Литмир - Электронная Библиотека

Генеральшы падалі бутэльку шампанскага. Дама ўдарыла ёй аб борт, бутэлька не разбілася і плюхнулася ў ваду. Каля мяне людзі закрычалі:

Мегера!

Не магла ўжо бутэлькі разбіць!

Змарнавала дабро!

А што ёй? Не сваё!

Яна не вінаватая! У такіх выпадках шампанскае прывязва-юць вяроўкай!

Абаронца знайшоўся! Панскі падліза!

Пакуль бегалі ў магазін па другую бутэльку, бедная Данута ледзьве не заплакала. Зрабілася непрыемна і мне.

«Куды лезеш са сваімі пачуццямі, ты, што паквапіўся на нож?!» — абсек я сябе.

...Нібы ведаючы пра маё шчырае спачуванне ёй тады ля ракі, у наступны дзень сімпатычная суседка мяне ўзнагародзіла.

Ішоў я па ліцэі і твар у твар спаткаўся з Дапутай. Задыханая і расчырванелая, яна падымалася на пяты паверх. Параўняўшыся са мной, Дануся даверліва і проста, бытта мы даўно знаёмыя, праказала:

Уф-ф, як цяжка!

I пакуль я знайшоўся што адказаць, пырснула гуллівым смехам, пругка скочыла з апошняй ступепькі на паркет ды лёгка панеслася па калідоры.

Я спыніўся.

Не, я не сніў. Сапраўды, хвіліну таму назад яна да мяне загава-рыла! I сама — я ж яе не цягнуў за язык! Яшчэ гучаў яе смех: мела-дычны, свавольны і дураслівы.

Я доўга стаяў як зачараваны. Ва мне ўзнялася цэлая бура. Я ўжо забыўся, што глядзеў на яе як на ворага, ад якога ўсе мае няшчасці. Я нібы шкадаваў наступаць на месца, дзе толькі што ступала яна.

Са светлай радасцю і незразумелай трывогай я ўбачыў, што раблюся нявольнікам гэтай чароўнай полечкі. Дзеля яе нават пачаў здраджваць сумленню.

Аднойчы мы са швейцарам, панам Войцехам, расстаўлялі ў зале крэслы. Іх не хапала, і мы даставалі мэблю з гары. Селі перадыхнуць. Пан Войцех хапіўся, што няма курыва, і папрасіў мяне спусціцца ўніз купіць папярос. Падумаўшы з жахам, што магу сустрэцца з ёй у запэцканай у вапну і павуцінне вопратцы, я не ведаў, што адказаць. Стары пакрыўдзіўся:

Я не думаў, што ты такі дрэнны хлопец.

Адкуль вы ўзялі!

Калі будзеш багаты, а да цябе прыедзе ў лапцях бацька ды сустрэне на Міцкевіча вуліцы, ты ад яго адмовішся.

Выдумалі...

Кажу табе, адмовішся! Пабаішся, каб не ўбачылі цябе паненкі з вжковым дзядзькам!

Будзьце ўпэўнены, не пабаю-уся...— казаў я больш сабе, чым швейцару, хаваючы вочы.

Пабаішся, я ведаю. Не аднаго такога субчыка бачыў у сваім жыцці! Пачынаецца з гэтага!

Мяне ўразіла трапная заўвага старога. Успомніўся Станеўскі. Няўжо і я такі самы зрабіўся за адзін месяц у Вільні?

Стала сорамна. Аднак выйсці ў бруднай вопратцы да кіёска так і не змог. I за гэта сам сябе ўзненавідзеў.

2

Палякі з уласцівым ім уменнем наладжваць масавыя гульні праводзілі іх даволі часта.

Людзі яшчэ не забыліся на воднае свята, а ўжо рыхтавалася наступная ўрачыстасць — да дня ўшанавання памяці салдат, якія загінулі ў 192О годзе ў вайне з бальшавікамі.

Меліся аддаць чэсць легіянерам, якія ваявалі за варожую мне справу і прычыніліся да няшчасця майго народа. Мо адзін з тых, каго памянуць на свяце, шомпалам паласаваў спіну майго бацькі або забіў чырвонаармейца, чыя безымянная магілка сіратліва ўзвышаецца пад грушай ля маёй вёскі.

Набліжалася чужое мне свята.

Мая душа раздвоілася. Я адчуваў пагарду і варожасць да новай забавы паноў. Але Дануся, я ведаў, недзе не магла дачакацца яе. I другая мая палова была верная Дануце, хвалявалася гэтаксама. То была новая здрада маім перакананням і майму сумленню, але справіцца з сабой я не мог.

Аднойчы спаткаў я на вуліцы пару ліцэістак. Адна з іх была суседка. Паненкі трымалі запламбаваныя урны, спынялі прахожых і прасілі грошай на зброю для войска.

«Калі хочаш, каб твая армія была зашпіленая на апошні гузік, не пашкадуй злот!» — крычаў надпіс на плакатах, якія паненкі наклеілі на сцены.

Дзіўна гучала самавыхваленне ваеннай клікі. Яна заяўляла, што польская армія разгроміць за адзін дзень і бальшавікоў і немцаў. Чым? Кавалерыя мела дапатопныя пікі. Баявых самалётаў было ўсяго З77, а знішчальнікі лёталі цішэй за нямецкія бамбардзіроўшчыкі, затое маршалак Рыдз Сміглы хваліўся, што польскі салдат на му-штраванні праходзіць за дзень з поўнай выкладкай 7О кіламетраў... Дзяржаўная казна ледзь ліпела. Вінаваўцам ж усяму была сістэма, якая гамавала развіццё вытворчых сіл. Панскі ўрад уяўляў сабой спалучэнне клікі ваенных пілсудчыкаў — ордэна палкоўнікаў — з наглай дыктатурай паліцыі і норавамі шляхты XVIII стагоддзя. Каб уратаваць становішча, патрэбны радыкальныя сродкі, а не збіранне грошай у прахожых. Але пры чым тут Данута?

Мне спадабалася, з якой верай і самаадданасцю яна звярталася да людзей:

Грамадзянін, не пашкадуйце на кулямёт для войска!

Пан ужо аддаў залатоўку на ўзбраенне?..

I кожны чалавек лез у кішэню.

Убачыўшы мяне, Дануся разгубілася. Яе сяброўка падышла з урнай:

Ахвяруйце колькі можаце!

— Яніна, з гэтага пана не трэба!..— шапнула Данута як бы спалохана.

«Чаму не трэба? Бо ў мяне няма грошай? Адкуль ёй вядома? А калі так, чаго ты палохаешся мяне?!.

Выходзіць, я для цябе не такі, як усе?!.»

I я зноў узрадаваўся, як тады, калі сустрэў Данусю ў калідоры ліцэя.

3

Нарэшце ў нядзелю вечарам за могілкамі Роса выстраіліся вайсковыя часці. Асобна пастроіліся гімназісты і студэнты. Прывалілі дзесяткі тысяч вільнян. Прыйшоў туды і я.

Спачатку дэлегацыя моладзі мелася перадаць войску станкавыя кулямёты, купленыя за сабраныя гімназістамі грошы, Я вачыма пашу-каў генеральскую дачку.

У кампаніі гімназістак яна стаяла ля тачанак.

Добра быць высокім. Данусю цяпер бачыў я з любога месца. Паненка неасцярожна круцілася каля вайсковага каня. У мяне ўзнік-ла нават надзея, што конь узбунтуецца і тады надарыцца магчымасць зрабіць ёй паслугу,— я праціснуўся бліжэй. Бедны князь мусіў стаяць далёка адгэтуль у калоне!

Пачалася цырымонія.

Гімназісткі, нацягнуўшы на правае вуха берэты (для вайсковага выгляду!), падышлі да камандзіра палка. Дануся стала рапартаваць. Вусаты палкоўнік выслухаў яе, дабрадушна ўсміхнуўся і паказаў рукой на салдат, якія меліся прыняць кулямёты. Дануся запнулася, усім стала няёмка, а найбольш — мне.

Нарэшце яна ўзяла сябе ў рукі, падышла да кулямётчыка, паднялася на пальчыкі і... пацалавала яго! У доўгім, як спадніца, шынялі салдат збянтэжыўся, мабыць, пачырванеў і стаў зусім нехлямяжым. Людзі засмяяліся.

— Якая адважная гімназістачка! — праказала нейкая дама.

А зграбная — бы артыстка! — дадала другая.

Мне было прыемна слухаць.

Да гімназістак падышлі элегантныя афіцэры і з вытанчанай ветлівасцю загаварылі. Асабліва танцавалі перад генеральскай дачкой.

Убачыў я і яе бацьку.

Калі сцямнела, наперад калоны салдат выехала некалькі кон-нікаў з генералам. На генерале і яго кані так блішчалі сярэбраныя зігзагі, рамяні і металічныя часткі збруі, што конь з седаком аж пераліваліся ў электрычным святле. Данусю абкружылі сяброўкі, і ўсе разам яны глядзелі на маляўнічага конніка.

I тут прагучала каманда:

Смір-на-а!

Запанавала цішыня. Пагасілі святло. Прагучала зноў:

Па-чы-на-ай!

Трывожна загулі трубы. Дробна зачасцілі барабаны. Раптам яны змоўклі, і голас афіцэра ўрачыста выклікнуў:

Паручнік першай роты трэцяй брыгады Доўбар-Мусніцкага легіёна — Станіслаў Ляшчынскі!

Загінуў на полі славы! — у мёртвай цішы і густой цемры азваўся голас дзяжурнага.

Чэсць яго памяці!

Бум-м-м! — грымнулі гарматы, бліснуўшы, нібы маланкі ці зарніцы.

Зноў азваліся трубы і барабаны. I так некалькі разоў. Відовішча было сапраўды ўрачыстае.

Я пазіраў на салдат, падцягнутых афіцэраў, на іхнія мундзіры, зайздросціў ворагам і суцяшаў сябе: «Нічога, і мы будзем некалі такія. Нават яшчэ лепшыя!..»

Я сам сябе пачаў падбіваць да бунту.

Гады тры назад нас з сакратаром камсамольскай ячэйкі Сцяпа-нам Рамановічам выклікалі ў пастарунак Мяне, пятнаццацігадовага падлетка, паліцыянты крыху папалохалі і пусцілі. Адыходзячы з пастарунка[9], я на ўсё жыццё запамятаў такую карціну. За паліра-ваным масіўным сталом супроць каменданта сядзіць Сцяпап. Камен-дант, на якім усё блішчала: лак на рамянях, серабро на зігзагах і такой самай канфігурацыі боты з простымі заднікамі, як у афіцэраў на памінках,— паказвае Сцяпану жгут дроту, цынічна ўсміхаецца і, бытта яму ад гэтага падта радасна, весела кажа:

17
{"b":"556142","o":1}