Литмир - Электронная Библиотека

Н. Жальба памятае яшчэ царскія часы, калі, маючы ледзь дванаццаць гадоў, стаў парабкаваць у кулака. «Я мусіў знаць і ўмець усякую работу ад той, што належалася пастуху,— да той, што была пад сілу гаспадару і гаспадыні. Найгорш было тое, што мне тут ніколі не давалі адпачыць, акрамя нядзелі. Аднак усё ж знайшліся сябры маёй нядолі, якія часам нядзелькай наведвалі мяне з кніжкай ці газетай. Разам чыталі, дзяліліся думкай-надзеяй, і я мацнеў душою. Лягчэй было пераносіць батрацкую долю»надзеяй, і я мацнеў душою. Лягчэй было пераносіць батрацкую долю»надзеяй, і я мацнеў душою. Лягчэй было пераносіць батрацкую долю»52. У гэтых простых словах трапна прыкмечана назначэнне духоўнага пачатку ў жыцці чалавека. Дух прызваны запаліць зорку надзеі, пасеяць веру і даць сіл на змаганне за лепшыя дні. Але для змагання патрэбны і сіла і воля. Не адразу займеў усё гэта пастух. Пачалася імперыялістычная вайна і кайзераўская акупацыя Дзятлаўшчыны. «Жыццё пры немцах,— успамінае Н. Жальба,—  было нязносным. Сагнаўшы людзей ад 14 гадоў у Дзятлава, яны пафатаграфавалі ўсіх, парабілі пашпарты і прымусілі працаваць: каму рэзаць і вазіць лес, каму грузіць і звозіць каменне на шашу Дзятлава — Слонім. Больш дужых вывезлі ў Нямеччыну ў шахты. Я з аднавяскоўцамі мусіў вазіць лес коньмі ў Жукоўшчыну, дзе была лесапілка. Абрэзаўшы  —  лепшы адпраўлялі ў Нямеччыну, горшы — на бліндажы і акопы. Падвал цяперашняй бальніцы ў Дзятлаве і турма ў Навагрудку  былі перапоўнены сімулянтамі і праціўнікамі акупантаў. Перадач зняволеным не прымалі».

Праз чатыры гады нямецкая акупацыя змянілася на белапольскую. А ўсё ж дыханне Кастрычніцкай рэвалюцыі дайшло сюды цераз франты і далі, цераз калючыя драты граніцы. «Рэвалюцыя,— піша Н. Жальба,— удыхнула ў нас новую сілу, знайшліся адданыя людзі — Каско Сцянан і Аляксандр, Кастусь Сцяпура. Ужо ў пачатку панавання белапалякаў мы паспелі паставіць спектаклі па п'есах «Калісь», «Збянтэжаны Саўка», «Беражы лес». Але хутка былі схоплены паліцыяй браты Каскі і, як хутка высветлілася, адпраўлены ў турму ў Беласток, адкуль ужо не вярнуліся. Кастуся Сцяпуру забралі ў польскае войска. Ён служыў пісарам, наладзіў сувязі з прагрэсіўнымі студэнтамі ў Вільні. У пісьмах да мяне Сцяпура даваў заданні супрацоўнічаць з беларускаю прэсай. Цераз яго я адаслаў у Вільню верш, які быў надрукаваны ў 1922 годзе ў студэнцкім часопісе «Маладое жыццё». У час выбараў у польскі сейм я ўжо самаручна падрыхтаваў выбарчыя бланкі для галасавання за сваіх выбраннікаў — кандыдатаў ад працоўнага люду».

Так уключыўся ў змаганне вясковы юнак, чэрпаючы сілы, энтузіязм і волю з шырокага рэчышча народнага вызваленчага руху. У Н. Жальбы захаваўся тэкст яго ўласнага агітацыйнага верша той пары. Па цэнзурных меркаваннях у буржуазнай Польшчы яго нельга было надрукаваць, але ён пашыраўся вусна і як фальклорны твор бытаваў пад саламянымі стрэхамі. Аўтар палемізуе ў ім з агітатарамі, якія намаўлялі галасаваць за кандыдатаў блока супрацоўніцтва з урадам:

Цяпер вы сталі нам «братамі»,

Не стыд і руку нам падаць.

- А што ж тварылі вы гадамі,

Дазвольце, «ясныя», спытаць?

Бізун той, што свістаў над намі,

Мы хочам з вашых рук адняць,

А вас, што мучылі лятамі,

К чартовай матары паслаць

53

.

Па сваёй натуры і характару Н. Жальба не належыць да людзей валявых, дзёрзкіх, нават звекаваўшы век хлебаробам, ён захаваў на твары рысы ўроджанай інтэлігентнай кволасці, задумнай летунковасці, дзіцячай шчырасці. Дамініруючы настрой яго вершаў той суровай пары — жальба і скарга. Але як чалавек сумленны і дружны, ён удзельнічаў у змаганні, і не толькі словам, а справай. Пасля першага арышту і допыту па справе Сцяпуры юнак, нягледзячы на паліцэйскія пагрозы і папярэджанні, прадаўжае дасылаць матэрыялы ў прагрэсіўныя беларускія газеты ў Вільню, становіцца адным з арганізатараў гуртка Беларускай сялянска-рабочай грамады ў роднай вёсцы і, урэшце, уступае ў Кампартыю Заходняй Беларусі. Пасля разгрому Грамады падпольшчык спрабуе перайсці граніцу ў СССР. Спроба канчаецца непамысна для яго і трагічна для яго сябра. Гэтая падзея стала ў цэнтры верша «На Усход». Ён пачынаецца, як традыцыйная балада, з апісання сустрэчы таварышаў-аднадумцаў на кірмашы:

Ты ведаеш, братка, як сэрца баліць,

Не вынесу здзеку над намі.

Сумленне мне кажа змагацца і жыць,

Ды моцныя кіпці у пана.

Ніяк ты не можаш дыхнуць свабадней,

Гні спіну на панскага ката.

А ён зацягае пятлю ўсё тужэй

Няўмольна, смяротна, зацята.

Гэту сумную споведзь перапыняе больш аптымістычны маналог субяседніка. «Менш смутку, дружака, вось хутка вясна...» — суцяшае ён абмякшага таварыша і прапануе выйсце:

На здзек не дамося, адпомсціма мы,

Не варта журбою праймацца.

Здзяйсняцца на Ўсходзе надзеі і сны,

Каб толькі шчасліва прабрацца...

* * *

Вясна прывітала ў турме аднаго,

А друг яго паў на граніцы.

Варожая куля дагнала яго,

Не суджана марам здзяйсніцца...

54

Пасля турмы Н. Жальба аднаўляе сувязі з партыйным падполлем. «Цяпер,— чытаем мы ў аўтабіяграфіі,— не толькі паліцыя, але і жандармерыя калаціла нас і днём і ноччу. Напрыклад, у 1932 годзе на 1 Мая мы з братамі Міхасём і Юзікам вывесілі чырвоны сцяг на дарозе Міроўшчына — Трухановічы на высокай алешыне. Сцяг лунаў да 12 гадзін дня». Пасля зноў паліцыя, вобыск, арышт і тры месяцы турмы ў Навагрудку.

У 1935 годзе самы малодшы брат Жальбы Антон быў забіты панскім упраўляючым пры падаўленні забастоўкі батракоў у маёнтку Міроўшчына.

I гэты трагічны факт апісаны ў вершы «Замест вянка на магілу брата, забітага 23.ХІ.35 г.»:

I паў ты нявіннай ахвярай

З рук подлага служкі паноў —

Жыцця маладога не стала

Між верных Айчыны сыноў.

Закрыліся светлыя вочы

У нема халодзячым сне,

I голас, да песні ахвочы,

Заціхнуў на ранняй вясне

55

 .

Гэты верш друкаваўся ў адным з заходнебеларускіх часопісаў і сціпла лёг, як адна з эпітафій, у журботную нізку твораў, прысвечаных памяці ахвяр вызваленчай барацьбы. У творчым набытку амаль кожнага прагрэсіўнага паэта той пары знойдуцца падобныя па тэмах і настроях вершы. Адны — больш таленавітыя, як у Міхася Васілька,— сталі літаратурнымі з'явамі, другія — сціплыя па мастацкіх якасцях, як гэты,-— засталіся толькі вершаванымі дакументамі часу, каб лішні раз пацвердзіць тыповасць і змястоўнасць тых лепшых і фактам свайго існавання адзначыць сацыялыіа-псіхалагічную тыповасць падзей і перажыванняў саміх паэтаў, пародненых з вызваленчым рухам.

Калі чытаеш аўтабіяграфічныя нататкі і рукапісы вершаў Івана Пышко (Праменя), то заўважаеш менавіта гэта знамянальнае падабенства. У Праменя, як і ў Жальбы, карціны сялянскага, скупога на пяшчоты дзяцінства, не менш суровага юнацтва і ўжо зусім жорсткай мазольнай і барацьбянай сталасці. Пра сталасць піша ён так:

43
{"b":"599001","o":1}