Литмир - Электронная Библиотека

9

Я пацягнуў Станеўскага ў касцёл: з ім адчуваў сябе лепш. Станеўскаму было ўжо няёмка перада мной. Ён прачнуўся ад ап'янення і зрабіўся самім сабой — нармальным вжковым ды сваім хлопцам, толькі такім, які прыбыў у Вільню на год раней і больш ведае, што тут дзе робіцца. Ён нават дастаў з кішэні пачак халвы, разламаў яе і большую палову сунуў мне. Успомніў я маці і дараваў яму падхалімства.

Бывала, мы, пастухі, адгонім кароў далей ад людскіх вачэй і давай зводзіць быкоў. Не прымае ўдзелу ў гульнях толькі Генрых. Калі я перад маці смяяўся, яна яго бараніла:

«Добра табе, сынок, дурэць. Бык зломіць рог, і ты толькі атрымаеш ад бацькі рэменя, бо пасеш сваё стада. А Генрых, бедны, пасе чужое. Гаспадар даведаецца і прагоніць такога пастуха!..»

Мо і праўда, жыццё некаторых прымушае быць несамастой-нымі, дагаджаць другім?!. Зрэшты, цяпер мне было важна тое, што Станеўскі слухаўся.

Ён пачаў шаптаць, што касцёл пабудаваны яшчэ ў 1З95 годзе на месцы язычаскай багамольні жонкі князя Вітаўта. Бытта захапляўся ім у час паходу па Маскву Напалеон і шкадаваў, што не можа ўзяць касцёл на далонь і перанесці ў Парыж.

Я дзівіўся, глядзеў ды слухаў.

У строгай перспектыве памяншаліся два рады дубовых масіўных лавак. У пярэднім радзе, бытта за высокай школьнай партай, сядзела генеральша з дачкой. Побач, пабожна склаўшы рукі лодачкай, стаяў студэнт. Дзве светлыя касы Данусі спадалі на чорны бліскучы шоўк фартушка. Я так прыглядаўся, што нават разгледзеў у яе ніжэй паты-ліцы непакорныя кудзеркі, у студэнта — лысіну, у генеральшыным капелюшы — тры зялёныя пёркі, а ў сівых валасах служанкі — просты карычневы грэбень.

Вакол сядзелі кастлявыя старыя і высушанымі рукамі, надобнымі на курыныя лапы, перабіралі пацеркі ружанца. Магутныя гукі. аргана хапалі за душу і наводзілі сум. Нібы з таго свету даносіліся словы ксяндза:

— Pater noster, qui es In coelis, sancificetur nomen tuum!..[7]

Пахла сырасцю. У мяне было такое ўражанне, бытта знаходжуся ў магіле.

Першы раз я не адчуў да Данусі непрыязні. Мяне нават агарнулі незразумелая трывога, братэрская спагадлівасць. Стала шкада паненку.

I яшчэ, гледзячы, як Данута шчыра малілася, ні разу не азірнуўшыся і не павярнуўшы галавы, я адчуў цёплае спачуванне і нават захапленне яе нявіннай верай.

10

«Во, пора, пора ў талерцы, бытта няма чаго рабіць, а ежа для яго — забава! — злаваў я на паноў за суседнімі столікамі.— I навошта людзі садзяцца есці, калі ім зусім не хочацца? Каб здзяліў па руках, павыбіваў у іх гэтыя нажы і відэльцы,— няхай не псуюць харчоў!

Здаецца, узяў бы за каўняры, тыцнуў аднаго-другога носам у талерку і сказаў:

«Ведаеце, паны чортавы, колькі вжковая цётка, мая маці, у гэтыя куры ўклала працы, душы, надзеі?..»

Пазаганяць бы вас, буржуяў, у гумны, наскідаць бы вам снапоў, сунуць цапы ў рукі:

«Ану, бярыцеся малаціць!.. Лоск і фанабэрыя мігам бы злезлі, і апетыт бы мелі добры!..»

Такія былі ў мяне думкі ў рэстаране.

На сталах ляжалі бліскучыя нажы, відэльцы, лыжкі. Прыладаў тут было столькі, бытта недзе блізка стаялі іх поўныя скрыні і гэтыя выкладвалі для паказу. Я прыгадаў адзін зломак у маёй прачкі. Ім, відаць, з пакалення ў пакаленне карыстаўся яе род. Удаве даводзілася часамі зломак шукаць на двары, бо дзеці яго выносілі стругаць лодку ці кій і пакідалі ў пжку. Цётцы бы адзін такі нож, ото ж было б радасці ў хаце!

— Ваш заказ! — перарваў мае разважанні рослы афіцыянт з вусамі банцікам.

Ладны хлапец, а займаецца такой справай!..

На дне талеркі афіцыянт прынёс супу. Потым — другое, як кату...

Не спадабалася мне ў рэстаране абедаць. Я ўсё баяўся, каб не капнула на абрус, дзе стаялі тонкія і высокія чаркі. Не дай бог зачапіць ножку стала ботам — чаркі рассыплюцца ўшчэнт, а яны ж, халеры, дарагія.

Не пачуўшы смаку ад ежы, я накіраваўся даядаць дома.

У вестыбюлі рэстарана сустрэў я паненак у сукенках з вялікімі выразамі на плячах. Дзявочае цела было для мяне заманлівай, жудасна-прыгожай таямніцай. Цяпер я меў магчымасць разгледзець яго зблізку. Паненкі непрыемна ўразілі аголенай белізной. Худую скуру на плячах прыкрываў яшчэ нейкі рыжаваты пушок. Выразна вызначаліся ў іх худыя ключыцы.

Знікла таямнічасць. Балюча кранула расчараванне, нібы я назаўсёды згубіў тое, дзеля чаго дагэтуль жыў. Прыгнечаны, накіраваўся на вуліцу.

У цэнтры горада мяне нехта цапнуў за плячо:

Пачакай!

Я азірнуўся. Ззаду цяжка дыхаў наш курсант — Альбінас Суткус. Я толькі цяпер заўважыў, што ў яго дакладна такі ж самы банцік вусоў, як у афіцыянта.

Барташэвіч...— пачаў ён і замяўся.

Ну?

Барташэвіч...

Што хацеў, каяжы!

Я працую ў рэстаране, дзе ты абедаў...

Пра-цу-уеш?

Ага...

?!.

Я адразу зразумеў, чаго ён ад мяне хоча, адчуў, што чырванею, і разгублена ўзяўся за кішэню. Некалькі хвілін мы маўчалі.

Хадзем сюды, за вароты! — пацягнуў ён мяне ад людзей.

Ты там працу-уеш?..— лепятаў я, ідучы за сябрам у пусты двор.— Афіцыя-антам?

Ну...— Суткусу было таксама няёмка.

Я не ведаў...

Нічо-ога...

Каб ведаў, што ты там, то...

Я цябе адразу пазнаў. Ты нават сеў за мой стол, але я не хацеў сустракацца і паслаў да цябе другога афіцыянта. А потым палічыў і бачу — о! р-ропужэ, вель-няй грыбіету!..[8] Хутчэй пераапрануўся ды за табой...

Я не ведаў, што гэта твой...

Нічога, толькі аддай. Бо ў нас вылічваюць, сволачы, з палучкі...

...

Каб не вылічвалі, яшчэ сам раздаваў бы сваім хлопцам, а так...

Відаць, яшчэ ніколі я так моцна не чырванеў. Кроў хлынула мне ў галаву, вочы зацягнула імглой і зашчыпала ў кончыках вушэй. Нібы не сваімі рукамі я дастаў з кішэні пракляты нож:

На...

Суткус загаварыў са спачуваннем:

Каб гэта ў майго пана, то чорт яго бяры, я кажу. Яшчэ дапамог бы сваім хлопцам! Але, ведаеш, паны хітрыя. Наш нават за пабітую шклянку вылічвае, гад! Не так ён, як яго жонка. Прагледзіць усё, пералічыць пяць разоў... А хітры, гад! Учора ішла дэманстрацыя рабочых пад магістрат, то партрэты Пілсудскага і прэзідэнта зняў, каб вітрыны не пабілі каменнямі!..

А ты дзе жывеш? — бачачы, што я ўвесь згараю ад сораму, не ведаў ужо пра што гаварыць Суткус.

Там... .

Колькі вас у пакоі?

Адзін я.

О-о, вельняй грыбіоту, адзін?! Па-каралеўску! То дай адрас. Зайду пераначаваць. Пусціш?

Заходзь, калі хочаш...

Толькі, цур, угавор. На курсах ніхто но ведае, што працую афіцыянтам. Халуйская пасада, смяяцца будуць хлопцы, а я там часова, покуль лешпае не знайду!

Не скажу нікому...

Сёння вечарам будзеш дома? Проста з курсаў і зайду!.. Іване, не крыўдуй на мяне... Ведаеш, я на рабоце... Ну, трэба ісці. Спаткаемся ў школе, салют!

Узяць што-небудзь у лесе або ў пана ў нас на вёсцы не лічылася кражай. Наадварот! Той быў дурань, хто гэтага не рабіў, калі надараўся выпадак. I ўсё роўна мне было так сорамна, што я ахвотна б праваліўся скрозь зямлю, каб яна расступілася. Навошта мне быў патрэбны той пракляты панскі нож? Абышлася б прачка зломкам.

Як непрыемна!

Цьфу! — Я са злосцю ўдарыў ботам пустую бляшанку ад кансерваў, якая трапілася пад ногі.

Раздзел трэці

1

Над Віліяй мелася адбыцца гулянне. Магістрат горада заказаў фірме параходзік у гонар нейкага гістарычнага героя. У нядзелю параходзік збіраліся спускаць на ваду.

Некалькі дзён запар віленскія газеты рэкламавалі цікавую забаву. Яшчэ яны паведамлялі, што хроснай маці параходзіка будзе жонка генерала — пані Вацлава. Гэтага дня і я чакаў.

Урэшце надышла нядзеля. Прадзірацца скрозь натоўп да берага я не пасмеў: там стаяла Дануся, а мне здавалася, што і яна ведае пра выпадак у рэстаране. За цырымоніяй назіраў здалёк.

16
{"b":"556142","o":1}