![]() |
| ||||||||||||
Уладзімір Андрэевіч Калеснік (17 верасня 1922, в. Сіняўская Слабада, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць — 1994) — беларускі літаратуразнавец і крытык. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Кандыдат філалагічных навук, прафесар.
Скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута, аспірантуру пры гэтым інстытуце. З 1952 года — загадчык кафедры літаратуры Бабруйскага настаўніцкага інстытута, з 1956 — загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры Брэсцкага педагагічнага інстытута. Узначальваў Брэсцкае літаратурнае аб'яднанне. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 1960), быў сакратаром яго аддзялення ў Брэсце.
Аўтар шматлікіх вучэбных дапаможнікаў і падручнікаў для студэнтаў педінстытутаў і ўніверсітэтаў, дакументальных аповесцей, складальнік зборнікаў паэзіі Заходняй Беларусі «Сцяг і паходні», «Ростані волі». Сумесна з А. Адамовічам і Я. Брылём напісаў кнігу «Я з вогненнай вёскі…».
| Название книги | Оценка | Cтатус | Дата добавления | Жанр | Стр./Год/Язык | Серия | |||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 0 (0) | 30.11.2017, 11:25 | 1512041121 | Современная проза, Современная проза | 93/1975/BE | 1512041121 | ||||
| 0 (0) | 30.11.2017, 11:24 | 1512041067 | Роман, Биографии и мемуары | 95/1975/BE | 1512041207 |