Литмир - Электронная Библиотека
Литмир - Электронная Библиотека > Мориак Франсуа > Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке)
Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке)
Количество страниц: 30
Книга закончена
Язык книги: Русский
Язык оригинальной книги: Русский
Выберите формат скачивания:
QR кодРазмер: 201,3 КбайтДобавил Admin 25 мая 2012, 0:29 Скачали: 35
QR кодРазмер: 99,6 КбайтДобавил Admin 25 мая 2012, 0:29 Скачали: 7

    Божа, злiтуйся над аблуднымi мужчынамi i жанчынамi! О, Божа, няўжо могуць iснаваць пачвары перад лiкам тваiм...Ты, адзiны, хто ведае, чаму яны iснуюць, як сталi яны такiмi i як маглi яны ўратаваць сябе...

    Шарль Бадлер

    Тэрэза... Многiя скажуць, што цябе няма. Але я добра ведаю: ты ёсць. Шмат гадоў я сачу за табой, часта спыняю цябе на дарозе i зрываю з цябе маску.

    Памятаю, яшчэ юнаком убачыў я твой бледны тварык з тонкiмi губкамi ў душнай судовай зале. Ты была сярод адвакатаў. Расфуфыраныя дамы жорстка ўпiвалiся ў цябе позiркамi. Болей жорстка, чым тыя, хто збiраўся судзiць цябе.

    Потым, у вясковым маёнтку, ты з'явiлася перада мной у вобразе маладой нервовай жанчыны, якой абрыдзелi клопаты старых сваякоў i прастадушнага мужа. А тыя даўмецца не маглi.

    - Што гэта з ёю робiцца? Мы ж далi ёй усё, што трэба для шчасця!

    Колькi разоў пасля таго зачаравана назiраў я, як ты прыкладвала да прыгожага твару сваю крыху велiкаватую руку! Колькi разоў глядзеў я праз жывыя краты клеткi, што завецца сям'ёй, як ты пакутуеш там, нiбы ваўчыца ў няволi. I я лавiў тады на сабе твой злосны, сумны позiрк.

    Многiя будуць дзiвiцца, як мог я стварыць вобраз, яшчэ больш агiдны, чым мае астатнiя героi. Няўжо мне нiколi так i не давядзецца гаварыць пра людзей велiкадушных, дабрачынных, пра людзей з адкрытай душой. Аднак "душы наросхрыст" не маюць трагiчных гiсторый. А боль душ замкнутых, прыкаваных да грэшнага цела, мне добра вядомы.

    Поделиться:
    ]]>Facebook :2]]>  ]]>Twitter :3]]>  ]]>В контакте :3]]>  ]]>Livejournal :2]]>  ]]>Мой мир :3]]>  ]]>Gmail :2]]>  Email :0  ]]>Скачать :2]]>  
    Мой статус книги:
      Ключевые слова:
    Добавить ключевое слово
    Чтобы оставить свою оценку и комментарий вам нужно зайти на сайт или зарегистрироваться

    {"b":"80475","o":30}