Жураўліны крык — аповесць беларускага пісьменніка Васіля Быкава, выдадзеная ў 1959 годзе. Апавядае пра жыццёвыя гісторыі шасці чырвонаармейцаў, якія апынуліся ў старожцы на чыгуначным пераездзе, разам змагаліся, сябравалі, спрачаліся, пакутавалі, разважалі і загінулі ў баях з салдатамі Вермахта.