Я зусiм збянтэжыўся: пiльна, вельмi пiльна трэба было ехаць, цяжкахворы чалавек чакаў мяне ў вёсцы за дзесяць мiляў адсюль, непраглядная завiруха поўнiла ўсю вялiкую прастору памiж iм i мною; у мяне была каламажка, лёгкая, з вялiзнымi коламi - якраз тое, што трэба на нашыя вясковыя дарогi. Загорнуты ў футра, трымаючы ў руцэ сумку з iнструментам, я стаяў каля хаты, гатовы ехаць; вось толькi конь быў патрэбны, патрэбны быў конь.