Литмир - Электронная Библиотека

Перазовы эпох

Эпохі, як жывыя істоты, маюць сваю маладосць і сваю старасць. Ёсць пэўнае падабенства паміж раннімі стадыямі розных фармацый: яны аптымістычныя, дзейсныя, акрылёныя духам пошукаў і стварэння. Эпоха Вітаўта была юнацтвам феадальнага грамадства ў карэннай Літве. Славянскія княствы, трапіўшы пад уладу літоўскіх князёў са сваім пераспелым феадалізмам, у нейкай меры як бы вярталіся ў маладосць, адраджаліся з попелу феадальнай распыленасці, цвілі другім цветам. Яны апладнілі маладую шматплямённую дзяржаву вопытам культуры і асветы, накопленым у часы Кіеўскай Русі. Беларуская народнасць, што ўзнікла ў гэтых спецыфічных умовах, дала княству Гедымінавічаў, акрамя ўсяго іншага, дзяржаўную мову, пісьменства і літаратурную традыцыю, поўную гістарычнага аптымізму і патрыятычнага пафасу. Літаратура Вялікага княства Літоўскага таксама стала выражаць ідэалы феадальнай дэмакратыі з характэрнымі для яе пачуццямі ўнутрысаслоўнай роўнасці, чэсці, доўгу, любві да радзімы.

Грамадскія ідэалы жывуць у характарах, поглядах і справах людзей. Гусоўскі лічыць Вітаўта выдатным і мудрым дзеячам за тое, што той заахвочваў падданых сцвярджаць сваю грамадзянскую прыдатнасць цераз удзел у вайсковых спаборніцтвах і сумленнае выкананне даручаных абавязкаў. Тады паміж князем і падданымі была згода, панаваў уздым і энтузіязм, цяпер жа феадалізм падыходзіў да свайго апагея — гераічныя традыцыі захаваліся сярод «паспалітай» шляхты, але ранейшай падтрымкі ў кіраўніка дзяржавы шляхта ўжо не мае.

Носьбітам даўніх гераічных ідэалаў Гусоўскі малюе сучаснага яму лаўца. Ён свабодны чалавек, бо «перад законам і правам лясным на здабытак роўныя ўсе»; ён вынослівы, смелы і ўмелы, бо на аблаве, як на вайне, «сваімі рукамі трымаеш дзіду ці лук ды і долю сваю пад сярмягай». Калі часам трапіцца сярод паляўнічьтх баязлівец, лык абавязкова нехта з радавітых, вяльможных. Схаваўшыся за куст, такі зушок бабахне з мушкета па зубру, ды тут жа і сам памрэ са страху. Па абавязку хрысціяніна, паэт спачувае няшчаснаму, але не праміне выпадку расказаць, як моладзь кпіла з ганебнай смерці вяльможнага баязліўца і напісала нават пацешную эпітафію на магільным крыжы.

Апынуўшыся ў Рыме, культурным цэнтры еўрапейскага Адраджэння, Гусоўскі мог з задавальненнем бачыць, што смелы, рызыкоўны, знаходлівы ў небяспечных пераплётах чалавек быў і тут героем дня. Паказальна ў гэтым сэнсе рэпліка Хрыстафора Калумба з пісьма каралю Фердынанду: «Цяпер нават краўцы хочуць быць адкрывацелямі мацерыкоў». Адраджэнне — досвітак буржуазнай эпохі, і, натуральна, аптымізм ранніх стадый рабаўласніцкага і феадальнага грамадстваў быў яму сугучны. Мікола Гусоўскі ішоў у ногу з духам новага часу, калі ідэалізаваў гераічную эпоху Вітаўта і трактаваў грамадзянскія ідэалы продкаў, захаваныя ў летапісах і народных паданнях, як запавет сучаснікам. Дарэчы, гуманісты заходнееўрапейскіх краін такім жа чынам трактавалі гісторыю і культуру старажытных Грэцыі і Рыма, а наш Францішак Скарына — біблейскія часы і паданні.

Сучаснікі

Перазовы ідэй у Гусоўскага і Скарыны ўбачыць лёгка, хоць гэта розныя людзі. У іх рознае грамадскае становішча, розныя пазіцыі, нават таленты і характары, а значыць, і канкрэтныя творчыя задачы. Скарына больш грунтоўна, чым Гусоўскі, вядзе пошукі ідэальнай дзяржавы, правіцеля і грамадзяніна. Скарына не задавальняецца нацыянальным вопытам, не асляпляецца веліччу літоўскіх князёў, ён перабірае ў думках вопыт сусветны. З пашанаю называе Скарына ў сваіх «предословнях» і «сказаннях» выдатных заканадаўцаў, што дзейнічалі ў Сяродземнаморскіх краінах на заранку гісторыі: гэта афінянін Салон, спартанец Лікург, рымлянін Нума Пампей. Яны далі прыклад заканадаўчай дзейнасці ўсім іншым народам. Называць нацыянальных заканадаўцаў Скарына не лічыць патрэбным. Яго цікавяць сусветныя маштабы. Думка вучонага-гуманіста лунае высока. Толькі раз упамянуў ён імя «наиласкавшего Жигимонта Казимировича, короля польского и Великого князя литовского и русского и жамонтьского»26і змясціў пад іконкаю багамаці мініяцюркі каралевы Боны і караля. Ды чаго ўсё гэта варта ў параўнанні з вялікімі гравюрамі — кожная на старонку — біблейскіх цароў, суддзяў, прарокаў або яшчэ лепш — з трыма ўласнымі партрэтамі. Сапраўды ідэальная дзяржава, валадары і грамадзяне, у разу-менні Скарыны, былі ў біблейскія часы. Гэта Маісей — «законодавець», што ўстанавіў людзям суды, «ими же ся мели  справовати межи  собою», гэта Саламон, які «не просил себе дней многих, ни  богатества, ни  душ врагов, но жадал собе мудрости к наученню судов».

Князю Вітаўту, па словах Гусоўскага, дастаткова было прыроджанай праніклівасці і цвёрдасці характару, каб трымаць парадак у дзяржаве. Скарына патрабуе ад уладара большага, а менавіта мудрасці, без якое нельга ўстанавіць справядлівыя законы і правільна, на падставе законаў, кіраваць людзьмі. Не будзе справядлівым той суддзя, які судзіць зверху. Суддзі, пастаўленыя Маісеем, каб кіраваць людзьмі, «не справовали суть их, яко цари или властители вышнии, силу нмеющне над ними, но яко ровнии и товарищи, раду им даючы и справедливость межи ними чинячи». Пра аднаго такога патрыярхальнага суддзю Скарына заўважае: «Сей имел тридцеть сынов, ездяшнх на тридцети ослех и княжаіцих во тридесяти градех».

Закон у Скарыны — гэта універсальны сродак выхавання людзей — і каралёў, і падданых, рэгулятар функцый грамадскага арганізма.

Універсальны закон адпавядае такому ж універсальнаму ладу жыцця, пад якім Скарына разумее гармонію паміж уладай і падданымі. Аснова гармоніі — божы і чалавечы розум, а яе інструмент — разумны закон. Даючы законы жыццю, розум божы і чалавечы імкнецца ператварыць жыццёвы хаос у суладную гармонію. Хаос — гэта аблада д'ябла, з якое нячысты выгнаў бога, а значыць, і розум, справядлівасць, хараство.

Тры гэтыя катэгорыі: розум, справядлівасць і хараство з'яўляюцца для Скарыны, як і для іншых вучоных людзей Адраджэння, трыма слупамі, на якіх трымаецца гармонія свету.

Дзяржава, якая кіруецца разумнымі і справядлівымі законамі,— гарманічная і прыгожая. Разумны і выхаваны чалавек, які выконвае законы без прымусу, гарманічна дапасоўваецца да грамадства і знаходзіць шчасце. Чалавек, які ўразумее універсальнасць гармоніі свету і сам разумна ўступіць у яе — знойдзе шчасце, спазнае любоў і эстэтычную асалоду.

Калі б папрасіць Скарыну напісаць прадмову да паэмы Гусоўскага, то ён мог бы заявіць, што ў гэтай кнізе сказуецца пра Вітаўта, князя лютага на ворагаў, які ліхаімцаў і крывапрысяжцаў строга судзіў, але не склаў заканадаўства, якім маглі б кіравацца ўсе людзі паспалітыя ў дзяржаве. Скарына блізкі да перадавых гараджан, саслоўя, што было зацікаўлена ў міры, законнасці, свабодзе рамёстваў і гандлю, вольнай змене месц і свабодзе думак.

Гусоўскі — выразнік настрояў шляхты, саслоўя воі-наў, якое патрабавала права кіраваць дзяржавай узамен за абавязак абараняць яе межы. Шляхта таксама дамагалася законаў, як і гараджане, купцы, толькі не універсальных законаў для ўсіх саслоўяў, а законаў-прывілеяў для сябе. Шляхта хацела абмежаваць усеўладных магнатаў, дабіваючыся ўсё новых і новых прывілеяў караля. Гараджане і шляхта мелі розныя становішчы і розныя функцыі ў феадальнай дзяржаве, але паколькі гэтыя функцыі былі ў эпоху Скарыны і Гусоўскага яшчэ, у асноўным, стваральнымі і карыснымі для грамадства ў цэлым, то ідэолагі гэтых саслоўяў сходзіліся на патрыятычных імкненнях, якія ўвасаблялі карысны характар гэтых саслоўяў. Разыходжанні датычылі разумення законаў і правоў. Скарына болып дэмакратычны за Гусоўскага. Ён — універсальны за-коннік. Кожнаму разумнаму чалавеку сама прырода, маўляў, 'напісала ў сэрцы закон, паводле якога трэба «то чинити иным всем, что самому любо ест... и того не чинити, чего сам не хощешм от мных мметм». На такой універсальнай аснове створаны пісаныя законы. Яны розныя, як і людзі, што розным «языком ся любят» ды займаюцца рознымі справамі, кіруючыся словамі апосталаў, «дабы иные на свете собирали сокровища, иные крепости, иные премудрости». Толькі ў адным людзі могуць сысціся: «абы были права их, или закон почтивый, справедливый... пожиточный подле прирожения, подлуг обычаев земли, часу и месту пригожий, явный, не имея в собе закрытости, не к пожитку единого человека, но к посполитому доброму написанный».

24
{"b":"599001","o":1}