|
Тарас Канстанцінавіч Хадкевіч (7 сакавіка 1912, Шайтарава, Дрысенскі павет — 14 жніўня 1975, Мінск) — беларускі пісьменнік, паэт, перакладчык, публіцыст[2]. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1972). Член Саюза пісьменнікаў СССР (1947).
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў Полацкім педагагічным тэхнікуме (1927—1929), потым — у Беларускім вышэйшым педагагічным інстытуце. З'яўляўся членам літаратурнага аб'яднання «Маладняк».
Працаваў у газетах «Чырвоная Полаччына» (1929—1931), «Чырвоная змена» (1933—1934), «Звязда» (1936—1941).
Служыў у Чырвонай Арміі (1934—1936). Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў якасці камандзіра ўзвода прымаў удзел у баях пад Вялікімі Лукамі, Тарапцом. У канцы верасня 1941 г. быў паранены і трапіў у палон. Удзельнічаў у інтэрнацыянальным руху Супраціўлення на тэрыторыі Германіі. Тройчы ўцякаў з палону (апошні раз, на пачатку мая 1945 г., паспяхова).
Пасля вайны працаваў у газетах «Звязда» (1945—1950), «Літаратура і мастацтва» (1950—1951), літаратурным кансультантам СП БССР (1953—1972). Член СП СССР з 1947 г.
Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны» і медалямі.
Название книги | Оценка | Cтатус | Дата добавления | Жанр | Стр./Год/Язык | Серия | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
0 (0) | 10.03.2009, 00:00 | 1236643200 | Советская классическая проза | 3/-/BE | ||||
0 (0) | 10.03.2009, 00:00 | 1236643200 | Советская классическая проза | 2/-/BE |