Литмир - Электронная Библиотека

— І ёсць прычыны для недаверу?

— Ванька ж ледзьве хадзіў, ды і ўзрост меў далёка не малады.

— У час нашай апошняй сустрэчы вы мне расказвалі пра сусветны розум, пра тое, што жыццё на гэтым свеце — гэта як вучоба для чалавечай душы ў пэўным класе Касмічнай школы, у якой чалавек спасцігае агульнакасмічныя каштоўнасці і паняцці Дабра і Зла. вы сцвярджалі — жыццё бясконцае!

— Я памятаю тую размову і слоў сваіх не выракаюся. Скажу нават больш — не адчуўшы на ўласнай скуры боль і несправядлівасць, не спасцігнеш у поўнай меры розніцу паміж Дабром і Злом, не зразумееш сэнс свайго зямнога быцця. Але ж Хлёст...

— А я хачу сказаць вам аб іншым, — не вельмі ветліва перапыніў настаўніка Кухар. — У Хлястова быў чароўны амулет, з дапамогай якога ён мог не толькі тварыць свае брудныя справы, але і пераўвасабляцца ў іншага чалавека.

— Амулет Шывы? — няўпэўнена запытаўся Баранаў. — Я думаў, што гэта прыгожая індыйская казка!

— На жаль — не, гэта не міф і не казка.

— Тады ўсё зразумела: магутная зброя ў руках дурня заўсёды служыць сілам Зла.

— Амулет мы знішчылі, а цела дзяўчыны, якая стала чарговай яго ахвярай, пахавалі на могілках побач з магіламі яе брата і бацькоў.

Грышка Баранаў спалохана паглядзеў на суразмоўцу, потым зняў шапку і перажагнаўся. Кухар жа нервова скрыгатнуў зубамі і змахнуў з вачэй раптоўна выступіўшыя слёзы.

19
{"b":"597914","o":1}