Мiкола на мейсца сустрэчы прыйшоў раней, дамаўлялiся а пятай, аднак бяз чвэрцi пяць ён ужо быў каля "Хвiлiнкi". Мiколу хацелася пiць. Ён узяў пляшку "фанты" i ўладкаваўся за плястмасавым столiкам на ходнiку. Па яго твары было вiдаць, што з хлопцам здарылася нешта сур'ёзнае. Моцная ўсхваляванасьць трымала дзябёлае мiколава цела ў вiдочнай напружанасьцi. Нягледзячы на летняю сьпёку, ён адчуваў нэрвовыя дрыжыкi.