Литмир - Электронная Библиотека

Ўпляліся профілі вялікіх,

абрысы дрэў і гарады

у запаветныя разлікі

і ў лічбаў важкія рады!..

118

Адбор імён, падзей і праблем, хоць ёсць тут пэўная стракатасць, у цэлым добра гаворыць пра ідэалы аўтара. Праўда, для высвятлення канкрэтных рыс ідэалу чалавека і ідэальнай «эстэтычнай» падзеі ці перажывання неабходна паглыбіцца ў самыя творы.

Вершы пра Леніна... Фантазія паэта выводзіць вобраз Леніна за рамкі канкрэтнай гістарычнай эпохі: «Ленін — гэта мы», а мы — армія прагрэсу, «сілаю ягонаю свет пераўтвараем». Абстрагаванне ад канкрэтных чалавечых рыс Ільіча і гістарычных падзей спатрэбілася Разанаву для публіцыстычнага тэзіса, для сцвяр-жэння ідэйнага пашпарта яго пакалення. Ленін — гэта сцяг той кагорты эксперыментатараў, пераўтваральнікаў свету, да якой залічвае сябе паэт. Іншыя вобразы выдатных людзей дапамагаюць удакладніць рысы маладога пакалення, яго запаветы і здабыткі.

Некаторая разнамаснасць імён выдатных людзей, на якіх спыніўся А. Разанаў, вынік шырыні прынцыпу, пры дапамозе якога ён акрэслівае выдатную асобу. Вялікі чалавек — гэта творца. а пладамі творчасці могуць быць і утопія, і навуковая тэорыя (Кампанела — Ленін), вялікія мастацкія адкрыцці і вялікія грамадскія ўчынкі (Паганіні, Ван Гог — дзекабрысты, Каліноўскі). Мастацтва — таксама дзейнасць, перш за ўсё дзейнасць. Паганіні ў Разанава — не толькі чарадзей скрыпкі, а бунтар, «пракляты папаю скрыпач»; Ван Гог — нават не жывапісец, а наогул вынаходнік, нейкі алхімік, «што вызваліў агонь». Мастакі і рэвалюцыянеры — людзі аднаго складу, гэта наватары, надзеленыя неўтаймаванасцю душы. Яны маюць доступ у зялёны і блакітны бор, як і сам паэт:

Сачу вясну.

Жыву ў Міжбор'і...

I два бары, як спарышы,

Між дыялектыкай надвор'я,

I дыялектыкай душы. (48)

Свет ва ўяўленні Алеся Разанава — гэта арэна, дзе часта бляскам маланак высвечваецца творчая сіла чалавецтва. Так было спрадвеку: тады, калі чалавек упершыню стаў на ногі ды, нібы Атлас, упёрся «нагамі у планету і ў нерухомы купал галавой», і тады, калі ён пераадолеў бар'ер нематы, калі «з грудзей нямых і чорных аднойчы мова прарасла», і тады, калі дзекабрысты выйшлі на Сенацкую плошчу — «высокі лёс займаўся з вамі, і на вякі світанак з ім», і тады, калі заканспіра-ваны дыктатар паўстання Вітажэнец сцвердзіў сваё «імя і ўваскрашэнне» і на пытанне следчага «Як зваць вас?» прагучала несмяротнае — «Каліноўскі». Жыццё — гэта лавіна падзей, пераўтварэнняў, і важнейшаю пераўтваральнаю сілай выступае бунтарны творчы дух чалавека. Сутыкненні гэтае сілы з цяжкаю і непадатлівай, хоць і плыннаю жыццёваю субстанцыяй, надаюць драматызм жыццю.

Паэт робіць выснову, што паскарэнне жыцця — універсальнае прызванне ўсіх выдатных людзей. Адсюль — своеасаблівы апафеоз руху, дзейнасці і волі ў лірыцы паэта. Галоўная гераіня паэзіі Разанава нават не думка, а воля ці, лепш сказадь, думка пра межы і праявы свабоды волі чалавека, абсалютнай волі над са-бою і над светам. Валодаць сабою, каб авалодаць светам,— вось Фаустава ідэя, формула шчасця. Аднак жа свет бязмежны. бясконцы ў часе і прасторы, а чалавек і воля яго маюць свае межы-граніцы. Бязмежнай можа быць толькі думка пра бязмежнасць свету.

Сутыкненне канечнага з бясконцым, вечнае іх змаганне, як мне бачыцца,— аснова інтэлектуальнай дра-мы ў паэзіі Разанава.

Герой не дае сабе права змірыцца з немажлівасцю завалодаць светам, наперакор развазе ён імкнецца на-перад, верачы, што і адзін самы маленькі крок на шляху пазнання — здабытак сусветны- I ў прынцыпе светам авалодаць можна:

Дзіўная бітва —

з бязмежнасцю,

і дзіўны рахунак у бітве з бязмежнасцю —

не перамогшы, загінуць

волатамі. (80)

Паэтызацыя волі спалучаецца ў Разанава з паэты-зацыяй дыялектыкі руху, палёту. Рух — гэта прычына і вынік усяго існага, гэта знаходкі і страты, дарога без пачатку і канца, бясконцасць малых і вялікіх арбіт:

Усведамленне руху...

без яго

абставіны аглушаць і аслепяць. (73)

Рух — збавенне ад мёртвай неабходнасці абставін, ад горычы памылак і... ад шчасця знаходак:

Ляцяць —

праз леты... зімы...

о, птахі,—

дзень і год...

Ім не зямля радзіма,

радзіма ім палёт. (72)

Інтэлектуальны апафеоз руху як выйсця і збавення дае Разанаў у мностве мініяцюр:

Куды? Адкуль?..—

маўчанне...

Не дасць адказу час.

Стаю — і сам пытанне,

іду — і сам адказ. (82)

Перакананне, быццам дзейнасць сама ў сабе сут-насць і сэнс жыцця, падрыхтавана ў Разанава своеасаблівым культам волі, пра які мы гаварылі. Але ж рух сам па сабе не нясе мэты, у ім толькі ілюзія мэты рухаецца і рак, паўзе і чарвяк. А палёт за бар'ерам гуку ў стане бязважкасці роўны нірване, абсалютнаму ляжанню, у якім бачылі шчасце індыйскія дэрвішы.

Пранікнёна паэтычнымі аказваюцца не тыя радкі, дзе Разанаў славіць рух, а дзе перадае чалавечую адказнасць і асалоду ад руху да чалавечай мэты і праяў гэтага руху, напрыклад, у вершы «Сакавік», а яшчэ больш у паэме «Назаўжды».

Назаўжды адышлі героі і гераічныя справы, назаў-жды засталася на зямлі памяць — бяссмерце. Аўтар гаворыць пра подзвіг і неўміручасць гераічных спраў (менавіта спраў, бо імёны герояў свядома не называе). Тут тоеснасць, бо, называючы імёны ў прыведзеных вышэй вершах, ён трымае ў свядомасці гэтую ж безыменнасць (або, дакладней, усёіменнасць): час чалавека абмежаваны, але бязмежны яго працяг, набываючы якасці ўсёіснасці, і ўсёчасовасці, і непадзельнасці ад лёсу чалавецтва. Таму — «назаўжды», таму — «не называю імёнаў».

Подзвіг трактуецца ў Разанава як універсальны стымулятар жыцця. Подзвігамі рухаецца свет. Кожнае новае пакаленне, кожны новы чалавек павінны здзяйсняць подзвіг, сцвярджаць сябе, сваё прызванне. Подзвіг — гэта штосьці выдатнае, непаўторнае, але паколькі ёсць у ім і універсальная сутнасць — паскарэнне жыцця,— дык узнікае і гераічная традыцыя, вартая пераймання.

Загаловак паэмы як сімвал чытаецца асацыятыўна: гэта, між іншым, і формула рэагавання маладога савецкага чалавека на тэрмаядзерную пагрозу сучаснасці. Перад непазбежнасцю атамнай пагрозы няма іншага выйсця, як назаўжды з'яднацца з Радзімай, з гуманістычнымі традыцыямі пралетарскай рэвалюцыі, з інтэрнацыянальна-вызваленчымі традыцыямі Савецкай краіны. Жывою гераічнаю праявай гэтых традыцый стала для Разанава Брэсцкая крэпасць, дзе савецкія воіны прынялі смерць, каб збавіць ад смерці сусветную цывілізацыю і яе гуманістычны стрыжань — ідэю камунізму.

Паэма Алеся Разанава — складаны тып лірычнага маналога, у якім бурны струмень духоўнай энергіі месцамі ўтварае нейкае плазменнае сумяшчэнне думкі, пачуцця і волі. Пры першым чытанні тэксту здзіўляе спантаннасць гэтага струменя. Душа наэта як бы ўзлятае да межаў, за якімі пачынаецца неўразумеласць здагадак, няпэўнасць прадказванняў, цьмянасць прароцтваў. Аднак увогуле мастак помніць пра крытычны рубеж: пошукі мала варты без адкрыццяў.

86
{"b":"599001","o":1}