Литмир - Электронная Библиотека

— А вы чыталі кнігі пра блакаду? Ці ведаеце хоць, колькі ix ужо ёсць? I дакументальных — не дзесяткі, сотні!

I я ўбачыў сябе збоку, вачыма тых двух ленінградскіх журналістаў. (Пра трэцяга — асобная гаворка.) Дзівак (ці, можа, нават горш) забег у чужы двор, дзе людзі з нараджэння жывуць, i хоча, спрабуе гаспадарам паказваць, дзе i што ў ix схавана, ляжыць ці стаіць…

Гэтулькі кніг — i добрых — зроблена, напісана, а ён хоча нешта тут адкрыць, быццам на новым месцы!..

Яны па-свойму мелі рацыю, гэтыя людзі, бо, мабыць, не здолеў, не змог я давесці, што новая кніга — хоць i сапраўды шмат ужо зроблена — не будзе ні паўтарэннем, ні толькі дапаўненнем, а нечым зусім іншым. I не дзякуючы нашай «геніяльнасці», a толькі таму, што пачнём з см мага простага і зробім самае простае: дадзім нарэшце выгаварыцца самой блакадзе, яе ўласным голасам выгаварыцца, выкрычацца, выплакацца…

Адзін Храпкоў Дзмітрый Цярэнцьеніч зразумеў, пра што гаворка, але i ён вымушаны быў адмовіцца:

— Я ўзяўся б, але ж гэта такая працаёмкая справа, а на мне цэлае выдавецтва!..

Калі госці пайшлі, гаспадар, на вачах у якога я так ганебна праваліўся ca сваёй агітацыяй, мабьщь, пашкадаваў мяне. (Тым больш што i яго місія сасватаць мне сааўтараў — таксама пацярпела крах.)

— Ну, калі так, вазьмуся я!..

Назаўтра мы паехалі запісваць першага блакадніка. 5 красавіка 1975 года — гэта я памятаю добра. Некуды на вуліцу Шалгунова — адрас мне дала усё яна ж, Галіна Максімаўна Гарэцкая. Блакадную гісторыю яе знаёмай я ўжо ведаў у пераказе i разлічваў, ва ўсякім разе хацеў, каб i Данііла Аляксандравіча адразу «зачапіла i пацягнула». Хоць i ведаў (з ранейшага вопыту), што трэба набрацца цярпення, бо з дзесяці — дванаццаці апавяданняў-успамінаў адно абавязкова будзе выдатнае. Але тут мне хацелася адразу ж пачуць, запісаць якраз такое…

Цуда, на жаль, не адбылося, і, сапраўды, толькі дзесятая жанчына расказала нам такое i так, што адразу бачны, зразумелы стаў узровень праўды, шчырасці, трагізму, які «зробіць кнігу». То была колішні камандзір групы самаабароны Дзмітрыева Марыя Іванаўна, тая самая, пра якую ў першай частцы «Блакаднай кнігі» мы не маглі не напісаць: «Гэтая бессмяротная, гэтая вечная Марыя Іванаўна». Калі памятаеце — тая самая — тая самая работніца ЖАКТа, якая i праз 30 год адразу ж называе нумар кожнага дома, кватэры, кожнага са сваіх «жыллёвых аб'ектаў», успамінае аблічча кожнага жыхара, да каго бегла, паўзла над абстрэлам…

Не буду падрабязна расказваць, як мы — удвух ці кожны з нас самастойна — шукалі адрасы блакаднікаў, тэлефоны, ездзілі, хадзілі, знаёміліся, распытвалі, запісвалі. Ад чалавека да чалавека, ад кватэры на аднам канцы вялізнага горада да дома, кватэры на другім. Усяляк бывала: на якой-небудзь бясконцай вуліцы Басейнай, дзе i дома не знайшоў i таго блакадніка не пабачыў, часам раптам убачыш самога сябе збоку — ды так востра ў тым вячэрнім «пецярбургскім» тумане! — i нейкі смех дурны: «Чаго ты тут? Чаму — ты? I каму гэта патрэбна?»

А канца справе не відаць, i ці будзе які-небудзь вынік? Усё больш палохала немагчымасць выстраіць нешта цэласнае з таго, што ў нас на магнітных касетах i што наша стэнаграфістка-машыністка Соф'я Сяргееўна Лакшын пераносіла на паперу. (Яна, наша самаадданая памочніца, якая i сама прайшла праз блакаду, так i не ўбачыла працы ў друку, мы яе страцілі на паўдарозе.)

Чым больш запісана ўспамінаў, чым больш у руках у нас дзённікаў, тым мацнейшае адчуванне, што мы ад сваёй мэты далей, чым у той красавіцкі дзень 1975 года, калі распачыналі справу. Успаміны на пяцьдзесят, на сто старонак кожны, сотні такіх запісаў-успамінаў, дзённікаў — цэлая гара, але як з гэтым выйсці да чытача, як зрабіць тое, што можна ўзяць у рукі i чытаць. Пакутліва хацелася скончыць працу, каб вызваліцца хутчэй, вырвацца. Вось дзе я нечакана гатоў быў пагадзіцца з ненавісным мне Заратустрам: калі ты глядзіш у прорву, дык i яна глядзіць табе ў душу!..

А нам ужо адкрылася прорва — масавы голад ва ўсёй яго блакаднай бязлітаснай рэальнасці, праўдзе.

Я ўсё ездзіў у Ленінград, кватэра Данііла Аляксандравіча i Рымы Міхайлаўны па вуліцы братоў Васільевых — наш «штаб», куды сцягваюцца ніці блакаднай памяці, гэтулькі, што ўжо i заблытацца можна. Бо пра нашу працу ўжо дачуліся, ужо звоняць, пішуць ужо нам, самі шукаюць нас, i тут ужо не адступішся, нават каб i захацеў. Ён нічога так не прасіў, ленінградзец-блакаднік, не патрабаваў, не хацеў для сябе — хоць патрэба была i не раз за пасляваенны час — як раптам тут прарвалася. Не просьба нешта даць яму, a ўзяць, узяць, узяць у яго — усю праўду!

«Горка i крыўдна часам пачуць ад якога-небудзь «разумніка»: «Ха, блакаднікі: добра, значыць, жылі, калі да гэтага часу яшчэ жывыя. Сапраўдныя блакаднікі даўным-даўно на Піскароўцы ляжаць». I яшчэ адзін дзеяч у юрыдычнай кансультацыі мне сказаў: «Што такое блакаднікі? Такога слова цяпер няма. Ёсць словазлучэнне — «асобы, якія перажылі блакаду».

«Дзякуй Вам, дзякуй тым людзям, якія расказваюць Вам пра блакаду, дзякуй, што Вы хочаце помніць пра блакаднікаў». (З пісьма Кавалёвай Вольгі Дзям’янаўны.)

Калі вуха, калі свядомасць увесь час настроены на адну хвалю, блакадніка пачуеш, адчуеш i далёка ад Ленінграда. Колькі я ix знайшоў (а пасля запісалі) у поездзе Мінск — Ленінград, які добра-такі абжыў зa гады з 1975 па 1981. Ці такі вось выпадак: старая жанчына-мінчанка ўвесь час занята тым, што шукае, збірае i корміць на вуліцы, у двары бяздомных катоў, сабак (ці хоць бы галубоў), — сцэна не такая ужо рэдкая ці дзіўная. Але нечаканыя словы яе прымушаюць мяне скалануцца: «Я не магу бачыць галодных. Я была ў вайну ў Ленінградзе»… Была ў блакадным Ленінградзе — гэта на ўсё жыццё.

Я ўсё ездзіў у Ленінград, вывучаў яго вуліцы i кварталы, можа, як рэдка хто з карэнных жыхароў горада: дзе тая вуліца Салдата Корзуна, дзе Басейная ці Новая, а ты, мінчанін, павінен пайсці па ёй, вышукваючы патрэбны дом, пад'езд, нумар. Звоніш i, калі не тлумачыў гэтага па тэлефоне, спяшаешся сказаць: «Вось мы з Граніным… Вы ж Граніна ведаеце?..» «Данііл Гранін… Мы з Граніным» — дзейнічала як пароль. (Толькі ў некаторых рэспубліках Сярэдняй Азіі, дзе тысячагадовая павага да кнігі i «вучонага чалавека», я заўважаў нешта падобнае.)

А з матэрыялам — чым больш набіралася, тым больш яго не хапала. Замнога — каб надрукаваць як ёсць замала — каб нешта галоўнае адкрылася, тая самая «агульная ідэя» твора.

Дзеля чаго мы патрывожылі, збіраем блакадную памяць, здаецца, ведаем. Каб не страціць назаўсёды народнай праўды аб трагічных i гераічных 900 днях Ленінграда, усёй праўды аб вайне. Каб даць выгаварыцца, выкрычацца памяці аб невыносным блакадным голадзе, аб жудасных стратах i каб яшчэ раз праклясці вайну — гэтага «жалезнага звера», кажучы словамі нашага Кузьмы Чорнага, які зноў i зноў шукае спажывы сярод людзей…

Усё так, але i наш жанр, як i кожны твор, патрабуе звышідэі, звышмэты. Не той, якую навязваюць «матэрыялу» ці прывязваюць да яго, а якая адкрываецца ў самім матэрыяле i праз яго, калі доўга ўглядацца.

Мы ўглядаліся, шукалі — пакуль, сапраўды, не адкрылася: а, вось мы пра што!

Гэта не адразу прыйшло. Спрачаліся: што трымала радавога ленінградца на такой гордай i цяжкай вышыні салдацкіх i чалавечых паводзін? Фашысцкія кіраўнікі разлічвалі, што «Ленінград выжарэ самога сябе», — так i крычалі, i пісалі, бо танкам ix не ўдалося, але голад ужо ўварваўся ў Ленінград. А разам з голадам i тое, што, паводле ix разлікаў, павінна ленінградца расчалавечыць, ператварыць у бязвольную істоту — гэтага ж яны свядома дамагаліся ў сваіх лагерах. «Голад — наш саюзнік!»— крычалі яны i помсліва чакалі моманту, калі ў горадзе ўсё папаўзе па швах, бо не вытрымае сам чалавек, «распаўзецца»

Так, дысцыпліна, арганізаванасць давалі грунт, апору нават слабым, а моцных мацавалі яшчэ болей — гэта важна памятаць. Але толькі гэта ўбачылі, зразумелі тыя, што хацелі задушыць Ленінград, — зразумелі потым, калі ім самім прыйшлося ратавацца ад расплаты ва ўласнай сталіцы. Ім, вядома, здавалася, што толькі на ваеннай арганізаванасці насельніцтва ўтрымаўся Ленінград. I вось ужо ленінградцы ставяцца ў прыклад берлінцам. Але не ўкусіць ix, «гэтых рускіх», яшчэ раз, хоць бы напаследак, Гітлер не мог: «Нават гэтыя рускія, гэтыя свінні, змаглі арганізавацца. Калі ў нас пачынаюць скардзіцца, я магу толькі сказаць, бярыце прыклад з рускіх у тым становішчы, якое ў ix было ў Ленінградзе… А як яны выстаялі ў крытычны момант!»

57
{"b":"599003","o":1}