Литмир - Электронная Библиотека

Даўно прыкмячаю ў Алесікавых вачах нейкі “запредельный” розум. Мабыць, ад прашчураў закладзены ў генах. Бывае, аднясу яго ў ванны пакой, здыму штонікі: піс-піс… А ён перабірае тоўстымі ножкамі па драўлянай рашотцы. Быццам скача. Задзірае лдабастую галаву і гарэзліва-дапытліва пазірае на мяне: “Што ты хочаш, дзеда?” Або вяду яго, трымаючы  пад пахі, сам іду ззаду, ён спыняецца і глядзіць на мяне, нібы пытаецца: “Куды мы ідзем?” ці “Куды ты вядзеш?

Дзесьці чытаў. А мо чуў, што пасля году, як паболее малеча, гэтая прыродная глыбіня, інстынктыўны розум  знікае. А чаму? Можна разважаць доўга, але, мусіць, дакладна ніхто не веадае. Дужа гэта тонкая матэрыя. Дарэчы, я амаль не думаю, што ў жылах Алесіка не цячэ мая кроў. Ён родны ўнук маёй любімай жанчыны. І гэтага дастаткова.

8 снежня. Нядзеля. Нечакана выскачыў мароз  сёння — 17градусаў. Трохі падкінула снегу. Зіма! Мае поўнае права.

А ў нас у краіне поўнае безгалоўе. У перадачы “Панарама'паказалі мітынг у Мінску, плакаты: “Горбачев и  Ельцын — продавцы отечества”. Адна кабета рашуча разадрала партрэт Гарбачова. Малады мужчына.  Член “Отечества” сказаў: “Мы наградили Горбачева медалью Иуды и премией 30 сребренников”,назваў  сваё імя і прозвішча. Адзінае дасягненне: можна крытыкаваць прэзідэнта, гаварыць і пісаць, што думаеш. Але ад гэтага нічога не мяняецца да лепшага.

Учора схадзіў на секцыю пчаляроў. Народу — паўнюткая кіназала Дома афіцэраў. На сцэне за доўгім сталом  — прэзідыум, кіраўнікі секцыі, вядомыя пчаляры-аксакалы.  У  зале месца можа не быць, таму для самых ганаровых — прэзідыум. Тым болей, што мы да гэтага прывучаны. Выступы былі цікавыя, сёе-тое занатаваў.  Варта пашыраць пчальнік. Месца ў маёй вёсцы спрыяльнае для пчол: блізка лес, рачцлка. У лесе заўсёды нешта цвіце: ранняй вясною —   арэшнік,  вербалознік, затым — чарніцы, брусніцы, асабліва багата даюць мядку лясныя маліны. А потым зацвітае дзяцеліна, чабор, ліпа, пад восень — верас. У гарачыню наносяць падзі. Для пчол падзевы мёд шкодны зімою. А для чалавека надзвычай  карысны. Так што, наперад, уюнаша! У кагорту пчалярў!”

Перачытаўшы ранейшыя занатоўкі, Пятро доўга думаў: што запісаць пра эпахальную падзею — крах магутнай  звышдзяржавы. Думак была поўная галава. А патрэбных слоў не знаходзілася. Уразіла такая дэталь: увечары восьмага снежня ён запісаў пра секцыю пчаляроў, праўда, і пра мітынг у Мінску, а ў гэты час у Белавежскай пушчы падпісваўся прысуд Савецкаму Саюзу. Былы камуніст Пятро Махавікоў лічыў СССР сваёй Радзімай , хоць ён зазсёды памятаў, асабліва апошнім часам, што яго Радзіма — Беларусь. І што за яе вольнасць і незалежнасць склалі галовы тысячы лепшых людзей. Але што запісаць? Урэшце вырашыў не ламаць галаву, бо  рабіў занатоўкі для сябе, не для друку, таму ніхто яго крытыкаваць не будзе.

10 снежня. Аўторак. Вось і апынуліся мы ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Восьмага снежня ў Блавежскай пушчы быў падпісаны дагавор паміж Расіяй, Украінай і Беларуссю, у якім сказана, што Савецкага  Саюза ўжо  няма, створана новае аб'яднанне, адкрытае для іешых. Заявіла аб падтрымцы Арменія, з некаторымі агаворкамі — Казахстан. Цэнтр — у Мінску. Можа. далучыцца Польшча, Венгрыя, Балгарыя? Хаця, як  у маіх Хатынічах кажуць,— наўдаку. Навошт ім гэтая садружнасць7 Яны хутчэй рвануць у НАТА. Дый прыбалтаў сюды не зацягнеш на аркане. Яны стукнуліся зад аб зад зРасіяй — і хто далей адскочыць… Зрэшты садружнасць ні да чога не абавязвае. Мусіць, гэта будзе нейкае аморфнае ўтварэнне. Дый назва недарзчная — Садружнасць Незалежных дзяржаў. А хіба можа быць залежная дзяржава? Гэта ўжо калонія. Сатэліт.

Міжволі думаецца: рэкі крыві, мільёны жыццяў пакладзены для стварэння, а  потым умацавання СССР — і вось яго няма. Трагедыя мільёнаў мёртвых і мільёнаў жывых. Вядома, рэпрэсаваныя так не лічаць. Каму ўдалося выжыць, тыя радуюцца. Развал Саюза — эпахальная падзея, сэнс якой мы яшчэ не ўсведамляем. Толькі б не ўсчалася грамадзянская вайна.

11 снежня. Серада. Накупляў газет, цалюткі жмут. Вось якія загалоўкі:

“Распад или новый Союз?”. “Горбачев бросает вызов славянскому Союзу”, “Нас поселили в нашей стране. Да…Нет… Может быть…” А што з гэтага можа быць, пакуль што ніхто не ведае. Гарбачоў застаўся без улады. Яго выкарысталі і выплюнулі…  “Известия” друкуюць здымак С. Шушкевіча: разумны твар, фотагенічны рот “коробочкой”. Газета цытуе яго словы: для іншых саюзных рэспублік  “нет никаких препятсвтвий для вхождения в новый союз” .Сітуацыя складаная. Гэта мірны ГКЧП. Галоўнае, што будзе дплей?

На дварэ даволі цёпла, мяккі, пульхны снег. Лагодная зіма. На пачатку яна пасатршыла, прыціснула марозікам, але хутка стамілася. Адступіла.  Дай Божа лёгкую зіму для ўсяго жывога.

13 снежня. Пятніца. Заснуў дужа позна, хоць меркавалі з Евай легчы адразу пасля праграмы “Время”. Але потым выступаў Уладзімір Максімаў, вядомы дысідэнт, рэдактар часопіса “Континент”. Вельмі разумны чалавек.і вось пра што ён сказаў: сучасныя падзеі — гэта агонія Расіі. Узровень Вярхоўнага Савета — раённы. Галоўны клопат прламентарыяў — трапіць у камеру, мільгануць на экране. Каб выбаршчыкі заўважылі іхнюю актыўнасць. Дэпутаты не ўмеюць гаварыць, хоць усё жыццё зарабляюць хлеб языком. Дарэчы. Сам Максімаў гаварыў выдатна: дакладнасць фармулёвак. Лагічнасць. Ні паўтораў, ні слоў-паразітаў. Сядзеў за сталом і адказваў на пытанні залы. А пытанняў было шмат. І самых розных. Напрклад, чаму некаторыя дэпутаты гэтак не любяць славутых пісьменнікаў: Распуціна, Бондарава,Бялова? Чаму на вуліцах гарадоў свабодна прадаецца парнаграфія? Чаму міліцыянер не мае права страляць ва ўброенага злачынцу?

Уладзімір Максімаў выкаказаўся па ўсіх пытаннях Некалькі разоў паўтарыў: у Расіі няма сяброў на Захадзе. Не трэба капіраваць чужы шлях, што расіяне — малады народ,  водзіць убакі ад маладосці. А можа,  ад  п'янкі падумалася мне. Урэзалася фраза Максімава:  перад намі — бездань, яна ўцягвае туды Еўропу, што падачкамі Еўропа не выратуе Расію. Патрэбны высілкі самога народа, прапанваў адрадзіць тэорыю “малых дел”.

Я таксама не збіраюся сядзець склаўшы рукі. Змагаюся на службе за высокі ўраджай. Прабіваю мінітрактар. Нарэшце дазваніўся да генеральнага дырэктара  завода, прадставіўся афіцыйна, сказаў, што хачу параіцца па некаторых творчых пытаннях. Мяркуем выдаць кнігу пра іхні  завод.Ён выслухаў, сказаў, што зараз вельмі заняты, запісаў мае каардынаты: “Я пазваню вам”. Я застаўся задаволены размовай. А Клімчук скептычна ўсміхнуўся: “Ой, доўга ты будзеш чакаць ягонага званка”. Пабачым. Паабяцаў жа чалавек. Афіцыйныя людзі павінны трымаць слова.

15 снежня. Нядзеля. Які светлы ранак! Неба быццам вымытае учарашнім снежаньскім дажджом. Мароз падсушыў за ноч зямлю, тое ж самае неба прыцерушыла снегам лясныя сцежкі, па якіх я са смакам збегаў на зарадаку. У гэтым плане мая кватэра вельмі зручная: выбег за кальцавую дарогу — поле, трохі далей лес. Падкіне болей снегу — якая там прастора для лыжных прагулак! Шкада, Ева нядужа вялікая ахвотніца да катання на лыжах. Затое на Камароўскі рынак сёння зацягнула. Праўда, я не надта ўпіраўся: Новы год на носе, трэба таго-сяго прыкупіць. Есці і піць трэба пры любой уладзе.

Даўно не быў на базары. Узрадавала, што ўсяго там хапае. Але засмуцілі цэны — ой, кусаюцца!  Купілі свежага сала, пару кілаграмаў цяляціны, нават далікатзсу ўзялі — языка ялавічыны, а на халадзец — галёнку. Магчыма, прыедзе пад Новы год Андрэй,  дык  пасядзім,  пагамонім.

Ужо тыдзень пражылі ў Садружнасці Незалежных дзяржаў. Асабліва нічога не змянілася. Мацнее надзея, што стане Беларусь сапраўднай еўрапейсай дзяржавай. Штодня бачу са свайго кабінета бел-чырвона-белы сцяг над будынкам Дома ўраду. Гэта радуе і натхняе.

Хроніка БЕЛТА, іншых агенцтваў свету,  1991 г.

54
{"b":"551730","o":1}