Литмир - Электронная Библиотека

Можа, таму, што кепска было чувац, падаўся жончын голас чужым, халодным. Распытаў пра дзяцей, пра хатнія справы. Пахваліўся, што атрымаў зарплату, новую форму.

— Ну во,  далі нейкую капейчыну. Форму шараговага ляснічага ў зоне. Разумныя людзі ўцякаюць адтуль. А ты скочы, як Саўка ў вір галавою. І дзеці супраць. Не ўхваляюць твой учынак.

— Дзіва што!Ты настройваеш іх. Не спяшайся рабіць высновы. Зразумей. што болей я не мог сядзець склаўшы рукі.

— Я не спяшаюся. А вось ты паспяшаўся. Пятро хацеў парэкамендаваць цябе на сваё мсца. Галоным рэдактарам навукова-папулярных перадач. Ты б справіўся. І  начальства тэлевізійнае  цябе  ведае. А то наламаў дроў. Ты там. Я—тут. Што гэта за жыццё?

— Гэта ўсё часова. А тэлебачанне — не мой хлеб. Я не журналіст па адукацыі. Не бядуй. Усё ўтрасецца,— спрабаваў суцешыць жонку. — Можа, праз тыдзень прыеду, тады ўсё абмяркуем. Усім прывітанне! Цалую! — і паклаў трубку.

Сядзеў за сталом,  адчуў зноў цяжар у патыліцы — падымаецца ціск, а гэтак добра адчуваў сябе гадзіну назад. Яму зусім не хацелася ехаць у горад. Адчыніліся ўвахлодныя дзверы. Нехта затупаў у калідоры. Андрэй  выйшаў з кабінета — перад ім стаяў памочнік Віктар. У пінжаку наапашкі, у галёшах на босую нагу.

— Ну, ці дазваніліся? А то бульба ўжо гатова. Адубее. І форму ж замачыць трэба, — мабыць, Віктар заўважыў не дужа вясёлы твар шэфа, таму дадаў: — От, каб ваша жонка пабачыла вас у новай форме. Яна б усё кінула і паімчала за вамі на край свету.

— Дарагі мой. не так усё проста. Без жанчын гэтак жа цяжка абыходзіцца, як і жыць з імі. Сказаў гэта  даўно  мудрэц  Сенэка. І гэта сапраўды так.

Яны кульнулі па кілішку мясцовай аржанушкі-весялушкі за новую форму і першую зарплату. Закусілі салам з цыбуляй, падсмажанай на элетраплітцы бульбаю з салёнымі гуркамі. Здаровы натуральны харч. Так думаў Сахута, са смакам жаваў сала, хрумстаў цыбуляй  і яму  не  хацелася  ніякіх жончыных прысмакаў.

Спаў Андрэй моцна. Яму нічога не снілася. Прачнуўс, калі ў пакоі было яшчэ цёмна, соладка пацягнуўся, убачыў у паўзмроку блішчастыя гузікі кіцеля, які  вісеў на плечыках на цвічку, бо шафы ў пакоі не было. Падумаў пра Паліну, можа, яна сёння прыедзе . І адчуў незвычайны прыліў сіл. Нейкае першароднае жаданне жыць, насуперак Чарнобылю. Распаду партыі, раздраю зканамічнаму. І ягоны жыццёвы вузел падаўся не такім ужо заблытаным, а становішча зусім не безнадзейным.

Але ў той дзень сустрэча з Палінай не адбылася. Затое нечакана ў лясніцтва прыляскатаў на веласіпедзе зямляк Іван Сырадоеў. Жыў ён цяпер у Белай  Гары. Перасяліўся туды адразу пасля Чарнобыля, бо і працаваў тады старшынёй сельсавета. Гады тры займаў гэтае крэсла і пасля  пенсіі. Сахута якраз спусціўся з ганку — наважыўся ісці на пілараму, паглядзець, што там робіцца. Сырадоеў кінуўся да яго з абдымкамі.

— Скажу папраўдзе, Андрй Мацвеевіч, калі пачуў… Ну, што вы сюды вярнуліся, не паверыў сваім вушам. А цяпер во бачу вас на свае вочы. Хворма вам да твару, Мацвеевіч. Некалі ў мяне была падобная. Фінагентаўская. Толькі троху цямнейшая. А вы молада выглядпеце, Мацвеевіч.  Яшчэ жыць ды жыць.

— Памятаю вас, Іван Ягоравіч, у форменным шынялі. Зіма. Сумёты цераз дарогу. А вы ў шынялі і гумовіках. З вайсковаю сумкаю…

— Было такое,— скупа ўсміхнуўся Сырадоеў, быццам саромеўся паказаць жаўтлявыя рэдкія, з'едзеныя за немалы ўжо век зубы. — А я помню цябе малым. На каньках. Я ж прывёз тыя  каькі ажно з Нямеччыны.

— За канькі, дзядзька Іван, я вам заўсёды ўдзячны. Такіх ніўкога не было. Памятаю, Бесядзь зімой разлілася. А потым замерзла. Ад вёскі да лесу лёд блішчыць, як люстэрка. Ох, і палётаў я тады на каньках!

Згадкі згадкамі, але ж  не дзеля  гэтага  прыкаціў зямляк.

— Які ў  вас  клопат, Іван Ягоравіч? — спытаў Сахута.

— Д ы  хочу выпісаць тапорніку. Вы ж бярэзнік прарзджваеце?

— От, не ведаю, ці ёсць гатовы. Памочнік займаецца гэтым. Скажу, каб вырашыў вашу праьлему.

— Пачакайце, Мацвеевіч, ёсць размова. Можа, прысядзем? Баляць ногі, хай іх воўк. Яно й не дзіва. Столькі выхадзіў за сваю жысць.

Сырадоеў падышоў  да лавачкі ля штыкетніка, прыгнуўся, крысом птнжака выцер яе з разлікам і для сябе, і месца для  суразмоўніка.

Пярэчыць не выпадала, Андрэй сеў побач госця.

— Калі няма гатовага тапорніка, не бяды. Дайце дзялянку. Я з жонкай высеку. Толькі каб далей, можа, пад Белы Камень. Тут жа кругом радыяцыя. Адсюль дровы ніхто не бярэць. А то ў хаце будзець свой рэактар. Во. дажыліся! Праўда. жыўнасці ўсякай паболела. Ласі ходзяць статкамі. Днямі Косцік Варонін быў у лесес. Дык сямейка ласёў прама на яго выйшла.  Лось, ласіха і цялё. Ды вялікае ўжо. Здаравенны рагач зямлю капытом пачаў драць. Косцік за дрэвы схаваўся. Ледзь паспеў. А то лось падняў бы на рогі. Еткі здаравіла! — Іван трохі перадыхнуў. Зірнуў на суразмоўніка, нібы прыкідваў, ці гатовы той выслухаць яго іншую просьбу.

— У мяне ж юбілей на носе. Шэсцьдзесят гадкоў пратопаў ужо. Дзесяць гадоў таму адзаначалі пяцёрачны юбілей. Весела было. Вы, здаецца, тады не змаглі прыехаць. А Пятро Махавікоў з жонкаю быў. І Даўгалёў, Шандабыла ўважылі мяне. Тады была іншая жысць. Хто мог падумаць, што партыя рассыплецца? Саюз во гатовы разваліцца.

Андрэй не меў часу на доўгую размову.  І зусім не збіраўся  пачынаць дыспут на палітычную тэму. Ён зірнуў на гадзіннік, даючы зразумець госцю, што клопату ў  яго хапае, а часу бракуе.

— Я разумею, Мацвеевіч. Спраў у вас багата. Хочу запытацца. Паляванне ж скора на капытных адкрываецца. Як бы ліцэнзію на лася займець? Колькі яна цяперыцька каштуе?

— Мне трэба пацікавіцца Я ж тут нядаўна. Разведаю. Праз тыдзень пад'едзьце. Будзе ясная сітуацыя.

— Добранька, Мацвеевіч. Дык, можа, скажаце  памочніку. Ну, пра еты самы тапорнік.

Андрэй папрасіў памочніка памагчы земляку, а сам пакіраваў на пілараму. Там ён доўга не затрымаўся, хлопцы пілавалі дошкі, пытанняў да яго не было,  ляснічы вярнуўся ў кабінет: з галавы не выходзіла думка — можа прыехаць Паліна, пажадана быць на месцы.

Чакаць  Андрэю  давялося доўга,  прыехала даўняя знаёмка напрыканцы наступнага дня. Пачуўся гул матора і чамусьці адразу падумалася: гэта яна.

Унутраны голас быццам казаў яму: ідзі, сустракай.  Але нешта стрымлівала  Андрэя,  і  хоць  ногі гатовы  былі  бегчы,  ён сядзеў  і  чакаў. І сам з сябе дзівіўся: як устрапянулася сэрца. Я, стары партакрат, аказваеца,  яшчэ магу хвалявацца, маё сэрца яшчэ не акамянела,  мільганула  ў затуманенай галаве.

Неўзабаве з першага пакоя, дзе стаяў стол бухгалтара Аляксея — ён жа  быў і касірам,— данёсся жаночы голас:

— Дзе можна знайсці ляснічага?

— Як дзе? Ён у сваім кабінеце, — прагугнявіў Аляксей.

Пачуўся кароткі стук у дзверы  і  на  парозе стаяла Яна — у чырвонай кофце, з-пад якой віднелася чорная блузка. На галаве цёмная хустка. Твар усхваляваны, з  прыкметнай чырванню. Адно цёмна-карыя  вочы  пазіралі на свет з годнасцю,  сур'ёзна і спакойна.

Андрэй выйшаў з-за стала насустрач,  Паліна падала  шыракаватую прыгожую  далонь з кароткімі  блішчастымі  пазногцямі.

Ён узяў звабную, цёплую далонь, адчуў лёгкі поціск, паднёс  руку да вуснаў. Паліна неяк спалохана тарганула рукой — ох, як не прывыкла,  каб цалавлі ёй руку!

— О, Андрэй Мацвеевіч, вы ў новай форме! Яна вельмі пасуе вам. Вы ў ёй такі малады, падцягнуты. На вуліцы не пазнала  б ….

— Дзякуй на  добрым слове. Усе баяцца радыяцыі, як чорт ладану. А я адчуваю, што памаладзеў тут. І ціск нармальны. Ніякіх таблетак не  прымаю. Хіба што дзве кроплі вады на сто грамаў аржанушкі-весялушкі. А ў Мінску без таблетак зануць не мог.

— Разумею. Было пра што падумаць. Каб рашыцца на такі крок. Ды з такой пасады. Трэба мець мужнасць. І для сям'і гэта няпроста.

— Так, Паліна Мксімаўна, усё вельмі няпроста. Што зробіш?  Жыццё падкідвае гэткія павароты, што ніякі фантаст не прыдумае.

— Кепска, канешне, што вы тут, сям'я — там.

Нібы знарок, Паліна ні разу не вымавіла слова “жонка”. Хоць менавіта яе мела на ўвазе, калі гаварыла пра сям'ю, бо дзеці, пэўна, ужо дарослыя, у іх сваё жыццё, ім, магчыма, патрэбна бацькава кватэра. А вось жонка — невядома як сябе павядзе, якія ў  яе  стасункі з мужам, былым высокім начальнікам. А мо развяліся? Кінуў-рынуў  усё  і  прыехаў на радзіму… Але  ж не гаворыць аб разводзе. Ці не хоча так адразу раскрывацца,  гэткія думкі снаваліся ў галаве жанчыны-удавы.

33
{"b":"551730","o":1}