Литмир - Электронная Библиотека

Курай — трава.

Курай — не больше ветки.

Добра пачаў паэт. Паслухаем далей:

Но если нет

Ни ели, ни сосны,

Курай укроет воина

В разведке,

Замаскирует с нужной стороны. (9)

«Укроет» і «замаскирует» — сінонімы, у гэтым вы-падку другі ямчэйшы, але навошта тады першы? Эка-номней было б сказаць «замаскирует вонина в разведке», але слова «замаскирует» паэт аслабіў, паставіўшы яго ў такі кантэкст, дзе яно паэтычна і сэнсава не працуе,— ён сказаў: «замаскирует с нужной стороны», і гэта ўжо гучыць невыразна, коснамоўна. Далей таксама ідзе неэканомная фраза:

Такой траве,

Как дереву по чину,

В степи даны широкне права.

Навошта столькі слоў, каб выказаць простую думку: у стэпе курай цэніцца так, як у лясной зоне дрэва. Канцылярскасць алегорыі аб «широкнх правах» наўрад ці ацеплілася гумарам, што, вераемна, меркавалася ў задуме, а параўнанне «как дереву по чину» гучыць напышліва і «дзеравянна». Не ўдаўся, мне здаецца, і неалагізм «курайские дрова» ў наступным чатырохрадкоўі. Кажуць «дубовые», «березовые», «сосновые» дрова, але ж не «дубовские», чаму ж тады «курайские»?

Не было б прыкра вытыкаць гэтыя шурпатасці, калі б верш «Курай» быў слабы, няўдалы ці малазначны па задуме. Справа выглядае інакш. Моцна, хвалююча, як у сталага майстра, гучыць яго працяг, дзе, уласна, і выказана асноўная гуманістычная ідэя, эстэтычны пафас:

Курай согреет

Душеньку солдата,

Угомонит над бруствером

Ветра.

Курай в беде —

Землянка в три наката,

Курай в нужде —

Солдатская махра.

И как солдаты

Курево хвалили.

И как порою

Обжигали рты!

Курай — постель

В траншее

И в могиле.

И над могилой

Скорбные цветы. (10)

Мы бачым тут прыклад таго паэтычнага адкрыц-ця, якое азарае душу нечаканасцю і ўцягвае чытача ў роздум над трагедыйнай веліччу чалавека, яго лёсу.

Але што ж атрымалася ў цэлым? Паэт не справіўся з кампазіцыяй пачатку, напісаў гэты ключавы кампанент ніжэй, чым мог бы напісаць. Нешта падобнае мы сустракаем і ў іншых вершах, дзе нельга не спаткнуцца на такіх радках, як «гнблн букн в бреду», «что от старости мшист», «зуммерат земля и высь». Можна падумаць, што адукаванаму мастаку не дае спакою нейкае фатальнае заяданне мовы і густу ў пачатку работы над творам. Але ж у зборніку ёсць вершы, пачатыя нават бліскуча, напрыклад:

— Тетя Га-а-ша!

А тетя Га-а-ша! —

Сквозь березник,

Сквозь шум ольхи,

Когда в избах огонь погашен,

Стоголосо зовут петухи.

И упругое эхо тычется

В копны сена,

В окна,

В плетень,

Тетя Гаша —

Колхозница-птичница

Начинает

Рабочий

День. (23)

Тут прыведзены зачын і канцоўка. Няцяжка заў-важыць, што яны добра зроблены і ўзгоднены паміж сабой так умела, што на сэнсавай пераклічцы па ўзору «загадка — адгадка» трымаецца задума і эстэтычная ідэя твора.

Якая ж выснова? Якую параду можна даць аўтару? Працаваць, замацоўваць тое лепшае, чаго ён здолеў дасягнуць, пераадолеўшы бар'ер каляндарнай рыторыкі, замацоўваць і развіваць здабыткі такіх вершаў, як «Граннца», «Сосновый дом», «День Победы». А для гэтага трэба глыбока ўсвядоміць свае слабасці.

На сходах брэсцкай літаратурнай сябрыны абмер-каванне новых вершаў М. Цялічкі бывае звычайна павучальньім для моладзі. Багацце матэрыялу і тэматыкі, суровы і патрабавальны, можа, часам лішне чсрствы маральна-этычны тып ацэнкі жыцця — усё гэта прымушае думаць, спрачацца маладзейшым за Цялічку паэтам. Моладзі, якая засвоіла раскаваны стыль лірычнага выказвання, што стаў модным у 60-я гады, карысна задумоўвацца і аб граніцах раскаванасці, хай не такіх вузкіх, як у Цялічкі, але ўсё ж...

Калі гаварыць пра «новы стыль», яго здабыткі і ператрымкі, дык ля берасцейскага літаратурнага вог-нішча прызнаным носьбітам таго і другога доўгі час быў Мікола Купрэеў (як ні дзіўна, таксама, як і Цялічка, літаратурны «хроснік» Міколы Засіма).

Успрыманне чалавечага быцця ў Купрэева. абвострана да самага надрыву. Паэт гэты ішоў у літаратуру нялёгка, мяняў жанры, пераходзіў ад паэзіі да прозы, вяртаўся ў паэзію. Так і засталася ў яго схільнасць спалучаць паэзію з прозай, прыжылася, як нейкі спецыфічны ягоны купрэеўскі сакрэт блізкі па стылю і манеры да твораў А. Вярцінскага. На празаічны, як шэрае грубае палатно, фон рука паэта, адукаванага філолага (М. Купрэеў закончыў літфак Брэсцкага педінстытута), знарок нязграбна і абыякава або паспешліва шпурляе яскравыя мазкі метафар ці асацыятыўных параўнанняў. Так азартны прадавец рассыпае брыльянты на чорным моршчаным бархаце, каб здзівіць і ашаламіць пакупніц. Спантаннасць выяўлення абвостраных пачуццяў чалавека, які чамусьці перанатужыў сваю эмацыянальнасць, і яна ўжо не вяртаецца да колішніх нармальных дыяпазонаў,— характэрны каларыт лірыкі Купрэева. Ён сутыкае на сцежках быц-ця паэзію і прозу, красу і брыдоту, цнатлівасць і бруд. Прытым гэтыя сутыкненні часам такія рызыкоўныя, што ў душы з'яўляюцца дысаніруючыя рэакцыі, якія пагашаюць адна другую, пакідаючы адчуванне збянтэжанасці і патрэбу ў ахоўных рэакцыях: густ хоча пратэставаць супраць бесцырымонных выпрабаванняў.

Лірычны ж герой аказваецца чулым, нават чуллівым, але загартаваным. Ён лёгка гаворыць людзям колкія сентыменты або павучальныя сентэнцыі, адчуваючы, што ў кантэксце спавядальнага напружанага самавыяўлення чуллівасць самапрызнанняў і банальнасць старых ісцін не будзе заўважана:

... быў хлапчуком — пасталець хацелася,

выйшаў за трыццаць — юнацтва схацелася.

Стаў паміраць — жыць захацелася...

99

Працягваючы тэму «юнацтва схацелася», у вершы «I за нас» Купрэеў выяўляе змарнаванае вайною дзяцінства так тонка, што Пімен Панчанка, аўтар хрэстаматыйнага верша «Дзеці вайны», напэўна, прызнае права паэтаў пасляваеннага прызыву на працу ў гэтай тэме. Пра дзяцей вайны П. Панчанка пісаў прачула, але бачыў іх пакуты з вышыні свайго салдацкага ўзросту:

Ім самалётам здасца кожны бусел,

Пажарам здасца кожная зара

100

.

76
{"b":"599001","o":1}