Незнаёмы ў цыратовай канфедэратцы нахіліўся і спытаў чалавека ў пілотцы:
Адкуль пан?
З Варшавы!
О, выдатна!
Чалавек перайшоў на польскую мову:
А якія зараз папяросы кураць у Варшаве?
«Гевант», «Бельвэдэр», «Грунвальд»...
А «Пласке»?
Не!
Шкада!.. Мае любімыя, даваенныя... Я таксама паляк. I еду туды!
Ага!
Ну, як там жыццё?
Каб толькі было так да смерці!
— О-о, то выдатна!— Карыя вочкі згаслі. Побач з дзіўным паса-жырам сядзела жанчына.
Твар яе, пакрыты прыемным загарам, быў свежы, губы тонкія, а носік — з гарбінкай, але па аскетычнай сухасці вачэй, паводзін я адразу ўгадаў у ёй фанатычную каталічку.
Жанчына нешта сказала ці спыталася, і яе сусед гучна і маладжава загаварыў:
О-о, пані Гэлена! Многія мне там чапляліся на шыю, пані паглядзела б! I адукаваныя, і прыгожыя. Але я — польскі афіцэр з добрай сям'і. Што б сказалі таварышы, калі б такую ўзяў? I я ўзяў польку. Выбіраць з чаго не было... Яна зусім непісьменная. Неін-тэлігентная. Без сям'і... Завязу да Польскі, і няхай сабе жыве. У мяне сумленне чыстае, і я спакойны. Трэба дастаць ёй у Гродні пропуск за граніцу...
I толькі цяпер мне ўспомнілася Вільня. Я раптам здагадаўся: перада мной — былы сапернік, «князь» Браніслаў Любецкі! Няўжо ты, браце?!
Быццам памагаючы мне ўпэўніцца, ён дадаў:
Перад вайной, пані, у Вільні была ў мяне нявеста. Пекная. Маладая. I з добрай сям'і. Заручыны мы зрабілі. Немцы, холера, яе расстралялі...
«Расстралялі? Няўжо з-за майго візіту ў генералаў дом зімой 194З года?» Мне зрабілася нядобра.
...Што пан будзе рабіць у Варшаве?
— Го, пані Гэлена! Толькі зайду на Маршалкоўскую ў адну рэстарацыю, у другую, і знайду ўсё, што трэба — і кампанію, і занятак!
Колькі пану год?
Сорак сем. З іх чатырнаццаць пражыў у Казахстане сярод азіятаў. Цяпер буду даганяць. Будзьце ўпэўнены, пані, яшчэ ў Польшчы зраблю кар'еру. У Англіі ў гэтым веку мужчына адно пачынае рабіць кар'еру... Глядзі, пані, пабелены касцёл! — Браніслаў прыпаў да шыбы, але канфедэраткі не зняў, хоць, я ведаў, абавязкова зняў бы пятнаццаць гадоў таму назад.
Але ж вы яе муж!— упарта думаючы аб сваім, дзівілася жанчына.
Які я му-уж? Шлюбу ў касцёле не браў! У мяне сумленне чыстае, я спакойны.
Браніслаў закурыў. Грацыёзна трымаючы папяросу пальчыкамі, якія вылазілі з дзіравых замшавых пальчатак, ён казаў далей:
Інакш я не мог. Павінен быў ажаніцца. Я афіцэр, на мяне глядзелі жанчыны...
Яго чулі пасажыры. Мясцовы народ разумее польскую мову. Звычайна пасажыры дружна нападаюць на курцоў у аўтобусе, але Браніславу не казалі нічога. Цярпелі, як церпяць п'янага, вар'ята або вартага жалю чалавека.
Раптам шасцідзесяцімясцовы прыгажун «ЗІЛ» пшыхнуў паветра-нымі тармазамі і пасажыраў кінула ўперад. Адчыніліся дзверы.
А шафё-орчыку, ах сыно-очачку, вазьмі! Мне толькі паўтара кіламетра! Вазьмі, шафёрчыку! — чуваць было, як просіць бабка ля кабіны вадзіцеля.
У аўтобусе зарагаталі. Засмяяўся і «князь». Мне было не да смеху.
Няўжо з-за мяне загінула Дануся? Бо-ожа, што я натварыў! Патрэбна было чапаць гэтага Станеўскага, нікуды ён не дзеўся б ад расплаты!..
А мо Любецкі няпраўду кажа? Напомніць аб сабе?
Ад апошняга спаткання нас раздзяляе цэлая эпоха. Зараз мы нібы памяняліся р'олямі... Кім быў бы ён у часы акупацыі? Відным кіраўніком, ідэолагам руху за незалежнасць Польшчы? Рэдка ж трапляліся князі, як Яраслаў Дамброўскі...
Не! Стаць такім Браніславу перашкаджалі б упэўненасць у сваю выключнасць і клопаты аб сабе. Для кіраўніка Браніслаў не меў характару... Прадажнікам? Прадажнікаў немцы куплялі, як Станеў-скага, а чым маглі купіць яго? Ен меў цэлы маёнтак, перад ім і так танцавалі людзі. У часы акупацыі блытаўся б дзесьці пасяродку. Піў бы, распуснічаў, праклінаў бы вайну, што не дае пажыць у яго разуменні. Такімі ганьбавалі і немцы, і мы...
Зіна Кварцёнак, Пеця Трухан, Альбінас, трэнер Левандоўскі... Столькі сапраўдных людзей загінула за тыя гады, а гэты захаваўся, і навошта? Адно марочыць людзям галаву!..
Во, яшчэ загінула Данута!..
Злосная іронія лёсу!..
А пан мае спецыяльнасць? — распытвала яго суседка.
Вядома, пані! Я — інжынер з загранічным дыпломам. Да вайны ў нас панаваў парадак: хто скончыць вышэйшую школу за мяжой, мусіў яшчэ здаваць экзамен і абараняць дыплом у Польшчы. Для гэтага я паступіў у Віленскі універсітэт. На жаль, абараніць дыплом не паспеў, пачалася вайна. Бальшавікі вывезлі ў Казахстан. Там мой начальнік смяяўся: «Ну, які з цябе інжынер, калі ты нават электрычнага чайніка ці пробкі, калі перагарыць, не паправіш!..» А наогул, пані Гэлена, у Расіі працаваць навучаць! Цяпер ніякая цяжкая работа мне не страшная.
Сяляне пераглянуліся.
Вы ля Вільні ў сваіх маёнтках былі?
Няма чаго туды ездзіць, у вас усюды адно і тое ж. Але ж, пані, у мяне яшчэ ёсць тры маёнткі пад Лоддзю. Вялікія. Пані пыталася, што буду там рабіць? О-о, ручаюся галавой, як прыбуду да сваіх хло-паў і папрашу ў аднаго курыцу, то кожны прынясе па адной, і ў мяне адразу стане тры тысячы курэй!
Паляк з апельсінавым чамаданам шматзначна падміргнуў мне, быццам сказаў: «Хутчэй едзь, цябе там толькі і чакаюць, як жа!..»
А дзе будзе пан жыць?
Не прападу. Пад Лоддзю ў нашым доме толькі для гасцей з дзесяць пакояў... Адно Марысю трэба недзе ўладкаваць... Тады звярнуся да Гамулкі...
Напішаце?
Яму пішуць многія. Я паеду асабіста. Бо я — капітан і з вядомай польскай сям'і. Мне належыць добрая пенсія. Гамулка правільна робіць, што збірае палякаў да купы... Абы толькі дастаць у Гродні пропуск для Марысі. Але пані паможа, праўда? О, касцёл! — тыцнуў ён зноў нос у шыбу, але канфедэраткі не зняў і на гэты раз.
Любецкі гаварыў на ўвесь аўтобус, быццам у ім больш нікога не было. У аўтобусе запанавала нацягнутая атмасфера. У машыне ехалі амаль усе сяляне, якіх калісьці розныя Любецкія прымушалі нізка кла-няцца і цярпець. Але наш селянін чалавек асцярожны і нетаропкі. Ён табе абыдзе не пагарачыцца і дарма на ражон не палезе. Яны разумелі, што няма патрэбы пярэчыць і спрачацца з гэтай гнідай, таму маўчалі. Аднак балбатня яго хутка і ім надакучыла.
Мой сусед — вясковы дзядзька ў кажуху,— быццам нічога не чуў і быццам у аўтобусе і не было ніякага Любецкага, пачаў голасна расказваць гісторыю, як некалі ехаў чыгункай і разам з ім ехала нейкая цётка ў Пячэеўскую лаўру.
— «Грэх табе, цётка,— кажу я,— ехаць у лаўру поездам. Туды адно пешшу дабіраюцца, інакш бог намаганняў не залічвае... I што вы думаеце? Прачы-наюся ноччу — дзіва! Цётка з клункам за плячамі хо-дзіць узад-уперад па вагоне. «Зубы баляць»? — пы-таюся. «Не-е, у лаўру іду...»
У аўтобусе дружна зарагаталі. Дзядзька пачаў плясці іншае, а людзі панастаўлялі вушы зноў. Пра Любецкага ўжо забыліся. Не забыўся адзін я. Зрэшты, не ён займаў маю галаву.
У мяне расла і расла трывога. Ажылі здарэнні трынаццаціга-довай даўнасці. Я пачаў даводзіць сумленню, што не вінаваты, але нехта суровы мяне ўпікаў:
«Усё гэта так, а вось яе ўжо няма. I ніколі не будзе! А ты аддаў яе фашыстам і сабе жывеш, раз'язджаеш з нікчэмнасцю, смяешся...»
Раздзел трэці
1
Вось што адбылося са мной потым, калі я пайшоў у партызаны.
Пасля Дануты я доўга не мог зблізіцца ні з адной дзяўчынай.
«Не тое... Не тое!» — кожны раз гаварыў я сам сабе.
Не мог загадаць свайму сэрцу, каб яно пакахала і Зіну Кварцё-нак. Гэты чалавек шмат нацярпеўся і наплакаўся з-за мяне і генеральскай дачкі.
Пазнаёміліся мы з ёю выпадкова.
Аднаго разу з лесу я назіраў за гарнізонам у Крупках. Ужо зусім развіднела. Я пабаяўся, што мяне заўважаць, апусціў бінокль і накіраваў свайго каня ў гушчар.
Выбіраючыся з кустоў на бальшак, я раптам убачыў на дарозе ашалелага чорнага жарабца, які імчаў у бок Крупак. У санях цудам трымалася дзяўчына з перакошаным ад жаху тварам.