Литмир - Электронная Библиотека

Прамова суддз╕ была перапынена абураным╕ выкрыкам╕ з залы. Нейк╕ несамав╕ты чалавечак у паношанай куртцы ╕ вязанай шапачцы (пэ╝на, рабацяга з прадмесця) ускочы╝ з лавы ╕ пача╝ крычаць: ды вы што, аслепл╕ тут усе?! З╕рн╕це на абв╕навачанага, гэта ж няшчасны калека, у якога правая рука адсохлая ад нараджэння, а пальцы левай знявечаны найцяжэйшай формай раматусу. Ды не здоле╝ бы ён н╕чога нап╕саць, нават кал╕ б ╕ захаце╝!.. Да скандал╕ста адразу ж к╕нул╕ся стражн╕к╕ ╕ павалакл╕ яго прэч з залы, на хаду ╝знагароджваючы штурхалям╕ ╕ аплявухам╕. А суддзя слушна за╝важы╝, што для крамольн╕ка гэта не перашкода, ╕ зраб╕ць аг╕дныя надп╕сы суцэль магчыма, ухап╕╝шы пэндзаль зубам╕ альбо пальцам╕ ног. Пасля гэтага бы╝ вынесены прысуд, ╕ абв╕навачаны адправ╕╝ся на шыбен╕цу.

Суддзя адзначы╝ завяршэнне працэсу ╝ кампан╕╕ сва╕х добрых сябро╝ - пракурора Лепроз╕са ╕ судовага п╕сара Дальпранцы. Спадар Пелягрыюс бы╝ задаволены - норма па смяротным пакаранням, якую штогод спускал╕ з Цытадэл╕, выконвалася спра╝на. А з дня на дзень яму прывязуць новую наложн╕цу, ╕ яны ╝два╕х адправяцца ╝ яго паля╝н╕чы дом╕к. Слонак страляць. Аднак, жыццё ╝далося, дай божа кожнаму...

Вестка аб пошасц╕ заспела яго знянацку, разам перакрэсл╕╝шы ╝се планы. У першы дзень каранц╕ну суддзя Пелягрыюс сядзе╝ дома, адчуваючы жывёльны жах. Ск╕ну╝шы з сябе вопратку, ён гадз╕нам╕ прастойва╝ перад вял╕к╕м, у по╝ны рост, люстэркам ╕ ╝з╕ра╝ся ╝ сваё адлюстраванне - ц╕ не з'яв╕л╕ся на яго сцёгнах ╕ запясцях злавесныя стыгматы?

На друг╕ дзень у дзверы яго дома пазван╕л╕. Слуга паведам╕╝, што прыбы╝ гандляр сывараткай. Барыга, ╕накш кажучы. Суддзя загада╝ неадкладна яго ╝пусц╕ць. Ён адвё╝ дарагога госця ╝ свой каб╕нет ╕ прапанава╝ яму шкляначку падагрэтага в╕на. Потым суддзя спыта╝ цану. Сума, якую запатрабава╝ барыга, была фантастычнай, але спадар Пелягрыюс не ста╝ спрачацца. Ён к╕ну╝ся да сцяннога сейфа ╕ адл╕чы╝ неабходную колькасць златн╕ц. Нават падвойную колькасць. Для таго, каб спын╕ць мораву язву, дастаткова было адной капсулы сываратк╕, але суддзя на ╝сяк╕ выпадак набы╝ адразу дзве.

Суддзю раздз╕ра╝ падспудны страх: ц╕ не абдуры╝ яго барыга, замест кашто╝най сываратк╕ падсуну╝шы фальшы╝ку? Увечары таго ж дня ягоны слуга звал╕╝ся з л╕хаманкай. Суддзя не спа╝ па╝ночы, слухаючы стогны ╕ ляманты няшчаснага. 'Позна, позна. Нажаль, ужо занадта позна', шапта╝ ён, сц╕скаючы ва ╝змакрэлым кулаку другую капсулу, якая так ╕ засталася не╝жыванай. Ран╕цой слуга зац╕х, ╕ суддзя выкл╕ка╝ коранера╝. Пачува╝ся ён цудо╝на, ╕ яго сцёгны ╕ запясц╕ заставал╕ся чыстыя ад стыгмат. Барыга аказа╝ся сумленным чалавекам.

Цяпер заставалася тольк╕ цярпл╕ва чакаць, пакуль не скончыцца каранц╕н. Суддзя цяга╝ся па асабняку, знемагаючы ад нуды. Яму лягчэй было бы перанос╕ць нягоды, кал╕ б побач был╕ яго сябры-юрысты. Альбо гэта Сорэкс, на худы канец. Але пракурор ╕ п╕сарчук уцякл╕ з горада, а спадарыня Сорэкс наогул не з'яв╕лася. Апроч таго, яго адз╕ны служка так несвоечасова скана╝, ╕ цяпер не было каму распарадз╕цца наконт абеду. Суддзя пераб╕ва╝ся хлебам з халоднай вяндл╕най ╕ пацягва╝ падагрэтае в╕но. Нарэшце, каб неяк прабав╕ць час, спадар Пелягрыюс выцягну╝ з кн╕жнай шафы першую кн╕гу, якая трап╕лася яму пад руку, се╝ у мяккае крэсла каля акна ╕ прыня╝ся чытаць. Гэта бы╝ сентыментальны раман у вершах пра в╕цязя, як╕ закаха╝ся ╝ прыгажуню прынцэсу. В╕цязь н╕ разу ╝ жыцц╕ яе не бачы╝, але чу╝ пра яе ╝ л╕рычнай песн╕, якую праспява╝ яму аднойчы нейк╕ вандро╝ны лютн╕ст. У пошуках каханай в╕цязь адправ╕╝ся ╝ далёкае падарожжа, по╝нае небяспечнасця╝ ╕ прыгод. Чытво было надзвычай нуднае. Спадар Пелягрыюс млява перагортва╝ старонк╕, пазяхаючы ╕ раз-пораз к╕даючы поз╕рк╕ за акно, на дзядз╕нец храма, як╕ ╝звыша╝ся насупраць дома суддз╕.

Лютн╕ст на дзядз╕нцы

- Ян! Ян, а хадзем на старое замчышча. Там такая гара высачэзная, напэ╝на, уся акруга бачная. Паглядз╕м, што там роб╕цца. То бок, я пагляджу, а потым раскажу табе.

Замчышча? Цудо╝на. Ды куды за╝годна. Тольк╕ не прыставай больш з роспытам╕, добра?

- А давай. Пакуль не памерл╕.

- Мы не памром!

Магчыма. Пажывём яшчэ трошк╕. Хаця амаль ужо наважы╝ся. Адпа╝зц╕ куды-небудзь у завуголле, ╕ там ужо. Потым коранеры падбяруць. З капсулай у зубах. Так бы ╕ зраб╕╝, кал╕ б яна засталася ╝ тым доме. Малайчына, Варгус, абмакну╝ па самыя вушы. Памятай, хто ты ёсць, псялыжн╕к.

- Ян, а ты шмат людзей заб╕╝?

Ды тваю ж душу маць! Кольк╕ можна-то?..

- Ну, як сказаць. Падчас беспарадка╝ у нас бы╝ загад страляць на паражэнне. Я адмыслова не цаля╝. Але камусьц╕ можа ╕ прыляцела, не ведаю.

У Мярцвячым Ярку дакладна прыляцела. Стралял╕ баявым╕. Трое нашых ╕ аф╕цэр. А ╝ таго бы╝ мех на галаве. Везл╕ ╝ закрачаным фургоне. До╝га. Перагаворвацца было забаронена. Спын╕л╕ся на просецы. На сх╕ле яра была выкапана маг╕ла. ╤ лес на╝кол, яловы. Пад ял╕нам╕ стаяла машына з уключаным╕ л╕хтарам╕, а побач праходжвал╕ся двое Шпега╝ ва ╝н╕форме. Валога ╕ яшчэ нехта. Таго падцягнул╕ да краю маг╕лы ╕ прымус╕л╕ апусц╕цца на кален╕. Сказал╕ - ╕мем А╝густы. Потым аф╕цэр адда╝ загад. Стралял╕ ╝се трое адначасова. Хаця хап╕ла б ╕ аднаго. Нам так ╕ не сказал╕, хто гэта бы╝. Зразумела, што вораг А╝густы. Адз╕н са шматл╕к╕х. У яе наогул ворага╝ многа.

- Ян, а той чалавек...чаму ╝сётк╕ ты вырашы╝ яго прыкончыць?

- Ён б╕╝ сваю жонку.

- Вось, мярзотн╕к! - выкл╕кнула дзя╝чынка. А потым дадала нягучна: - Напэ╝на, гэта цяжка - заб╕ць чалавека?

- Напэ╝на. Я не здоле╝.

Сх╕б╕╝ таму што. Цяпер ужо ╕ не ╝спомн╕ш, дзе менав╕та. Дом-то бы╝ добра вывучаны. Рэз╕дэнцыя пад В╕льскам. А ён дзверы каб╕нета н╕кол╕ не замыка╝. Трэ было адразу ╝ патыл╕цу. А ён аз╕рну╝ся. Ну ╕ гвалт жа падня╝. Лямантава╝, як кабета. Там парабелум на стале ляжа╝, а Намесн╕к, в╕даць, з перапуду забы╝ся на яго. За чарн╕л╕цу схап╕╝ся. З зялёнага мармуру, цяжэнную. ╤ тое не пацэл╕╝. Засандал╕╝ проста ╝ сцяну. Потым, мабыць, прыйшлося шпалеры пераклейваць. Грозны М╕ка. Курам на смех. А допыт ладз╕╝ Алех Валога. Сказа╝ - гэту справу мы замнём. Н╕чога табе не зробяць. Н╕чога...

- Ян, а ╝ цябе ёсць браты ц╕ сёстры?

- Сястра ёсць, старэйшая.

- А малодшая?

- Ды неяк Бог м╕лава╝.

Ненав╕дз╕ш мяне, Л╕та? Ведаю, што ненав╕дз╕ш. Ну прабач. Хто ж веда╝, што ╝сё скончыцца менав╕та так?..

- Ян, а яна прыгожая?

- Хто, сястра мая?

- Не. Тая жанчына.

Берэн╕с.

- Прыгожая.

Як гнутк╕ кл╕нок. Цела, як гнутк╕ кл╕нок. ╤ ружы ╝ валасах. Ёй падабал╕ся чырвоныя. У Царгорадзе ╝ модзе был╕ ружы без шыпо╝. Спецыяльныя, для спешчаных паненак, каб не пакалол╕ сабе пальцы. Але так╕м╕ кветкам╕ яна пагарджала. "Ружа без шыпо╝ - усё ро╝на што в╕но без хмелю", так яна казала. Яна кратала гэтыя калючк╕, вострыя, як ╕голк╕, пяшчотна, кончыкам╕ пальца╝. А потым прыладжвала бутон да сваёй высокай прычоск╕ ╕ зам╕рала перад люстэркам. Надо╝га. Быццам зачараваная уласным адлюстраваннем.

- Ян, ты каха╝ яе? Пра╝да? Каха╝? - дапытвалася Нара. - Кветк╕ дары╝ ╕...╝сё такое?

- Вершы п╕са╝. Адчап╕ся, Нара.

- Любо╝ныя?

- Паганыя.

- А мне раскажаш?

- Н╕завошта.

- А чаму?

- Смяяцца будзеш.

- З чаго раптам?

- Яна смяялася.

- Таму што дурн╕ца.

- Многа ты разумееш.

Пра╝ду кажучы, яна не смяялася. Хаця лепш бы смяялася. Ц╕ на╝прост бы сказала, што вершы дрэнь. А яна наогул н╕як не каментавала. Мажл╕ва, яна ╕х ╕ не чытала. Не бачыла нават. Сам в╕наваты. Гэта ж дадумацца трэба - соваць канверты ёй пад падушку ╝ спадзеве, што яна знойдзе ╕ прачытае. А знаходз╕ла прыслуга, напрыклад. Лаке╕ з пакаё╝кам╕. А потым чытал╕ ╕х адно аднаму ды ржал╕ ╝голас. Глупства жудаснае. Чорт, ну хоць што-небудзь у жыцц╕ я магу зраб╕ць нармальна?..

57
{"b":"566856","o":1}