Литмир - Электронная Библиотека
Литмир - Электронная Библиотека > Федарэнка Андрэй Міхайлавіч
Страницы автора на других языках и псевдонимы:
Федоренко Андрей Михайлович

Федарэнка Андрэй Міхайлавіч

Страница автора на языке: Белорусский
Средняя оценка книг: Оценка   10 (1)
Пол: мужской
Дата рождения: 17 студзеня 1964
Мой статус автора:
Выбрать действие для автора  
Об авторе:


Андрэй Міхайлавіч Федарэнка (нар. 17 студзеня 1964 г., в. Бярозаўка Мазырскі раёнГомельская вобласць) — беларускі празаік.



Скончыў Мазырскі політэхнічны тэхнікум і бібліятэчны факультэт Мінскага інстытута культуры (1985—1990). Служыў у Савецкай Арміі. Працаваў мулярам у Мікашэвічах Лунінецкага раёна, на чыгунцы ў Калінкавічах Гомельскай вобласці, старшым бібліятэкарам Бярозаўскай бібліятэкі № 2 Мазырскага раёна, карэктарам штотыднёвіка «7 дней», загадчыкам аддзела навукі і мастацтва часопіса «Полымя», на кінастудыі «Беларусьфільм». У 2005—2011 гадах — загадчык аддзела прозы ў часопісе «Маладосць». У 2011—2012 гадах супрацоўнік аддзела прозы і паэзіі газеты «Літаратура і мастацтва». Цяпер стыль-рэдактар часопіса «Дзеяслоў». Член Саюза беларускіх пісьменнікаў, у 2017 выбраны ў Раду Саюза[1]. Удзельнік традыцыйных шахматных турніраў СБП[2][3].



Друкуецца з 1987 г. У аповесці «Гісторыя хваробы» (1989) сацыяльна-псіхалагічны партрэт сучаснай моладзі, у аповесці-фантасмагорыі «Смута, альбо XII фантазій на адну тэму» (1994) жыццё сучаснага грамадства, якое страціла маральныя арыенціры, у аповесці «Вёска» (1995) філасофскі роздум над лёсам Беларусі і беларусаў. Аўтар аповесцей «Такое кароткае лета», «Ланцуг» (абедзве 1994), «Нічые» (2001), п’есы «Жаніх па перапісцы» (1993), публіцыстычных артыкулаў і інш. Напісаў дзіцячыя і юнацкія аповесці «Шчарбаты талер» (1999), «Афганская шкатулка» (2002). Яго творчасці ўласцівы псіхалагічны аналіз, гуманістычны погляд на чалавека, драматызм, элементы фантастыкі, мастацкай умоўнасці, эмацыянальнасць, спавядальнасць.



Адгукаючыся на кнігу Андрэя Федарэнкі «Сузіральнік» (2018), доктар філалагічных навук Ганна Кісліцына ахарактарызавала яго прозу як «няспешную, удумлівую»: «Аўтар як быццам калекцыяніруе заканамернасці чалавечага быцця, якія знаходзіць у самым простым абывацельскім жыцці. Яго назіранні часта аказваюцца даволі нечаканымі»[4]. Яна ж высока ацаніла раман «Жэтон на метро» (2019; выйшаў асобнай кнігай у 2020): «Было вельмі цікава ўбачыць тэкст, які, з аднаго боку, бліскуча напісаны Андрэем Федарэнкам, адным з найлепшых беларускіх празаікаў, якога слушна лічаць выдатным стылістам, з другога боку — пабудаваны паводле законаў трылера»[5].



А. Федарэнка перакладае з беларускай мовы на рускую. Асобныя яго творы былі перакладзены на рускую[6][7]англійскую[8] і іншыя мовы.

Название книгиНазвание книгиОценкаОценкаКол-во оценокCтатусДата добавленияAdd time stampЖанрСтр./Год/ЯзыкСтраницСерияГодЯзыкДобавил
Сцэнарыст0 (0) 0018.01.2024,
12:36
1705581383Современная проза39/-/RU39RU
Нічые0 (0) 0027.09.2016,
20:12
1475003520Современная зарубежная литература20/2009/BE20Беларуская проза XXI стагоддзя2009BE
Ксю. Аповесць (СИ)0 (0) 0028.03.2016,
12:23
1459164207Проза прочее8/-/BE8BE
Шчарбаты талер10 (1) 10107.08.2014,
09:35
1407400502Детские остросюжетные, Детские приключения0/1999/BE01999BE
Афганская шкатулка0 (0) 0024.03.2014,
22:07
1395698832Прочие приключения50/2002/BE502002BE
{"id":"205747","o":50}