Литмир - Электронная Библиотека

Людзей сабралася багата, але прамоўцы выступалі коратка, пералічвалі пасады. на якіх працаваў нябожчык,  усе казалі. што быў сумленны, старанна выконваў свае абавазкі, карыстаўся заслужаным аўтарытэтам. Коратка гаварыў і Андрэй Сахута, адно дадаў да ўсіх іншых харакатрыстык:  нябожчык быў добрым чалавекам, прывёз яму канькі-снягуркі з Нямеччыны, заўсёды цікавіўся, як вучацца ў школе суседскія дзеці. Быць строгім, а часам і суровым прымушала жыццё. Пра забойцу. паляванне на лася стараліся не згадваць, як у доме вісельніка ніхто не гаворыць пра вяроўку.

Андрэй Сахута міжволі падумаў, што адданы служка савецкай улады Іван Сырадоеў усяго на некалькі дзён перажыў Савецкі Саюз, які мацаваў цягам усяго  свядомага жыцця. Але ў развітальным слове ён пра гэта не сказаў.

Затое Анатоль Раковіч, калі яны ўжо кінулі па тры жмені вільготнага жвірыстага пяску ў свежую магілу,  скрушна ўздыхнуў:

— Усё жыццё служыў савецкай уладзе. І загінуў амаль адначасова з ёй. І думаецца мне, што Косця Варонін помсціў   не толькі за лася. А й  за бацьку, за раскулачанага дзеда. За ўсе грахі савецкай улады. Рэкі крыві. Мільёны жыццяў. І скончылася крахам…

Сахута моўчкі кіўнуў. Былы абкамаўскі ідэолаг  не знайшоў чым запярэчыць сучаснаму кіраўніку раёна, таксама былому камуністу. Былому  сакратару райкама партыі.

Марына і Бравусаў угаварылі Андрэя застацца начаваць у іх.Чысціня, акуратнасць, нейкая дамавітая ўтулнасць панавалі ў хаце. Андрэй парадаваўся, што на згоне жыцця старэйшая сястра пажыве з каханым чалавекам. Бравусаў хоць і кульнуў на хаўтурах “законныя” тры чаркі, ці првільней сказць — рытуальныя чаркі, — выглядаў бадзёрым, рухавым, узяўся частаваць госця. Угаворвала і Марына:

— Давай, браток, за тваю сямейку. Чокацца не будзем. Дзень сянні не вясёлы. Ды што ж тут зробіш? Жысць ідзе сваім ходам,—   яна змахнула хусцінкай  слязу, прыгубіла чарку.

Гаспадар і госць асушылі па поўнай. Даўным-даўно нашы прашчуры вынайшлі “жывую” ваду, якая найлепей супакойвае чалавека ў цяжкія, скрушныя хвіліны існавання на зямлі.

Сядзелі за сталом доўга, пілі і елі мала, згадвалі пасляваеннае жыццё.Урэшце Марына заўважыла, што ў брата зліпаюцца павекі, здагадалася, што падняўся ён дужа рана.

— Ой, загаманіліся мы! Андрэй, кладзіся спаць. Я табе паслала на старым ложку . Хай прысніцца нешта добрае,— пажадала сястра.

Гэты ложак Андрэй памятаў з маленства: металічная рама.металічныя ножкі, пафарбаваныя ў сіні колер, кароткія дошкі заместа панцырнай сеткі ці матраца са спружынамі, сяннік, напханы мяккай  атаваю,  які падаўся мякчэйшым за пуховую пярыну. За сталом засынаў, а як лёг, абрынуліся згадкі: як спаў тут школьнікам, у часе зімовых  студэнцкіх  канікулаў — улетку спаў заўсёды на сене. Зноў уварвалася ў стомлены мозг жахлівая думка: я  мог ужо тры месяцы ляжаць у сырой  і  халоднай зямлі, апярэдзіў бы і Сырадоева, і Косцю Вароніна. Гэтую думку ён рашуча адагнаў прэч. Падумаў, што заўтра сутрэнецца з Палінай. Прадчуванне радасці падкаціла гарачаю хваляю пад сэрца. Але стома і чарка хутка выціснулі ўсе  думкі  ды  згадкі, развагі ды спадзяванні.  І ён забыўся моцным сном, нібы ў далёкім юнацтве.

Жаданая сустрэча адбылася, Дар'я Азарава паехала ў госці да   унукаў.

Адтуль патэлефанавала, што застанецца нанач.

— Ой, як няёмка! Прымусіла я старую жанчыну начаваць не ў сваёй хаце. Але гэта  здарылася.  ўпершыню, — нібы апраўдвалася Паліна. — У наступную ж сераду мы не пабачымся. Першага студзеня. Ты будзеш далёка,— яна ўздыхнула. — Грэшнікі мы з табой. Але гэтая ноч хай будзе нашай. Апошняя ў гэтым годзе.

Андрэю пачулася ўсхваляванасць у ейным голасе. Дакрануўся вуснамі да шчакі Паліны — шчака была мокрая ад слёз.

ХVІІІ

А ў Мінску рыхтавалісяда Новага года Пятро і Ева Махавіковы. Гаспадыню найбольш займала, што паставіць на стол, што падарыць сваім сямейнікам. Вядома, пра ўсё яна раілася з Пятром. І хоць у таго назбіралася багата клопатаў у выдавецтве, як  часта здараецца напрыканцы года ў любой установе ці на прадпрыемстве,  але мусіў ён выслухоўваць жонку,  мусіў і ў краму часцей заглядваць.

Не забываўся Пятро і на свой  “кандуіт”. Нядзельным днём ужо амаль на парозе Новага года, разгарнуў  запаветны сшытак,  які прынёс з выдавецтва дамоў. Для разгону  прачытаў некалькі  ранейшых занатовак,  зробленых за выдавецкім сталом.

19 снежня. Чацвер . Вось і дачакаліся зімовага Міколы-угодніка. Раніца была светлая, прыгожая,  падкінула снегу ноччу, а ўдзень пацячэ. Плюс тры абяцаюць сіноптыкі. Безабразіе! Разагрэлі,  раскачагарылі планету.  Што цяпер зробіш? Прырдлзе  не загадаеш:  будзь такой, якой была раней, не мяняйся. Дарэчы, ранейшыя народныя прыкметы цяпер часта не збываюцца. а. Мы рыхтуем кнігу для дачнікаў. Дык я па абавязку службы пачытаўся да ачмурэння. На дварэ снежань. Які хаты студзіць, зямлю грудзіць”. А ён, лайдак. Сёлета не хоча гэтага рабіць. Даўней ён меў назву “грудзень”, а яшчэ “просінец”. Што азначала прасветы ў аблоках. Прыгожая назва! А неба ў снежні сапраўды бывае незвычайна сінім. Урэшце продкі знайшлі таксама добрую назву — снежань, бо асноўнай прыкметай месяца быў снег, гэта першы месяц зімы.  Ад колькасці ж снегу — залежыць будучы ўраджай. Гэта ў мяне ўжо прафесійная звычка — думаць пра будучы ўраджай. І спрыяць таму, каб ён быў.

Між іншым беларускія назвы месяцаў — гэта свайго роду паэма. Ну, праўда: студзень — студзіць. Люты — маразамі лютуе. Сакавік — у жылах дрэў сок абуджае, першы месяц вясны.А там — красавік. Травень, чэрвень, ліпень жнівент. А верасень! Лепшага слова не знойдзеш для назвы месяца. Бо што для нас мёртвая  латынь — септэмбер, дэцэмбер.  Вось і дабраўся да снежня.

Дзіва дый годзе! Зусім не думаў пісаць пра назвы месяцаў, а мяне, як прарвала! Тады працягну і далей у гэтым  жа  ключы. Мікола зімовы лічыцца пачынальнікам сапраўднай зімы: да Міколы няма зімы ніколі. Мікола зімовы— сапраўдная зіма. А Мікола летні — праўдзівае лета. Дарэчы, калі на зімовага Міколу марозу няма, то ўся зіма будзе “бяспутная”. А вось гэтага зусім не хочацца.. І хай мнавіта гэтая прыкмета не спраўдзіцца. І апошняя прыказка: “Беражы сена ад  Міколы да Міколы і не бойся зімы ніколі” Мудра прыдумалі продкі. А  я пра гэта напісаў, мусіць, таму, што ў генах дрэмле жаданне жыць  у вёсцы, гаспадарыць на зямлі.

А  даводзіцца чытаць “вучоную” граф аманію. Ушчуваць лайдакоў- рэдактараў, якія цягнуць да апошнягя, не здаюць свочасова рукапісы.  А  цяпер завалілі мой стол. Усе рукапісы чытаць не буду. Тыдзень маю права патрымаць, але каб і хацеў, дык усе прачытаць не змагу. Некаторыя пагартаю, праверу змест. Выхадныя дадзеныя. Анатацыі чытаю заўсёды, часта праўлю: разумная, кароткая, але ёмістая анатацыя — компас для чытача. А для пакупніка — гэта  як  прынада для рыбы. Раней усё было паводле плана: мы выдавалі, бібліятэкі, кнігарні  заказвалі,  людзі набывалі. Ці мода была, ці сапраўды духоўная патрэба. Але кнігі разыходзілія велізарнымі тыражамі. А зараз усё ляжыць. Можна купіць любую кнігу без чаргі,  без блата. Дажыліся нарэшце!

А цяпер зусім пра іншае. Шэф Клімчук не памыліўся: дырэктар трактарнага і не збіраўмя мне тэлефанваць, гэта была звычайная адгаворка. Сёння пазнаёміўся з рэдактарам заводскай шматтыражкі — універсітэтскім сябрам Клімчука. Дамовіліся на наступным тыдні разам схадзіць да дырэктара. Я колькі разоў тэлефанаваў,  сакратарка адказвала: у яго нарада, паехаў у міністэрства, пайшоў на тэрыторыю завода. “Што яму перадаць:” Я называў сваё прозвішча. Нагадваў абяцанне дырэктарр мне пазваніць. “Добра перадам”, — коратка адказвала сакратарка. Але званка не было.

Адкладваць ужо няма куды, бо ўсе кажуць, што пасля Новага года цэны падскочць, як шалёныя. Мусіць,ьтак яно і будзе.

21 снежня, Субота.  Кепска спаў, наббліжаецца час Поўні. Дый чытаў позна.  Узяў дамоў рукапіс. Нецікавы. слаба адрэдагаваны. Давядзецца завярнуць на дапрацоўку. Гэткая тэхналагічная жвачка пра вырошчванне бульбы мала каго зацікавіць.!

61
{"b":"551730","o":1}