Литмир - Электронная Библиотека

Яго не лёгкая для разумення паэма ў грунце сваім рэалістычная, а незвычайнаю робіць яе рэдкасная праява лірызму. Паток свядомасці бурліць супярэчлівасцямі, але імкне да яснасці і сэнсу.

Пра многае гаворыць аўтар паэмы: пра вернасць моладзі запаветам бацькоў, пра смерць і гераічную не-смяротнасць, пра абавязак і адказнасць, пра маральныя трывогі атамнага веку. Матывы нейкім чынам знаёмыя, нават традыцыйныя для сучаснай творчасці маладых. Толькі досыць часта аўтары даюць нам адразу як бы гатовыя адказы на ўсе пытанні, і чытачам застаецца шукаць новае, арыгінальнае ў форме, у вобразнасці або афарыстычнасці выказванняў. Пры чытанні паэмы Разанава цікавасць да формы, да майстэрства і сакрэтаў паэтычнага ўзрушэння таксама паўстае, аднак у цеснай сувязі з незвычайнасцю зместу і самараскрыцця асобы лірычнага героя. смяротнасць, пра абавязак і адказнасць, пра маральныя трывогі атамнага веку. Матывы нейкім чынам знаёмыя, нават традыцыйныя для сучаснай творчасці маладых. Толькі досыць часта аўтары даюць нам адразу як бы гатовыя адказы на ўсе пытанні, і чытачам застаецца шукаць новае, арыгінальнае ў форме, у вобразнасці або афарыстычнасці выказванняў. Пры чытанні паэмы Разанава цікавасць да формы, да майстэрства і сакрэтаў паэтычнага ўзрушэння таксама паўстае, аднак у цеснай сувязі з незвычайнасцю зместу і самараскрыцця асобы лірычнага героя.

Паэма складалася ў асноўным у часе службы аўтара ў радах Савецкай Арміі. Усе пачуцці, думкі і жаданні, якія ўтвараюць тканіну твора, прыходзяць да савецкага юнака ў часе, калі ён прымае вайсковую прысягу, стаіць на варце ля баявога сцяга, залятае думкамі ў родны Брэст, рыхтуецца выканаць баявы загад, чуе ў руцэ спуск баявой ракеты.

Служба сённяшняга салдата асаблівая, складаная, а мажлівая баявая дзейнасць — яшчэ больш. Салдат-ракетчык не ўбачыць ворага вачамі снайпера, яму давядзецца браць ворага на прыцэл не вокам, а думкаю, сэрцам, сумленнем, усёй сваёй істотай. Ён адчувае ў сваёй руцэ такую разбуральную моц, што аднаму чалавеку цяжка ўразумець яе маштабы і прадбачыць вынікі.

Не выпадкова мужны і пахмурны твар воіна з манумента Брэсцкай крэпасці асацыіруецца ў паэта з тварам радэнаўскага Мысліцеля. Але ў самым галоўным сходзяцца думкі сучаенага салдата з думкамі і місіяй герояў Брэста — служэнне жыццю, прагрэсу. Гэтыя супадзенні думак і місій дарагія аўтару. Вобраз цытадэлі над Бугам звычайна ўзнікае ў паэме тады, калі герою цяжка несці свой салдацкі і чалавечы абавязак, сваю асабістую адказнасць за лёс свету.

Унутранае жыццё лірычнага героя працякае напружана і драматычна. Ён адчувае сябе адначасова салдатам, грамадзянінам і чалавекам зямлі. Як знайсці раўнавагу і гармонію гэтых адчуванняў, яснасць і цвёрдасць духу? Цераз яднанне з Радзімай, з яе гераічнымі і чалавекалюбнымі традыцыямі — гаворыць нам паэт. Любоў да Радзімы абуджае напружаную работу душы, Радзіма падказвае яму, што ён салдат савецкі і яго вера і баявая здольнасць ніколі не будуць выкарыстаны на шкоду жыццю, чалавеку і чалавечай калысцы — зямлі:

Не трэба, не шукай,

Забудзь мяне, Радзіма...

Я ад цябе, як гай,

Як жаль, неаддзялімы.

Пачатае ў сяўбе

Навек яно,

Да рэшты...

I я жыву ў табе,

Як ува мне жывеш ты

119

.

Яднанне з Радзімай не азначае самаадмаўлення асобы героя. Ён не думае перакладаць цяжар адказнасці на плечы нейкай вышэйшай бесцялеснай істоты. Калі паэт адказвае Радзіме кароткім салдацкім «ёсць!», то ў яго голасе мы не чуем трагічнай адчужанасці і падпарадкаванасці нейкай звышволі, звышсумленню і звышрозуму. У гэтым адказе закладзена еднасць «я» і «мы», сына і маці-Радзімы. Напружанасць, з якою лірычны герой шукае яднання, многае гаворыць чытачу, пераконвае, што лірычны герой — развітая асоба, годная даверу.

У паэме прыкметна выступае інтуітыўнае пазнанне героем сябе і акаляючага свету. Яно нясе тут і асаблівую эстэтычную функцыю. Мастак прымушае чытача шукаць таго, што мы называем лагічнай матывіроўкай пазнання ці пазнавальнай дзейнасці. Ён патрабуе ад чытача актыўнасці думкі, пачуцця і сумлення. Эстэтычную асалоду даводзіцца здабываць з паэмы. У гэтым яе своеасаблівасць і сакрэт эстэтычнай актыўнасці.

Сляды паэтызацыі дзеяння ляжаць, праўда, і на паэме. У якойсьці меры гэта зацямняе змест, а ў лепшым выпадку выклікае чытача на спрэчку, якая аўтарам не запланавана і таму аслабляе давер да ўзнёслага, напружанага стылю. Вось, напрыклад, сустракаеш такія катэгарычныя імператывы, як «Мысленне мысліць дзеянне: яно — змест мыслення», і пачынаеш прыкідваць: чаму не можа быць прадметам і зместам мыслення працэс і стан затрымкі, канстантны пункт у гэтым працэсе, г. зн. антырух, антыдзеянне? Разанаў узвышае паняцце дзеяння, робіць яго большым за паняцце рэчаіснасці, нават нейкім трансцэндэнтным, і ўсё ж такі ў кантэксце паэмы яно дзіўным чынам агіраўдана.

Подзвіг абаронцаў крэпасці падаецца як звышдзеянне, дзеянне, якое выходзіць у нейкае іншае вымярэнне. Каб канчаткова спазнаць яго, лірычнаму герою трэба зрабіць немагчымае — выйсці таксама туды, у вышэйшае, далучыцца да тых жа ўсёіснасці і ўсечасовасці, да абаронцаў, якіх у гэтым вымярэнні няма... Сапраўды, у моманты, калі жыццё прадпісвае такія дзеянні, як апісаныя ў паэме, аддавацца рэфлексіям — нікчэмна.

...У паэтычным свеце Разанава няма спакою і супынку: прынцып жыцця ўяўляецца маладому паэту як бясконцая фарсіраваная дзейнасць, прытым часта дзейнасць духоўная, мазгавая, дзейнасць без дзеяння, без кінетычнай разрадкі жыццёвай энергіі. I, чытаючы верш за вершам, яго абедзве кнігі, пачынаеш адчуваць нейкую пагрозлівасць гэтага гімна вызваленай ад чалавечых слабасцей энергіі. Часам неспакой і трывога закрадваюц-ца ў душу, хочацца, каб лірычны герой выкінуў хоць якое блазенства, бо так ён можа і адчалавечыцца ў бясконцым засяроджаным, мэтанакіраваным унутраным дзеянні. Усё пяройдзе ў сваю супрацьлегласць, душа аслепне ад яснаты, сэрца закамянее ад шалёнага грукату. Покуль што ў маладога паэта духоўнай энергіі занадта многа, каб прыкмецілася пагроза чэрствасці, якая можа закрыць яму дарогу ў чалавечы блакітны бор. Аднак жа адзін сюрпрыз бору мне трапіўся ў зборніку «Назаўжды». Гэта «Балада прыкметы». Паранены ў баю партызан шукае схову ў хаце каханай:

Быццам хістаюцца лісці,

ўваходзіць ён, гожы станам —

вусны крывёй запякліся,

позірк смугой затканы.

Убачыў —

нібы з прадоння,

дыхнулі знямоглыя словы:

— Я гэта... Ад пагоні...

I ўпаў...

Ніхто не нагоніць... (12)

На першы погляд усё тут, здаецца, у баладнай норме. Паранены мае маральнае права шукаць паратунку, а каханая абавязана дапамагчы ў бядзе. Толькі справа ў тым, як гэта робіцца. Міжвольна прыгадваецца параўнанне з аналагічнаю сітуацыяй з «Партызанскай балады» Ул, Караткевіча:

«Перавяжы мне рану — іначай не дабрыду».

- «Заставайся».

- «Нельга, Паўліна, хату тваю падвяду».

120

Узнікае сумненне, ці сапраўды любіць партызан Разанава дзяўчыну, бо хто ж панясе ў хату каханай бяду?.. Праўда, час у гэтым вершы даволі ўмоўны і непрывязаны да канкрэтных падзей, і, пэўна, паэта цікавіла сама па сабе толькі філасофская калізія. Але тады неяк варта было ўдакладніць, што гэта не час Вялікай Айчыннай...

87
{"b":"599001","o":1}