Литмир - Электронная Библиотека

Я працёр вочы, адагнаў ачмурэнне:

- Не, не можа быць. Якая яму карысць, ён зусім і не спадчыннік пані.

І тут адгадка бліскавіцай шуганула ў маёй галаве:

- Пачакайце тут, Надзея Раманаўна. Пачакай, Рыгор. Я прайду да пана Гарабурды. Пасля мне трэба будзе перабраць рэчы Бермана.

- Добра, - сумна сказала Яноўская. - Яго пахавалі ўжо.

І я пабег па сходах. Думкі мае ішлі ў двух кірунках. Першае: Дубатоўк мог дамовіцца з Берманам (толькі чаму ён забіў яго?). Другое: Гарабурда таксама мог неяк залежаць ад Дуботоўка.

Ірвануў дзверы. Насустрач мне з крэсла ўстаў пажылы мужчына з гамерычнымі ляжкамі. Ён здзіўлена глядзеў на мой рашучы твар.

- Прабачце, пан Гарабурда, - рэзка кінуў я, як у вір скокнуў. - Я павінен паставіць перад вамі адно пытанне. Пра вашы адносіны з панам Дубатоўкам. Нашто вы далі гэтаму чалавеку так заўладаць вамі?

Ён выглядаў як спайманы на месцы крадзяжу. Нізкі лоб яго пачырванеў, вочы замітусіліся. Але, відадь, па маім твары ён зразумеў, што жартаваць са мною нельга.

- Што зробіш... Вэксалі, - замармытаў ён.

І зноў я трапіў у мішэнь, мецячы ў неба:

- Вы далі пану Дубатоўку вэксалі пад маёнтак Яноўскай, які вам не належыць.

- Гэта была такая мізэрная колькасць грошай. Усяго тры тысячы рублёў. Псарня патрабуе так многа...

Усё пачынала ставаць на сваё месца. Пякельны план Дубатоўка яснеў у маіх вачах.

- Па тэстаменту Рамана Яноўскага, - замармытаў ён, абіраючы дрыжачымі пальцамі нешта з візіткі, - устаўлена такая субстытуцыя. Спадчыну атрымліваюць дзеці Яноўскай... - І жаласна глянуў мне ў вочы. - Іх не будзе. Яна ж памрэ... Яна хутка памрэ... П-пасля іх - муж. А яна вар'ятка, хто з ёй ажэнідца?.. Пасля, наступная прыступка, апошнія Яноўскія. А іх няма, няма пасля смерці Свеціловіча. А я сваяк Яноўскіх па пралцы, з жаночага, так бы мовіць, боку. Калі не будзе дзяцей і мужа - палац мой. - І ён заенчыў: - Але як я мог чакаць? Я ўвесь у вэксалях. Я такі няшчасны чалавек. І большасць папер скупіў пан Рыгор... І яшчэ тры тысячы даў. Зараз ён тут будзе гаспадаром.

- Паслухайце, - холадна кінуў я, - тут была, ёсць і будзе толькі адна гаспадыня, пані Надзея Яноўская.

- Я не спадзяваўся на спадчыну. Яноўская ўсё ж магла выйсці замуж... І я даў Дубатоўку даўгавое абавязацельства пад забеспячэнне палаца.

- Добра. Сорам з вамі нават не начаваў. Але няўжо вы не ведаеце, што гэта нядзейсны з фінансавага боку ўчынак? Што гэта крымінал?

- Не, не ведаю. Я быў рады.

- А вы ведаеце, што вы штурхнулі Дубатоўка на жахлівае злачынства, якому і наймення на чалавечай мове няма. Чым вінавата бедная дзяўчына, што вы пажадалі пазбавіць яе жыцця?

- Я падазраваў, што гэта злачынства, - разрумзаўся ён. -Але мая псарня...

- Гніда вы! Рук толькі пэцкаць не хочадца. Вамі будзе займадца губернскі суд. А пакуль што я сваёй уладай засаджу вас на тыдзень у сутарэнне гэтага дома, каб вы не маглі папярэдзіць іншых мярзотнікаў... Пакуль скончыцца гэтая справа.

- Гэта гвалт, - заскуголіў ён.

- Што вы ведаеце пра насільства? - кінуў я яму. - Што вы ведаеце, смоўж?

Праз паўгадзіны Рыгор заштурхнуў Гарабурду ў скляпенне без акон пад цэнтральнай часткай будынка. Жалезныя дзверы з грукатам зачыніліся.

Раздзел шаснаццаты

Агеньчык свечкі маячыў недзе далёка за цёмнымі шыбамі. Калі я падымаў вочы, я бачыў поруч з ім адбітак свайго твару з рэзкімі ценямі ў вачаніцах.

Я разбіраў паперы Бермана. Мне здавалася ўсё ж, што я змагу адшукаць у іх нешта цікавае. Берман быў занадта складаны характар, каб жыць простай авечкай.

I вось я з ведама гаспадыні выцягнуў усе паперы з бюро на стол, пераклаў на яго ж кнігі, лісты, дакументы і сядзеў, чхаючы ад пылу, які густа ўкрываў гэтыя рэліквіі.

Цікавага было, аднак, мала. Трапіўся ліст ад маці Бермана, дзе яна прасіла аб дапамозе, і чарнавік ліста Бермана ёй, дзе ён пісаў, тто на яго ўтрыманні знаходзіцца брат, тто брат цяпер не перашкаджае маці жыць так, як яна хоча, а ў астатнім яны - квіты. Гэта было дзіўна: які брат, дзе ён зараз?

Пасля я адшукаў нешта накшталт дзённіка, дзе поруч з гратовымі выдаткамі і вельмі разумнымі заўвагамі па беларускай гісторыі я прачытаў і такія-сякія разважанні Бермана. Вось некаторыя:

"Паўночна-Заходні край як паняцце - фікцыя. Справа, магчыма, у тым, тто ён крывёй і мозгам сваім служыць ідэі цалкам усяго космасу, а не пяцёх губерняў, расплачвяецца за ўсё і гатуе ў глыбіні сваёй новага Месію для ўратавання людской пароды. Таму яго лёс - пакутаваць. Справа, аднак, не датычыцца лепшых яго прадстаўнікоў, людзей сілы, арыстакратаў духу".

- Бач ты, рыцар духу, чалавек сілы ў прадзёртых портках,

- буркнуў я.

"Адзіная любоў мая - брат. Часам мне здаецца, тто ўсе астатнія людзі ёсць карыкатуры на яго, і патрэбны чалавек, які перарабіў бы ўсіх на яго капыл. Людзі павінны быць людзьмі цемры. Тады ў іхніх аргянізмах лепей высоўваецца наперад тое цудоўна жывёльнае, што мы павінны зберагаць і любіць. Хіба геній не аддзяляецца ад ідыёта толькі фігавым лістком, які прыдумалі самі людзі. Беларэцкі мяне раздражняе сваёй звычайнасцю, і, дальбог, для яго было б лепей, каб ён хутчэй знік".

I яшчэ адзін запіс:

"Грошы - эманацыя чалавечай улады над статкам іншых (на жаль!). Трэба было б навучыцца рабіць мазгавую кастрацыю ўсім, хто не варты свядомага жыцця. А лепшым давяць бязмернае тчасце, бо такая штука, як справядлівасць, не прадугледжана сямой прыродай. Так і са мною. Мне патрэбен спакой, якога тут больт, ніж дзе-небудзь, і гроты, каб вынасіць ідэю, дзеля якой я з'явіўся на свет, ідэю вялікапытнай і надзвычайняй несправядлівасці. I мне здаецца, тто першай прыступкаю магла б быць перамога над тым, да чаго імкнецца маё цела і тто, аднак, неабходна знішчыць, над гаспадыняй Балотных Ялін. Яна ўсё адно асуджана сляпым лёсям на знішчэнне. На ёй праклён спраўджваецца з'яўленнем дзікага палявання пад мурамі палада. Яна больш трывалая, ніж я думаў, дагэтуль не звар'яцела. Кароль Стах слабы, і выправіць яго памылкі суджана мне. І, аднак, я раўную яе да ўсіх маладых людзей і асабліва да Беларэцкага. Учора страляў па ім і быў вымушаны на рэтыраду. Дрэнна страляю".

Наступны лісток:

"Магчыма, калі я выканаю ролю боскай сілы, вышэйшага наканавання (бывала ж такое са звычайнымі смертнымі), духі зла пакінудь гэтыя мясціны, і я стану гаспадаром. Пераконваў калісь Беларэцкага, што галоўняя небяспека - паляванне. А якая небяспека ад зданяў? Іншая справа Малы Чалавек.

Золата, золата! Тысячы панегірыкаў трэба спяваць уладзе тваёй над душамі людзей. Ты ўсё: пялюшка дзіцяці, купленае табою цела дзяўчыны, сяброўства, любоў і ўлада, мозг найвялікшых геніяў, нават прыстойная яма ў зямлі. І да ўсяго гэтага я прабюся".

Я скамячыў паперкі і да болю сціснуў пальцы:

- Брыдота!

І раптам сярод іншых паперак рука мая натрапіла на складзены ў чатыры столкі аркуш пергаменту. Я расклаў яго на каленях і толькі галавою хітануў: гэта быў план будынка ў Балотных Ялінах, план XVI стагоддзя. І на гэтым плане выразна было азначана, што слухавак у мурах палада аж чатыры, і яны так схаваны ў плафоне, што адшукаць іх ніяк нельга. Між іншым, адна з іх вяла ад сутарэнняў пад палацам да пакоя ля бібліятэкі (напэўна, каб падслухоўваць размовы вязняў), а другая злучала бібліятэку, закінутыя пакоі для слуг на першым паверсе і... пакой, у якім жыла Яноўская. Дзве другія былі невядома дзе: выхады іхнія былі ў калідоры, дзе жылі я і Яноўская, але далейшы іх ход быў старанна зацёрты пальцамі.

Мярзотнік адшукаў план у архіве і схаваў яго.

I было яшчэ тое-сёе цікавае. У вонкавым муры палада была пустэча, выразна быў адзначаны вузкі праход і тры нейкія клетушкі. А выхад з прахода быў намечаны якраз за павароткай калідора, дзе я калісьці аддзіраў дзверы ў сапраўды забітым пакоі.

Я лаяўся так, як ніколі ў жыцці. Шмат непрыемнасцей мінула б, калі б я абстукаў там сценкі, абшытыя панелямі. Але не позна было і зараз. Я схапіў свечку, глянуў на гадзіннік (палова на ядзіняттттятую ночы) і хутка пабег пераходамі да свайго калідора.

82
{"b":"829347","o":1}