О, гэты сьмяльчак, Раул Бопп*, якi накiнуў на шыю Зьмею Нарата пятлю i засiлiў гразу сэльвы Амазонкi. Ён так марыў ажанiцца з дачкою каралевы Лузii, што ўлез у скуру сваёй ахвяры i зьмеям выправiўся на пошукi абраньнiцы. - Куды-ж ты, Зьмей Нарата? - пытаюцца ў Раула Боппа жыхары сэльвы. - Хачу я бачыць дачку каралевы Лузii, адказваў усiм сьмяльчак Раул. Няпросты ён выбраў шлях - праз сэльву, праз балоты, праз выпрабаваньнi. Уладзiмер Славук** намаляваў-бы шыкоўныя iлюстрацыi да гэтай гiсторыi.