У цэнтры аповесці — пошукі дзецьмі падчас канікулаў скарбаў напалеонаўскага войска. У іх рукі трапляе старая карта-схема і тры сярэбраныя талеры, якія стануць ключом да разгадкі тайны. Паралельна з дзецьмі скарб шукае шайка дарослых. Шмат выпрабаванняў чакае юных герояў — трох хлопчыкаў і дзвюх дзяўчынак. Але яны знойдуць скарб, і штуршком для гэтага паслужыць роднае беларускае слова. Аповесць «Шчарбаты талер» выйшла асобнай кніжкай на рускай мове ў аўтарскім перакладзе («Три талера», Минск, «Современный литератор», 2000). Аповесць таксама ўключана ў школьныя хрэстаматыі.