Гэта было ўлетку, спякотным днём. Iдучы дамоў разам з сястрою, мы якраз прамiналi нечую вялiзную браму. Не ведаю - цi то каб трохi пасваволiць, цi то з рассеянасцi - але сястра ляпнула кулаком па палавiнцы брамы; а можа, толькi пагразiла кулаком i нiякага стуку не было. Сто крокаў далей - там, дзе прасёлак рабiў крук улева, - пачыналася вёска. Якая - мы не ведалi, але калi прайшлi паўз першую хату, насустрач нам выйшлi людзi: яны махалi нам рукамi прыязна альбо з перасцярогаю - самi напалоханыя, прыцiснутыя цяжарам страху.