У таталiтарнай Беларусi быў, бадай што, адзiны сапраўдны яе песьняр Вiнцэсь Мудроў. Нiхто так, як ён, не захапляўся ўчорашнiм сацыялiзмам, з такой адданай любоўю не занатоўваў усе яго сацыяльныя праявы, гiсторыi, показкi. Пры гэтым не разьлiчваў на якiясь ганарары, членскi бiлет СП, месца ў прэзыдыюме i ляўрэацкiя вянкi. Крэмзаў сабе ў сваiх вучнёўскiх сшытках, час ад часу ладзячы сяброўскiя чытаньнi, на якiх прысутныя аж заходзiлiся ад рогату.