Было iх тры. Ранiцой сталовая пуставала, таму, чакаючы клiентаў, дзяўчаты грэлiся ля печы. Спiной да яе прыткнулася гордая, як каралева, з халоднымi карымi вачыма прыгажуня Мiра. Каля Мiры шчакой да белай кафлi тулiлася ўдава Надзя - паблеклая пажылая жанчына. Яна вадзiла далонямi па печы i цiха сыкала, бо кафля пяклася. Трэцяя афiцыянтка, дзяўчына гадоў васемнаццацi - Люся, - лятала па зале...