адна страшнейшая за другую. Казал╕, н╕быта ён па╝сюль цягае з сабой небяспечную брытву, альбо вык╕дны нож, ╕ ён ужо кагосьц╕ ц╕ то парэза╝, ц╕ то зарэза╝ насмерць, ╕ яму за тое н╕чога не было, бо ён аф╕цыйна прызнаны шыз╕кам. Пра╝дай гэта было тольк╕ часткова. Кл╕н╕чным вар'ятам Захар не бы╝, хаця ╝ трынаццаць год ён сапра╝ды ме╝ размову з пс╕х╕ятрам пасля таго, як паспрабава╝ зас╕л╕цца на провадзе ╝ школьнай прыб╕ральн╕, ды ╕мправ╕заваная шворка абарвалася. Пс╕х╕ятр канстатава╝ 'дысфарыю'** ╕ вып╕са╝ нейк╕я таблетк╕, як╕я Захар потым вытрас у тую ж прыб╕ральню. Ён-то л╕чы╝ сябе абсалютна нармальным. У чатрынаццаць Захар парэза╝ свайго аднакласн╕ка, жахну╝шы яго брытвай па твары -- так, што ╝ небарак╕ кро╝ л╕нула цурком, ╕ скура пачала спа╝заць ╝ яго з падбароддзя, н╕бы пальчатка. Пацярпелага адвезл╕ ╝ шп╕таль ╕ наклал╕ яму процьму шво╝, але шнары ╝сё ро╝на застал╕ся. Захару тады пагражала калон╕я, але ягоная мамачка мела нейкае "знаёмства" ╝ гарадской адм╕н╕страцы╕, ╕ гэту справу замял╕. У пятнаццаць Захар к╕ну╝ школу, пасля чаго ╕ наста╝н╕к╕, ╕ вучн╕ ╝здыхнул╕ з палёгкай. Цяпер ён цэлым╕ дням╕ бязмэтна швэнда╝ся па раёне, альбо тырчэ╝ ╝ гаражы, важдаючыся са сва╕м "байкам", як ён называ╝ пачварную савецкую матацыклетку колеру вогнетушыцеля, якая прыналежыла кал╕сьц╕ яго нябожчыку брату. Пачварынка гэта жэрла бенз╕н, як БТР, ╕ ра╝ла, н╕бы зн╕шчальн╕к, бо глушыцель з яе бы╝ зняты яшчэ папярэдн╕м ╝ладальн╕кам.

Жыхар -- Цёма Жыхарэ╝ск╕ -- бы╝ здаровым дзецюком з кулакам╕ малатабойца ╕ дурнаватым выразам твару. Ягоны бацька, начальн╕к Овельскага РАУС, планава╝ кал╕сьц╕ прыстро╕ць сыночка ╝ Акадэм╕ю МУС, аднак Жыхару ледзьве хап╕ла мазго╝, каб скончыць сярэднюю школу. Тады на сямейнай нарадзе было вырашана, што Цёма адслужыць у войску, а потым пойдзе служыць у АМАП. Таксама кар'ера непаганая. У чаканн╕ прызыву Жыхар лайдачы╝, цешы╝ся жыццём ╕ час ад часу дума╝, што б такога зраб╕ць, каб адкас╕ць ад войска, але ╝ галаву яму не прыходз╕ла н╕чога, апроч членашкодн╕цтва. Жыхар бы╝ на год старэйшы за Захара, на галаву вышэйшы за яго ╕ ╝ два разы шырэйшы, аднак ён ахвотна выконва╝ ролю ардынарца ╕ падпарадко╝ва╝ся Захару, н╕бы шчанюк. Жыхар бы╝ занадта тупы, каб быць л╕дарам, ╕ апроч таго, Захара ён пабойва╝ся.

Аф╕цыйна Захар з Жыхарам н╕дзе не працавал╕, аднак грошы ╝ ╕х мел╕ся. Па некаторых звестках, яны 'трэсл╕' малалетак, адц╕скаючы ╝ ╕х гато╝ку, ╕ цягал╕ барсетк╕ з чужых а╝то, але н╕хто не мог даць рады. Жыхара ╝жо некальк╕ разо╝ проста лав╕л╕ за руку на месцы злачынства, але кожны раз ён шчасл╕ва пазбяга╝ пакарання - што не дз╕ва, ул╕чваючы пасаду, якую займа╝ ягоны татачка. Што тычыцца Захара, то ён бы╝ спрытнейшы ╕ х╕трэйшы за Жыхара, ╕ на крым╕нале н╕кол╕ не папада╝ся.

Кожны раз, м╕наючы Гараж Нумар Нуль, Стась пачува╝ся трох╕ знерваваным. Ангарчык выгляда╝ пагрозл╕ва, нават кал╕ гаспадаро╝ пабл╕зу не было, ╕ ён стая╝ наглуха зачыненым. Кал╕ ж дзверы гаража был╕ расх╕нутыя ╕ ╝нутры гарэла лямпачка, ён раб╕╝ся па-сапра╝днаму небяспечным, н╕бы пячора з дз╕к╕м╕ тубыльцам╕, ╕ тады Стась м╕мавол╕ прыспешва╝ крок, ╕мкнучыся прам╕нуць гэтае месца як мага хутчэй. Ён спрабава╝ запэ╝н╕ць сябе, што прычын для непакою няма. Уладальн╕к╕ гаража был╕ гнюсным╕ хлопцам╕, Стась гэта веда╝, аднак ён ╕х не чапа╝, ╕ яны таксама не мел╕ н╕як╕х падста╝ да яго чап╕цца. Стасе╝ бацька, як╕ працава╝ ╕нжынерам-тэхнолагам на Овельск╕м драб╕льным заводзе, называ╝ гэта пал╕тыкай добрасуседства. Нават агрэс╕╝ныя тубыльцы не нападуць, каза╝ ён, кал╕ паводз╕ць сябе прав╕льна -- не набл╕жацца, не правакаваць на канфл╕кт ╕ гало╝нае, н╕ ╝ як╕м выпадку не паказваць, што табе страшна. Бацька, безумо╝на, ме╝ рацыю, ╕ Стась з ус╕х с╕л стара╝ся паводз╕ць сябе прав╕льна -- не набл╕жа╝ся ╕ не правакава╝, аднак з пачуццём страху ён са╝ладаць не мог, ╕ яго не пак╕дала нядобрае прадчуванне, што пал╕тыка добрасуседства кал╕-небудзь дасць асечку, ╕ тады здарыцца непапра╝нае...

Кал╕ аднойчы з Гаража Нумар Нуль пачулася: 'Гэй, пе╝н╕чак! Запалк╕ ёсць?', сэрца ╝ Стася спачатку вухнула ╝ пятк╕, а потым падскочыла ╕ затахкала дзесьц╕ ля самага горла. 'Я не куру', невыразна прамямл╕╝ Стась ╕ паскоры╝ крок. Ён чу╝, як Жыхар сказа╝ штосьц╕ неразборл╕вае, але мяркуючы па ╕нтанацы╕ абразл╕вае, ╕ яны з Захарам заржал╕. Стась не аз╕рну╝ся. Ён ╕шо╝, прын╕жана ╝цягну╝шы галаву ╝ плечы, ╕ ледзьве стрымл╕ва╝ся, каб не пабегчы.

Ён спадзява╝ся, што Захар з Жыгхарам не нададуць уваг╕ гэтаму маленечкаму ╕нцыдэнту, ╕ наза╝тра пра яго забудуцца. Пра яго, аднак, не забыл╕ся. На друг╕ дзень Жыхар заступ╕╝ Стасю дарогу ╕, з╕хатл╕ва ╝см╕хаючыся, паведам╕╝, што ╝ваход з гаражо╝ у двары з некаторых часо╝ з'я╝ляецца платным.

-- У як╕м сэнсе? - пралепята╝ Стась.

-- У простым, 'сахарок'. Бабк╕ ган╕, -- сказа╝ Жыхар, хмылячыся.

Стась агледзе╝ся. Станов╕шча было неспрыяльнае - на╝кол ляжала бязлюдная быльняговая пустка, з аднаго боку цягну╝ся глух╕ бетонны плот, з другога -- шэраг╕ гаражо╝, ля як╕х, як назло, не было н╕воднага а╝тааматара. Адыходз╕ць не было куды.

12
{"b":"544601","o":1}