Муза Купалы па-сялянску сціплая, смутная, але і гордая, і страсная. Творчае крэда Купалы мае два акцэнты: «Зямлі і сонцу нізка пакланюся — Я сын зямлі, і сонца вольны сын!» Вось гэтая ўзнёсласць, палётнасць, рамантычная страснасць яго характару выяўлена слабавата.
На маю думку, варта было б уважлівей прыгледзецца да гектаграфічнага зборніка купалаўскіх вершаў 1949 года. Побач са слабымі, аматарскімі перакладамі там ёсць удалыя пераклады верша «Я не для вас», урыўка з паэмы «Яна і я» К. А. Яворскага, вершаў «Хмурыя думкі», «З дзён няволі» В. Дамброўскага. Яны маглі б узмацніць анталагічную падборку, надаць ёй больш паказальнасці.
Праўда, тое, што змешчана Янам Гушчам, характарызуецца добрым літаратурным узроўнем, асабліва звяртаюць увагу віртуозныя пераклады «На жалейцы» Северына Поляка, «За годам год» Багдана Жыраніка, «Дыктатура працы» К. А. Яворскага, «Сосны» Васіля Качнова. Леапольд Левін у перакладзе верша «Да беларускага паэта», як мне здаецца, лішне далёка адышоў ад арыгінала і не апраўдаў празмернай вольнасці перастварэння. Між іншым, даваенны цікавы пераклад «Пескі сонцу» Марыі Рудзінскай крыху псуюць два немілагучныя радкі, чамусьці непрыкмечаныя пры рэдагаванні кніжкі. Алітэрацыя «Upieść serce i duszy scisz» яўна перабірае меру свісцячых і шыпячых гукаў, вымаўляць такія збегі зычных амаль немажліва. Яны не ствараюць уражання пяшчоты і сцішанасці, а ўражваюць ненатуральнасцю зыку. Другі радок: «Odnów cały smęcący się lud» фанетычна грувасткі і невыразны, як мармытанне. Не зусім удалася замена ў перакладзе Яна Гушчы «Калі ў лесе зацвіталі» явара на чаромху. Явар у Я. Купалы не проста дрэва, а фальклорны сімвал хлопца-жаніха. Цяжкавата вымаўляецца таксама ў гэтым перакляляе рядпк «Z trzcinami wraz łozy».
Нашы заўвагі не маюць на мэце знізіць агульнае добрае ўражанне ад падборкі купалаўскіх вершаў, якая па-свойму паказальна мастацкай дабротнасцю, бо з'явілася ў выніку працяглай работы значнага калектыву мастакоў, кожны з якіх меў мажлівасць выбіраць сабе твор даспадобы і не таропячыся працаваць над перастварэннем.
Наколькі цяжка рабіць значную колькасць перакладаў аднаму мастаку пры абмежаванасці часу, мож-на заўважыць на падборцы вершаў Максіма Багдановіча. Складальнік асабліва сімпатызуе гэтаму паэту і ста-раўся прадставіць яго паўней і лепш. У лік вершаў ен аднёс нават «Апокрыф», які наша літарату-разнаўства разглядае як стылізаваную прозу. Усяго У Багдановічавай падборцы таксама 21 твор, з якіх 17 пераклаў Ян Гушча. Найбольш удалымі я лічу пераклады твораў «Змяіны цар», «Апокрыф», «Вы, што любіце натрапіць». Тут перакладчыку ўдалося перастварыць на польскай мове як паэтычнасць думкі, так і хараство гучання, своеасаблівае, неназолістае сугалоссе радкоў і актыўнае дзеянне Багдановічавай рытмікі, якая не спрачаецца з законамі інтанацыі. Перакладаючы вершы з цыкла «Старая Беларусь», Ян Гушча адкінуў рыфму. Без гэтага выяўленчага сродка пераклады, на мой погляд, набылі пэўную празаічнасць.
Празаізм адчуваецца на многіх перакладах, і асабліва на перакладзе «Ліста...». Павольны рытм александрыйскага верша, узмоцненага Багдановічам неназолістаю рыфмоўкай, быў свядома разлічаны на эфект спакойнай, але прыўзнятай задумнасці. Адмова ад рыфмоўкі ў перакладзе суправаджаецца пазбяганнем сінтаксічных інверсій і высокага стылёвага пласта лексікі, у выніку чаго гаворка набывае будзённую дзелавітасць, не верыцца, што дзея адбываецца ўначы пры лямпе. Багдановічавы радкі пра Сальеры «У творчасці яго раптоўнага няма, аснова для яе спакойна дума» перакладаюцца, напрыклад, так:
Niema w jego twórczości nic przypadkowego,
Jej zasadę stanowi zawsze przemyślenie.
У парадкоўным перакладзе гэта азначае “Няма ў яго творчасці нічога выпадковага, а прынцып складае заўсёды прадуманасць». Багдановіч гаварыў не пра выпадковае, а пра нечаканае, раптоўнае, натхнёнае.
Празаізацыя непазбежна прыводзіць да збяднення эмацыянальнай напоўненасці, а часамі да скажэння зместу. Вось радкі:
Таксама робіш ты, дума, і у паэта
Краснейшым кожны твор. Прывет табе за гэта!
Паэт вітае думу, роздум, удумлівасць, бо яны дапамагаюць яму зрабіць прыгажэйшым твор. Перакладчык прымусіў Багдановіча звяртацца не да думкі, а да адрасата ліста і сказаць:
Myślę, że i ty czynisz podobnie. Poeta
Ma pisać coraz lepiej. Z co cię pozdrawiam!
У каментарыі да анталогіі прозвішча адрасата названа, таму польскі чытач управе думаць, што Вацлаў Ластоўскі быў паэтам, а гэта не адпавядае сапраўднасці. Увогуле сэнс выказвання, як яно значыцца ў перакладзе, незразумелы. Багдановіч мае казаць Вацлаву: «Думаю, што і ты робіш падобным чынам. Паэт павінен пісаць што раз, то лепш. За гэта цябе вітаю!» Атрымліваецца, што ў «Лісце...» размаўляюць аднадумцы. Пачатак верша як бы схіляў да такога разумення: «Хоць значыць гэтае несць у Афіны совы,— усё ж такі пішу да вас, Вацлаве, словы нясмелага ліста». Але на самай справе тут ужыты традыцыйны ў эпісталярных жанрах прыём ветлівасці, паэт фактычна гаворыць: «Хоць вучонага вучыць — што мёртвага лячыць, але ж...» Далей Максім Багдановіч выказвае свой погляд на суадносіны думкі і пачуцця ў творчым акце, палемізуючы з Вацлавам Ластоўскім і крытыкамі яго круга, што гаварылі, быццам самому Багдановічу ўласцівы лішні рацыяналізм, які засушвае яго паэзію. Прызнанне еднасці рацыянальнага і эмацыянальна-інтуіцыйнага ў творчым пазнанні з'яўляецца праграмным эстэтычным прынцыпам Багдановіча. Апалогія еднасці думкі і пачуцця, працы і натхнення дае нам падставу разглядаць «Ліст...» у кантэксце дыскусіі пра паэзію, якая вялася ў 1913 годзе на старонках «Нашай нівы». Вацлаў Ластоўскі (Верашчака) — страчваючы сутнасць мастацтва — заклікаў там апяваць красу беларускай прыроды, несці асалоду чытачу, а не турбаваць яго панылымі думкамі пра нядолю і няволю. Янка Купала ад імя «парнаснікаў» адстойваў права і абавязак беларускай паэзіі напамінаць чытачу пра сацыяльную і нацыянальную несправядлівасць, рабіць паэтычнай жыццёвую ісціну, што большая частка гэтай прыгожай роднай зямлі — «не наша». Купала адстойваў святы абавязак беларускай паэзіі быць з працоўным людам, думаць і смуткаваць. Багдановіч быў салідарны ў гэтым з Купалам. Ён ганарыўся тым, што беларуская літаратура «не пойдзе чысціць боты капіталу». З увагі на ўсё сказанае хацелася б болып сціслай перадачы прыведзеных радкоў «Ліста...» пры перакладзе.
Недакладнасць закралася і ў каментарый. Упамянутая Багдановічам гераіня пушкінскай драмы «Пір У часе чумы», вясковая шатландская пявуння Мэры, чамусьці выдаецца за княжну Мэры з «Героя нашага часу» М. Лермантава, хоць кантэкст верша выключае падобныя здагадкі.
Паспешлівасць адчуваецца і на перакладзе «Слуцкіх ткачых», зробленым Т. Хрусцялеўскім. Эпітэтам «залаталітыя» тут надзелены паясы, а эпітэтам «залатыя» дзявочыя сны. Багдановічава рака, што лілася між гор, ззяючы срэбрам хваль, ператварылася ў струменьчык, які ў ferworze (парывістым запале.— У. К.) сцякае з гор пад парог хаты. Асабліва прыкметна недакладнасць у перакладзе канцоўкі:
I oto drżąca dloń bezwolnie,
Zamiast uczonych perskich wzorów,
Zaczyna tkać bławatny polne.
Цяжка ўразумець сэнс знаёмай нам з арыгінала верша сітуацыі, настолькі яна недакладна выказана. Чаму дрыжачая рука і чаму «bezwolnie», а не «bezwiednie»? У апошняй рэдакцыі Багдановіч напісаў: «і тчэ бязвольная рука», але ж гэта не тое самае, што «дрыжачая рука пачынае бязвольна ткаць палявыя васількі». Багдановіч доўга працаваў над канцоўкай верша, шукаў яе, бо яна тут кампанент, які тугім вузлом звязвае ўсе ніці паэтычнай задумы. Прыблізнасць неракладу канцоўкі Т. Хрусцялеўскім аслабляе грамадскі падтэкст і міжвольна пераводзіць задуму верша ў псіхалагічна-бытавы план.