Литмир - Электронная Библиотека

-- Ц╕м, ну пачакай, -- сыкнула я.

Я адчувала, што адбываецца штосьц╕ вельм╕ важнае. Штосьц╕, ад чаго, магчыма, будзе залежаць маё далейшае жыццё.

-- Паслухайце...пан Н╕чыпар... -- прагаварыла я, старанна падб╕раючы словы. - Скажыце, вы таксама ╕х бачыце?

Хто (альбо што) тыя 'яны', я не ╝дакладняла, бо мне здавалася, што пан Н╕чыпар ╕ так ведае, аб чым ╕дзе размова.

-- Сутнасць не ╝ гэтым, Тая, -- адказа╝ пан Н╕чыпар. - А ╝ тым, як ты да гэтага став╕шся.

-- Мне...зам╕нае, - шчыра сказала я. - Так, зам╕нае. Яны крычаць, быццам ╕х заб╕ваюць. Просяць дапамог╕. ╤ выглядаюць як...цяжка хворыя, альбо зраненыя...як╕м яшчэ можна дапамагчы. А я не магу.

-- Не можаш, ц╕ не жадаеш? - удакладн╕╝ пан Н╕чыпар.

-- Не ведаю як, -- адказала я.

Пэ╝на, з боку ╝сё гэта выглядала, як гутарка двух вар'ята╝. Але я пачувалася невымо╝на шчасл╕вай, што нарэшце сустрэла кагосьц╕, хто мяне разумее.

-- ╤ ты жадаеш ад гэтага пазбав╕цца, -- прамов╕╝ пан Н╕чыпар, хутчэй сцвярджаючы, чым пытаючыся.

Я к╕╝нула.

-- Так-так. Пазбав╕цца, значыць. Адмов╕цца ад змеева дара, -- гавары╝ пан Н╕чыпар. -- Зраб╕цца, як усе. Звычайнай. Пасрэднай. Сярэднестатыстычнай ╕ законапаслухмянай грамадзянкай... як там вас кл╕чуць цяпер - Губерн╕я? Крэсы ╬сходн╕?

-- Гэта лепш, чым быць вар'яткай, -- сказала я.

-- Ну, што ж, -- прамов╕╝ пан Н╕чыпар.

Ён працягну╝ да мяне руку, зраб╕╝ ня╝ло╝ны жэст вакол маёй галавы, н╕бы цыркавы штукар, ╕ -- 'Хоп!' -- схап╕╝ штосьц╕ ╝ кулак ля майго вуха. Потым ён выцягну╝ з-за пазух╕ звычайную шкляную бутэлечку накшталт чвэртачк╕, альбо мярза╝чыка, як кажуць тутэйшыя, паднёс руку да рыльца ╕ асцярожна раскры╝ над ╕м далонь, быццам вытрасаючы штосьц╕ на дно.

-- Вось ╕ ╝сё, -- сказа╝ пан Н╕чыпар, шчыльна закруц╕╝шы на бутэльцы корак. - Трымай!

Ён працягну╝ мне бутэлечку. Я ╝зяла яе ╝ рук╕ ╕ агледзела. Бутэлька выглядала абсалютна пустой. Пусцейшай не бывае.

-- Там яна, там, -- запэ╝н╕╝ мяне пан Н╕чыпар. - Ты ╝сётк╕ падумай як след. Кал╕ вырашыш пазбав╕цца ад яе канчаткова, к╕нь бутэльку ╝ Овельку, у в╕р пад Чортавым Мостам. А кал╕ пажадаеш яе выпусц╕ць, то разб╕ бутэльку ц╕ проста адкруц╕ корак. ╤ глядз╕ не згуб╕ яе, бо бяда будзе.

-- Не згублю, -- сказала я, хаваючы бутэлечку ╝ к╕шэнь вятро╝к╕. - Дзякуй, пан Н╕чыпар!

-- Няма за што, -- прамов╕╝ той ╕ адвярну╝ся, зно╝ прыня╝шыся ╝глядацца ╝ цёмныя, в╕рл╕выя воды.

Мне здавалася, што м╕нула процьма часу, аднак насамрэч прайшло менш за па╝гадз╕ны, ╕ нашы мамы не паспел╕ нават занепако╕цца. Разам з Ц╕мкам вяртал╕ся мы да летняй кавярн╕. Я трымала руку ╝ к╕шэн╕, сц╕скаючы ╝ далон╕ запаветную бутэлечку, у якой, н╕бы джын з казк╕, была запячатана Цемра. Ц╕мка да ╝сёй гэтай г╕сторы╕ пастав╕╝ся скептычна ╕ ╝парта называ╝ пана Н╕чыпара 'круцялём', з як╕м мне не варта было разма╝ляць. Пра пана Н╕чыпара мамам мы вырашыл╕ не расказваць.

Дома я схавала бутэлечку сабе пад падушку, але потым, спалоха╝шыся, што мама знойдзе яе ╕ вык╕не, пастав╕ла на шафу для адзення. Шафа да самай стол╕ была загрувашчана Патрэбым╕ Рэчам╕, Як╕м╕ Часова Не Карыстаюцца: кардонная скрыня са старым╕ фотаздымкам╕, паб╕тая жырандоля, электрычная навагодняя г╕рлянда, якая да╝но перагарэла, падораны к╕мсьц╕ кававы млынок, шкляная ваза, якая н╕кому не падабалася, ╕ шмат чаго ╕ншага. Мама на шафу н╕кол╕ не заз╕рала, тольк╕ час ад часу зак╕двала туды новыя Патрэбныя Рэчы. Гэта была самая надзейная схованка.

Час ╕шо╝, але я памятала пра яе. Пасля таго, як пан Н╕чыпар запячата╝ Цемру ╝ бутэльку, маё жыццё зраб╕лася звычайным. Сярэднестатыстычным, як той сказа╝. Усе гэтыя Пачвары, Вусен╕ ╕ Г╕доты зн╕кл╕ наза╝сёды. Магчыма, яны н╕куды не падзел╕ся ╕ круц╕л╕ся дзесьц╕ побач, але я ╕х ужо не бачыла, не чула, не адчувала, ╕ мне не было да ╕х н╕якай справы. ╤ Чорта╝ Мост зраб╕╝ся самым звычайным мостам - смерцю там больш не пахла, ╕ ляманта╝ не было чуваць. Мяне гэта задавальняла. Тольк╕ па Сястры-Цемры я трох╕ сумавала. ╤ была бязмежна ╝дзячная пану Н╕чыпару за тое, што ён пак╕ну╝ мне магчымасць выбару. Надалей у мяне шматкроць з'я╝лялася спакуса разб╕ць бутэльку ╕ выпусц╕ць Цемру на волю - спачатку дзеля Ц╕мк╕, потым дзеля сябе. Але я гэтага не зраб╕ла. Мы неяк спра╝лял╕ся сам╕, без дапамог╕ звышнатуральных ╕снасця╝. ╤ паступова я пачала забывацца пра яе.

А з панам Н╕чыпарам - дакладней, з ягоным вобразам - мне яшчэ давялося сутыкнуцца. На Раство наш клас павезл╕ ╝ вёску пад назвай Крушня ╝ пятнаццац╕ к╕ламетрах ад Овельска - глядзець батлейку ╕ слухаць калядныя песн╕. Суправаджа╝ нас Альгерд Алегав╕ч, наста╝н╕к, як╕ выклада╝ г╕сторыю ╝ старшакласн╕ка╝. Па дарозе ╝ Крушню ён з захапленнем расказва╝ пра тамтэйшую батлейку ╕ калядныя абрады, як╕я з'я╝ляюцца ╝н╕кальным╕ у сва╕м родзе, ╕ ён разам з мясцовым╕ краязна╝цам╕ нават дамагаецца, каб ╕х унесл╕ ╝ сп╕с спадчыны ЮНЕСКА.

Крушня аказалася нават не вёскай, а сапра╝дным мястэчкам з прасторным рынкавым пляцам, касцёлам, цэрка╝кай ╕ сядз╕бай пано╝ Крушнявецк╕х. У адрозненне ад сядз╕бы Кунцэв╕ча╝, маёнтак Крушнявецк╕х бы╝ у цудо╝ным стане - дыхто╝ны дра╝ляны дом з мезан╕нам ╕ стромк╕м╕ калонам╕ ля ╝ваходу. Цяпер гэта бы╝ адначасова музей ╕ дом культуры, дзе нам мус╕л╕ паказваць батлейку.

Перад спектаклем музейшчыца - дабрадушная то╝стая цётка ╝ акулярах - прачытала нам невял╕чкую лекцыю. Паны Крушнявецк╕я ╕ паны Кунцэв╕чы, паведам╕ла яна, спакон вяко╝ варагавал╕, зус╕м як Мантэк╕ ╕ Капулец╕, ╕ нават падчас па╝стання Кал╕но╝скага стаял╕ па розныя бак╕ барыкады - Кунцэв╕чы был╕ за Цара-Бацюшку, а Крушнявецк╕я за па╝станца╝. Пасля разгрому па╝стання амаль ус╕х Крушнявецк╕х саслал╕ ╝ С╕б╕р, ╕ род ╕хн╕ згас. Аднак у рэшце рэшт Кунцэв╕чы ╕ Крушнявецк╕я пам╕рыл╕ся, ╕ васемнаццац╕гадовая Ядв╕ся, апошняя з Крушнявецк╕х, пабралася шлюбам з панам Кунцэв╕чам, ╕ каханне ╕х было прэ╝краснае, як у Рамеа ╕ Джульеты, шкада тольк╕, што нядо╝гае.

Падчас гэтай лекцы╕ Альгерд Алегав╕ч неяк дз╕╝на чмыха╝, туза╝ся, цёр пальцам╕ пераноссе, ╕ я глядзела на яго ╕ думала - зараз ён будзе сварыцца. Ён ╕ напра╝ду пача╝ сварыцца. Г╕сторык абурана размахва╝ рукам╕ ╕ ╝зрушана гавары╝, што пара╝но╝ваць Ядв╕сю ╕ Славам╕ра Кунцэв╕ча з Рамеа ╕ Джульетай проста блюзнерства, н╕якага кахання там не было ╕ быць не магло! ╤ ╝вогуле Кунцэв╕чы нават падноска Крушнявецк╕х не вартыя, бо ╝ цяжкую час╕ну Крушнявецк╕я захавал╕ гонар ╕ адданасць Радз╕ме, а Кунцэв╕ч-Стары л╕за╝ боты генерал-губернатару, сла╝ся перад ╕м к╕л╕мам ╕ нават, паводле чутак, адда╝ яму ╝ наложн╕цы сваю адз╕ную пляменн╕цу, а пасля задушэння па╝стання Кунцэв╕ч-Стары папросту абрабава╝ Крушнявецк╕х, пры╝лашчы╝шы ╝сю ╕х маёмасць. А няшчасная Ядв╕ся пайшла за Славам╕ра Кунцэв╕ча змушана, бо ╕накш яна бы сканала ╝ галечы, ╕ не дз╕ва, што не╝забаве яна скончыла жыццё ╝ цёмных водах Овельк╕ - кал╕ тольк╕ гэта не было забойствам...

Музейшчыца з Альгердам Алегав╕чам не спрачалася. Выслуха╝шы ягоны ╝зрушаны маналог, яна прыязна ╝см╕хнулася ╕ сказала памярко╝на:

-- Ну што тут скажаш, Альгерд Алегав╕ч. Г╕сторыя гэта такая рэч, кольк╕ г╕сторыка╝, стольк╕ ╕ меркавання╝. Дзец╕, хадзем глядзець батлейку!

Батлейка мяне ╝раз╕ла, бо там прысутн╕ча╝ н╕хто ╕ншы, як пан Н╕чыпар. Яго дра╝ляная лялька. Батлейкавы пан Н╕чыпар выгляда╝ рыхт у рыхт так, як╕м я бачыла яго тады, ля Чортава Моста -- ╝ чырвоным жупане ╕ ботах, смуглявы, чарнявы, з фарс╕стай бародкай ╕ х╕травата прымружаным╕ вочкам╕. У той батлейцы пан Н╕чыпар з'яв╕╝ся тольк╕ аднойчы - у палацы Цара ╤рада. ╤ прамов╕╝ ён адну тольк╕ фразу: 'А ц╕ чу╝ ты, пане ╤радзе, што людз╕ кажуць? Кажуць людз╕, што ты больш не цар, бо ╝ Бетлееме новы цар нарадз╕╝ся!'. Сказа╝шы гэта, пан Н╕чыпар зн╕к, а ╝сё астатняе зраб╕╝ ужо сам Цар ╤рад - пача╝ м╕тус╕цца, сварыцца, кл╕каць жа╝нера╝ ды нажы вастрыць.

11
{"b":"544601","o":1}