Литмир - Электронная Библиотека

— Колькі вам трэба дроў? І якіх вы хочаце? —   знарок гучна спытаў Сахута: каб чулі і ў суседнім пакоі.

— Кубы чатыры , пяць. Бярозавых ці асінавых. Кажуць. альховыя дровы  зімой добра грэюць.

— Гэта праўда. Альховыя грэюць выдатна. Асінавыя сажу выпальваюць. Гараць светла. Зараз даведаемся, што ў нас ёсць.

Андрэй папрасіў бухгалтара, каб той паклікаў памочніка Віктара. той ведае, дзе ёсць гатовыя дровы  і колькі іх там . Неўзабаве прыйшоў памочнік. А з ім і  сын  Паліны, вадзіцель машыны.

— Я ніколі не была ў вашым лясніцтве. Гэткі дом вялікі, стары. Мусіць, ад паноў застаўся?

— Так, былая панская сядзіба. Хлопцы, без мяне разберацёся? Пакажу Паліне Максімаўне нашы ўладанні.

Яны спусціліся з ганку, Андрэй пасаромеўся падтрымаць кабету пад руку, бо ў акно мог цікаваць бухгалтар. Віктар папярэдзіў, што гэты малаадукаваны мужычок— вельмі хітры жук. Майстар укрвсці і схаваць канцы ў ваду, што ніякая рэвізія не дакапаецца. Мае ладную сям'ю — пяцёра дзяцей. Жонка нідзе не працуе,  але жывуць у дастатку. Ляснічыя мяняліся часта. а ён заставаўся на сваім месцы. Старэйшаму сыну збудаваў у райцэнтры  вялізны дом.. Андрэй неяк гаварыў па тэлефоне. Паклаў на стол трубку. Бо трэ было удакладніць адну лічбу ў памочніка. Адчыняе дзверы — бухгалтар хуценька кладзе трубку на апарат — значыць.  слухаў:  тэлефон у канторы спараны. Андрэй тады зрабіў выгляд, што нічога не заўважыў. Але зразумеў. што гэты “Жук” сочыць за ім. Можа, нават мае сакрэтнае дарцучэнне дырэктара лясгаса. Можа. той хоча мець кампрамат на сталічнага кадра.

Абышлі стары дом круга, завіталі ў сад, яшчэ дарэвалюцыйны. Да Чарнобыля паспелі пасадзіць дзесятак маладых яблынь. З іх зараз абляталі, асыпаліся долу жоўтыя,  быццам налітыя сокам, антонаўкі.   Вакол  чырванеліся на дрэвах, нібы снегіры. папінкі-шафран.

— Якія яблыкі прыгожыя! — узрадавалася Паліна. — Ці можна іх есці? Не правяралі?

— Кажа памочнік, што правяраў. Ёсць радыяцыя. Але адзін-два яблыкі можна з'есці. Яблыкі вельмі смачныя, сакаўныя. Асабліва антонаўка.

— Андрэй Мацвеевіч,  вы кажаце: радыяцыя падмаладзіла. Гэта падманлівае  пачуццё. Мне гэта добра вядома. Беражыце сябе. Я чула наконт пасады ў лясгасе. Будзьце тут асяцярожныя. Людзі цяпер злыя, ненадзейныя. Могуць падвесці пад дурнога хату.  Вы ж часта бываеце ў райцэнтры. Зайдзіце калі. Пагамонім.

Паліна таропк, нібы раптам  заспяшалася ці нечым усхвалвалася, дастала з сумачкі квадратную паперчыну:

— Тут адрас і тэлефоны. Хатні, службовы. Дарэчы, хата мая зусім не далёка ад лясгаса. Сына хочуць забраць у Магілёў, у трэст. Ён добры спецыяліст. За чаркай не ганяецца.  Цяпер, на жал, гэта рэдкасць. Ну што, пойдзем? — зноў на Андрэя зірнулі цёмныя вочы.  Цярно  яны былі сумныя,  журботныя. — Вы пацалавалі руку… Я ажно рзгубілася. Мужыкі зараз  часцей цалуюць чарку, чымся жанчыну. А можна я вас пацалую? Насуперак праклятай радыяцыі. І ўсялякаму безгалоўю, — яна адной рукой абняла Андрэя за шыю і моцна пацалавала ў губы. — Хай ведае гэты нябачны забойца. Мы павінны выжыць. Іншага выйсця ў нас няма.

— Даражэнькая, Паліна Максімаўна. І не толькі выжыць. Мы павінны жыць. І мы будзем жыць. Як людзі. Паўнакроўна, гарманічна. У суладдзі з прыродай. Раней мы наламалі дроў. Шмат чаго рабілі насупераку прыродзе. Але гэта доўгая тэма.

— Пойдзем. А то мне захочацца вас яшчэ пацалаваць.А хлопцы мо шукаюць нас. А ў Мінск паляціць ананімка вашай жонцы. Атрымаеце вымову.

— Вымовы не баюся. Гэта ж раней вымова , ды яшчэ з занясеннем…Ну. суровая партыйная вымова магла зламаць чалавеку ўсё жыццё. І кар'еру. І здароўе. Можа, і добра,  што цяпер гэтага няма. На днях буду ў раёне. Пазваню.

— Буду чакаць. Ці можна ўзяць пару антонавак на ўспамін?

Андрэй сарваў два вялікія.  васкова-жоўтыя важкія яблыкі і падаў Паліне.

Ідучы назад, ён міжволі стараўся, каб дыстанцыя паміж імі не была маленькай, бо ў Мінск і праўда можа паляцець кляўза.

Сустрэча ўзрушыла Сахуту. Сваю ўзрушанасць ён стараўся не паказаць ні Віктар. ні тым больш Аляксею-стукачу. Некалькі дзён увушшу нібы гучалі ейныя словы: “Пойдзем. А то мне захочацца яшчэ пацалаваць…” Але жыццё  неўзабаве прымусіла ўзгадаць яе іншую фразу.

Неяк уранні настойліва, трывожна  зазваніў тэлефон. Андрэй зняў трубку, пачуў незнаёмы басавіты голас:

— Андрэй Мацвеевіч? Добрай раніцы! Гэта пракурор гаворыць. Асабіста мы незнаёмыя, але трэба абмеркаваць адну справу. Лясніцтва ваша далёка ад райцэнтра. Вырашылі не выклікаць...

Андрэй адразу насцярожыўся: размова з пракурорам, пэўна, не для чужых вушэй:

— Прашу прабачэння, адну хвілінку, — выйшаў у першы пакой, сказаў Аляксею: “Паклічце, калі ласка, брыгадзіра з піларамы”. — “Там яшчэ нікога няма”. — “Схадзіце, дык будзем ведаць дакладна. Каб потым спытаць за спазненне”. Аляксей неахвотна пасунуўся за парог. Сахута кінуўся да тэлефона:

— Слухаю вас  уважліва...

— На тэрыторыі вашага лясніцтва на днях затрымалі браканьераў. Лася завалілі. Здзіралі скуру, калі іх накрыла інспекцыя. Склалі акт. Наш следчы займаўся гэтай справай. Браканьераў вы ведаеце. Усе трое родам з Хатынічаў. Іван Сырадоеў, былы старшыня сельсавета, конюх Сямён Чукіла, загадваў магазінам у Хатынічах, і брыгадзір Канстанцін Варонін, таксама ваш аднавясковец. Ведаеце іх?

— Ведаю, але даўно не бачыў.

— Як не бачылі? Яны кажуць, што пыталіся ў вас дазволу...

— Гэта хлусня. У лясніцтва прыязджаў Сырадоеў выпісаць дроў. Між іншым спытаўся, ці можна купіць ліцэнзію на лася. Я адказаў, што паляўнічы сезон на капытных яшчэ не адкрыты. І што я не ў курсе, ці маем мы права прадаваць ліцэнзіі, што мне трэба разабрацца... Які можа быць дазвол?!

— Карацей, справу перадаём у суд. Я пастараўся, каб ваша прозвішча не фігуравала. Чалавек вы новы. Мы ўсё ўлічылі. Гэта вам інфармацыя для роздуму.

Пракурор развітаўся. Андрэй асцярожна паклаў трубку, зірнуў у суседні пакой — бухгалтара на месцы не было. Уздыхнуў з палёгкаю: гэты віж не падслухаў. Адчуў, як у скронях пульсуе кроў. Ён сумна пазіраў на аголеныя дрэвы старога саду, на шэрае нізкае неба. Адразу няўтульна зрабілася ў кабінеце-катуху, маркотна і скрушна на душы. Міжволі мільганула думка, што праўду казала Паліна: адсюль можна трапіць не толькі на павышэнне, але і ў турму, бо могуць падвесці пад дурнога хату.

Хроніка БЕЛТА, іншых агенцтваў свету, 1991г.

З лістапада. Архангельск. Тут будзе пабудаваны завод па вытворчасці аднаразавых шпрыцоў. Заключаны кантракт з іспанскай фірмай “Фаберсанітас”.

4 літапада. Гомель. Вучоныя Беларускага інстытута лясной гаспадаркі рэкамендуюць садзіць лес у радыяцыйный зоне з лапамогаю верталёта.

9 лістапада. Масква. Больш за 10  тысяч камуністаў прыйшлі на Красную плошчу, каб адзначыць 74-ю гадавіну Кастрычніцккай рэвалюцыі. Прамоўцы крытыкавалі кіраўніцтва краіны, называлі яго “здраднцікай клікай Гарбачова-Ельцына”.

11 лістапада. Нью-Йорк.  ГазетаНью-Йорк таймс” паведамляе, што афіцыйныя асобы ў Вашынгтоне. Токіо і Сеуле ўстрывожаны сведчаннямі таго, што Паўночная Карэя бліжэй да авалодання ядзернай зброяй. чым лічылася раней.

Х

Адгарэла восень залаціста-чырвонымі барвамі. Абляцела жоўта-бурае лісце асін, бяроз і клёнаў. Яшчэ ніжэй схілілася і пабурэла трава прыбяседскай поймы каля Хатынічаў — звону касы яна так і не дачакалася. Вільготны, пругкі норд-вест прынёс свінцова-шэрыя балтыйскія хмары. Некалькі дзён амаль без перадыху сыпаў дробны золкі дождж.

А потым, на пачатку лістапада, выбліснула зыркае сонца, ласкавае, але не гарачае, быццам позняе каханне. Сонца высвеціла ўсё наваколле: голую дуброву каля Бабінай гары, цёмна-зялёныя, густакосыя, бы нявесты перад шлюбам, елкі, пяшчотна-зялёныя непралазныя, купчастыя хвойнікі. У маладым хваёвым лесе любяць расці казлякі — іх там высыпае гэтулькі, што хоць касу закладай, але нічыя рука не збірала бліскуча-карычневыя, знізу жоўта-белыя, як сыр, грыбы: менавіта яны, казлякі-масляты, найбольш назапашваюць радыенукліды. Набіраліся гэтых клятых нуклідаў і іншыя дарункі лесу.

34
{"b":"551730","o":1}