Литмир - Электронная Библиотека
A
A

Матор страляў, як з ружжа.

У кабіне пахла гарам, бензінам, бядой і, здавалася, маладым гаспадаром.

Мужчына ў клятчатай рубашцы загаварыў зноў, ласкава, як, бывала, малады гаспадар, прыйшоўшы дамоў пасля работы і адчыняючы шафку, але машыну пачало кідаць з боку на бок па рытвінах, і Джукі пачуў, як зноў падступае блага. Яго пачало тузаць, ён стаў на заднія лапы і паскрэбваў кіпцюрамі па шкле ў дзверцах, просячыся на волю. Шкло шчыльна загараджвала свет. Ён тады ўскочыў на сядзенне і высунуў, як толькі мог, галаву ў задняе аконца, дзе было выбіта шкло.

Каб хоць дыхнуць…

У кузаве ляжалі львы. Голыя, з доўгімі грывамі ля шыі. Ён іх добра бачыў.

Зверху былі ўчарашнія — ён пазнаў, — усе, хто качаўся на лагу ў дзікім клубку: Малекула, Палкоўнік, Брынза, два Бімы, Чапа, Руды, Вермут і Вілія… Воддаль іх, ля задняга борта, — Маркіз і Мірон…

Джукі тады споўз з сядзення і завыў на ўсю кабіну…

Мужчына ў клятчатай рубашцы змоўк і затармазіў. Пасля перагнуўся і адчыніў ля яго, Джукі, дзверцы:

— Убірайся з вачэй к чортавай мацеры… Ідзі! Можа, і выжывеш. Не хачу на цябе глядзець, воўча лыка. Ідзі! І схавай свой дурацкі язык…

Джукі скочыў на асфальт.

Стары самазвал рвануў з месца і стаў падымацца шашой на гару.

У кузаве ляжалі львы.

1987

5
{"b":"570160","o":1}