Литмир - Электронная Библиотека

Арыгінальнасць Засіма як мастака была асаблівай. Яна ў значнай меры грунтавалася на неабгладжанасці і ў той жа час тыповасці яго чалавечай і паэтычнай натуры. Да арыгінальнасці ў яго заўсёды прымешвалася пэўная доза наіўнасці, а часта і проста банальнасці. Ён нярэдка самастойна адкрываў адкрытае і ніколі не быў упэўнены, што яму ў даным творы ўдалося сказаць новае слова. Ён заўжды меў патрэбу ў ацэнках збоку і быў асуджаны на няўпэўненасць, якая знікала толькі пад уплывам актыўных зносін са слухачом ці чытачом.

Маладым даследчыкам, якія зоймуцца архівам М. Засіма, можа здацца, што ён быў нясціплы, адкрыта і груба пішучы пра сваю несмяротнасць. Але, удумаўшыся ў яго становішча, няцяжка заўважыць, што саманадзейнымі словамі паэт прыкрываў трывогу за лёс сваіх твораў і за сваю творчую будучыню. Трывога гэта агортвала яго тады, калі ўся наша літаратура скідала панцыр сацыялагічных догм, каб пайсці ў нетры жыцця, у гушчу народа і шукаць хараство свету ў супярэчнасцях вялікай і малой штодзённасці. Супадзенне творчай трывогі М. Засіма з перабудовай усёй нашай літаратурнай гаспадаркі — не выпадковасць, гэта лішняе пацвярджэнне сувязі яго з жыццём народа. Калі б такой сувязі не было, не было б трывогі, калі б сувязь была знешняй, расслабленай, дык ён бы памкнуўся як мага лягчэй перайсці ад адных кан'юнктурных вехаў на другія. М. Засім востра адчуваў ломку прынятых норм і прынцыпаў, таму шаматаўся ў гарачцы і надбадзёрваў сябе зухаватаю, нават настырнаю пахвальбой:

... Зраблю тое за часок,

Што век слабцы не зробяць

ўтрох.

Але ўслед за гэтай паказною ўпэўненасцю раптам вырывалася скарга, амаль наіўная дзіцячая жальба:

Не ўсім удасца у бяссмерце

Сабе дарогу пралажыць.

Творчыя поспехі ва ўмовах павышанай патрабавальнасці пачалі прыходзіць да Засіма радзей. Зрэшты, не да яго аднаго. Але ён, адчуваючы сябе самавукам, неймаверна ўстрывожыўся за свой літаратурны лёс. Прывыкшы тварыць у непасрэдным кантакце са слухачом-чытачом, бачыць у слухачы саўдзельніка творчасці, паэт пачынае крыўдаваць на, як яму здавалася, халоднасць новага, прафесійна-літаратурнага асяроддзя, ён важыцца то вяртацца ў сяло, то ехаць вучыцца. «Вам дадуць работу ў раёне — раю ехаць. Працуйце і пішыце» (П. Броўка); «...дарэмна ты думаеш, што ўсе толькі і зацікаўлены, каб цябе ачарніць» (М. Танк); «...пакінь свае здагадкі, а будзь чалавекам сваім, простым хлопцам і не думай, што таварыскія пачуцці вымяраюцца колькасцю напісаных ці ненапісаных пісьмаў» (Я. Брыль); «У канцы снежня прыедзь у Мінск. Я таксама там буду, і ты ўведаеш, друг я табе ці не» (А. Чарнышэвіч); «У нядзелю — 13 снежня — я хачу адсвяткаваць гэтае паўвека і таму прашу, каб ты прыехаў на вячэру. Буду чакаць» (П. Пестрак).

Творчае натхненне да М. Засіма ў гэтыя гады прыходзіла момантамі, калі пачуцці ганарлівасці і трывогі ўзаемна пагашаліся, тады ў душы наставала пагода. I з-пад пяра выходзілі вобразы, узнятыя над раздражнёнасцю. Нават у інтымных вершах усталёўвалася велікадушная дабрата, дараванне жыццю за яго скупасць у гады маладосці і запозненую шчодрасць на схіле дзён. Вось радкі пра любоў:

Няхай яна ўжо для другіх,

А мы, як болыпасць ў свеце,

Каго кахалі, ўспомнім тых

I скажам: «Век жывеце!»

Яшчэ больш прасветленасці ў вершах пра родную пружанскую зямліцу. У іх — не толькі размашыстасць аўтара, але і сапраўдны высакародны і ўзнёслы настрой, яны засведчваюць урачысты акт зліцця паэта з пародам у імя росквіту Радзімы, зямлі, свету:

Павер мне, мой бацькоўскі краю,

Як песні пра цябе пяю,

Здаецца мне — я засяваю

Насеўкам родную зямлю.

Мая ты родная зямліца!

Хто палюбіў цябе навек,

Таму ты творчасці крыніца,

I той шчаслівы чалавек

103

.

Менавіта такім узрушана-заклапочаным і ўсхваляваным, шчодрым жыве і сёння паэт, чалавек, змагар Мікола Засім. Жыве не толькі на Пружаншчыне і не толькі на Палессі — жыве ў свеце шырокім нашай беларускай культуры. I не дзіва, што ўсе, хто памятае яго, заўжды бачаць яго жывым. Родная зямліца падарыла яму даўгалецце.

Самы каштоўны ўрок з усіх, якія даваў Мікола Засім літаратурнай моладзі на Брэстчыне,— гэта прыклад. У народнай педагогіцы прыклад выхавацеля — важнейшы і абавязковы прыём выхавання. Мікола Засім увасабляў у вачах юнакоў і дзяўчат прыклад сапраўднага «жывога» паэта, які вырас на той жа зямлі, на якой раслі яны, і данёс яе клопаты і радасці д а слыху ўсёй шматнацыянальнай краіны. Засім быў тутэйшым паэтам, якога хваліў не толькі па-зямляцку Піліп Пестрак, але і Максім Танк і Аркадзь Куляшоў, а перакладаў і друкаваў у «Новом мире» Аляксандр Твардоўскі.

След блакітнага аленя

Нават першы паэтычны зборнік Міхася Рудкоўска-га заўважылі майстры слова. Праўда, побач з прывет-лівымі воклічамі прагучала скептычнае гм... гм... Рудкоўскі як паэт ішоў у кільватэры той многааблічнай і звонкай плеяды маладых паэтаў, што ўлілася ў літаратуру ў пяцідзесятыя гады як пасляваенны яе прызыў. Яны бачылі вайну вачамі дзяцей. Узроставая і псіхалагічная своеасаблівасць такога бачання спачатку вызначала арыгінальнасць лірыкі маладых. М. Рудкоўскаму, чый талент крыху замаруджана рос У правінцыі (да літаратурнага дэбюту ён толькі паспеў закончыць завочна Брэсцкі педінстытут і з сельскай школы на Ганцаўшчыне пераехаў у абласны цэнтр працаваць рэдактарам студыі тэлебачання), воляй-няволяй даводзілася стаць адным з замыкаючых, а роля гэтая не дужа ўдзячная. Акрамя таго, М. Рудкоўскі не акцэнтаваў непаўторнасці свайго «я», а сціпла гаварыў пра звычайнасць сваіх асабістых адносін да свету, пра тыповасць уласнага лёсу:

I радасць не міне,

I скруха, і трывогі:

Юнацтва у мяне

Такое ж, як у многіх...

104

Так пачынаў паэт размову з чытачом у першай кнізе вершаў. Адпраўляючы лірычнага героя ў паэтычныя падарожжы, даваў яму пад паху томік вершаў Максіма Танка і не заўважаў нават, што навязвае крытыкам размову пра пераклічкі, запазычанні і г. д. Гэта былі ў Рудкоўскага хутчэй за ўсё жэсты ветлівасці, як яе разумее вёска, а часткова арганічныя, натуральныя ўнутраныя жэсты цнатлівай паэтычнай душы і далікатнай індывідуальнасці мастака. Творам і натуры М. Рудкоўскага ўласціва рыса, якую пагалоска лічыць, між іншым, паказальнаю звычкаю беларусаў — падкрэсліванне сціпласці. Праўда, ён умее і сапраўды перажываць ціха, працаваць без лішняга шуму, жыць без форсу.

Праграмны верш першай кніжкі «Юнацтва» сцвярджае калектывізм як важнейшую рысу светаадчування героя. Юнак не крыўдуе. што яго лёс нічым асаблівым не адрозніваецца ад лёсу равеснікаў. Яму не вядома хіжае жаданне вылучыцца, выбіцца любой цаной, яго не палохае думка пра сваю звычайнасць, як гэта ня-рэдка бывае ў творах іншых маладых аўтараў. Чаму? Магчыма, хлопцу не хапае мужчынскай гордасці і дзёрзкасці, магчыма, наш герой усведамляе сваю па-срэднасць і яго гняце прыземленасць жаданняў? Зусім не! Вырастаючы ў заходніх абласцях рэспублікі,. ён вельмі ясна адчуў на сабе і на сябрах бачыў, як новая, савецкая рэчаіснасць фарміруе яркі, змястоўны лёс для ўсёй моладзі. Ён рады быў, што належыць да са-вецкай моладзі, да той кіпучай хвалі, што хлынула ў засмяглыя стэпы і пустыні Сярэдняй Азіі, узняла цаліну, асядлала плацінамі і мастамі шырокія рэкі Сібіры, памкнула зорнымі трасамі да новых планет, у нязведанае. Савецкая моладзь сказала сваё «не!» сілам вайны і агрэсіі, яна гатова кінуцца лавінай, каб патушыць атамны пажар.

78
{"b":"599001","o":1}