Апавяданне
— Ведаеш, сёння Ён быў значна халаднейшы, чым звычайна. Я ажно спужалася — можа, з Ім што-небудзь здарылася?.. Але што з Ім можа здарыцца?! — сама з сябе ўсміхнулася Эглея. — Дарэчы, Ён мог бы болей часу праводзіць з намі. Ён жа можа! Час для Яго нічога не варты. Ён жа можа?
Я без Яго сумую.
Марана, як заўжды, нічога не адказала. Падышла да маці, абняла яе і пацалавала ў лоб...