Ён, вядома ж, падтрымаў райкамаўскую кабету: дзяржаўнасць беларускай мовы гэта правільна. Але навошта бел-чырвона-белы сцяг, навошта “Пагоня”? Я пачў даводзіц, што гэта нацыянальныя сімвалы, а ён сваё: пад гэтым сцягам фашысты і паліцаі нішчылі патрыётаў. А я кажу:на спражках нямецкіх салдат было напісана: “Гот міт унс” — з намі Бог, дык што цяпер, усім вернікам трэба адмовіцца ад Бога, бо фашысты яго імя запаскудзілі…Андрэй заспяшаўся ў абкам. Буркнуў “Бывай здароў!” І нават рукі не падаў на развітанне.
На тралейбусным прыпынку стаялі два хлапцы пад бел-чырвона-белым сцягам. Да іх прычапіўся стары ў акулярах: дакарае — хіба вам мала дзяржаўнага сцяга, навошта фашыстоўскі? “Правільна робяць хлопцы,— сказаў я.— Гэта наш нацыянальны сцяг. Яму семсот гадоў. Гэта наша гцісторыя”. Хлопцы заўсміхаліся, расцвілі. .А стары змоўк, як жабоцьку праглынуў. У тралейбусе разгаварыліся. Хлопцы вучацца ў радыётэхнічным інстытуце. У аднаго на штрыфлі курткі прыгожы значок “Світанак”, а ў другога — маленькі паласаты бел-чырвона-белы сцяжок.
На маю думку, мітынг удаўся, зробіць ён добры зрух у нашым абуджэнні і Адраджэнні.
Увечары ўсчалася завея, але назаўтра сіноптыкі абяцаюць плюс шэсць, а на Брэстчыне — да дзевяці. Вось табе і люты! Ці не мітынгоўцы сваім разгарачаным дыханнем угрэлі прыроду?
Дэталь, пра якую ледзьве не забыўся. Перад мітынгам па стадыёне павольна праехалі чатыры вялізныя фуры Мінскага аўтазавода. Маўляў, бачыце, чаго дасягнула савецкая Беларусь! А можа, іншы падтэкст: самых гарачых можам запіхнуць у чэрава гэтых машын, месца хопіць...
Пятро перачытаў старонкі дзённіка і зноў злавіў сябе на думцы: калі б не занатаваў, то шмат што забылася б, захавалася б адно агульнае ўражанне: было багата людзей і быў душэўны парыў. Гартаў свой кандуіт далей і ўбачыў дату, абведзеную чырвоным фламастэрам.
26 студзеня. 1990г.
Светлы дзень! Нарэшце прыняты Закон аб дзяржаўнасці беларускай мовы. Цяпер паступова, спакойна, без ляманту і гвалту, трэба працаваць. Павінна адрадзіцца Беларусь. Год таму на мітынгу 19 лютага я ўпершыню ўбачыў плакат “Беларускай мове — дзяржаўнасць!” Тады нават не верылася, што гэта будзе. Дапамаглі суседзі — і літоўцы, і украаінцы прынялі ўжо законы аб мове. Таму нашым партбюракратам не было куды адступаць, хоць у мінскай “Вячорцы”, па радыё і тэлебачанні гучалі выступы тыпу: я беларус ці беларуска, “говорю по-русски и белорусский язык мне не нужен”. Мусіць, чуліся такія галасы і на сесіі Вярхоўнага Савета. Віцэ-прэм'ер Ніна Мазай зрабіла цікавы, грунтоўны даклад, вымаўленне ў яе натуральнае, голас прыемны, гучны. Любата слухаць!
Так, 26 студзеня — светлы дзень календара. Але ёсць жа і другая дата: 26 красавіка 1986-га — чарнобыльская аварыя. Паміж гэтымі датамі ўжо амаль чатыры гады. Чарнобыль ахінуў смертаносным чорным крылом і мае родныя Хатынічы...
А на дварэ цяплынь нечуваная: плюс шэсць! І сонейка свеціць. Лагодны дзень. У прыродзе пацяплела, а ў людскіх душа — халадрыга, злоба і нянавісць. Азербайджан з Арменіяй ніяк не могуць памірыцца, Грузія з Абхазіяй ваююць, Малдавія з Прыдняпроўем бяруцца ў рожкі, у Таджыкістане гінуць людзі. І Ў іншых краінах няма супакою і ладу. Познімі вечарамі слухаю галасы “забугорныя”. Развае лучыць з усім светам, гэткім супярэчлівым, гэткім маленькім і гэткім вялікім. Разнастайным і адзіным у сваёй трагічнасці.”
15 сакавіка. Чацвер. Упершыню ўчора пачуў сур'ёзную, аргументаваную крытыку Гарбачова: непаслядоўнасць, кідаецца з аднао боку на другі, за няўдалую антыалкагольную кампанію, якая падарвала зканоміку краіны, за міжнацыянальныя канфлікты, ганьбаванне арміі. І крытыкаваў генсека дэпутат-камуніст з Кузбаса. Ён зазначыў, што пісаў у ЦК КПСС у 1985 годзе, выказваў тады крытычныя заўвагі. Яшчэ тры прамоўцы скублі Гарбачова. Была прапанова абраць прэзідзнтам Бакаціна. Ён двойчы выступаў, адмаўляўся. Ды што яны там — здурнелі? Знайшлі дзеяча! Сабчак абліў брудам прэм'ера Рыжкова, іншых членаў ураду — зроблена свядома, каб выбіць Рыжкова з прэтэндэнтаў. Ён спалохаўся, зняў сваю кандыдатуру. І застаўся Гарбачоў дзін. Зноў выбары без выбару.
Што будзе далей? Дужа вострая сітуацыя ў краіне. Самы цяжкі час перажываем. Адну сістэму руйнуем, іхоць яна і ўпіраецца. Ствараем другую. А ці лепшую?
Пішу на рабоце. Ніхто мяне не турбуе, праграма забіта афіцыйныі перадачамі, усе глядзяць паседжанні з'езда саветаў. Гэта бясплатная “шпектакля”. Не адарвацца. Гарбачоўская галоснасць у дзеянні. Ён яе спарадзіў, яна яго і загубіць
Надакучыў тэлевізар, слухаю прамую трансляцыю па радыё, бо сцэнарыі трэба чытаць. Паседжанне з'езда прызначана на дзесяць. Спалоханы каментатар гаворыць, што ўжо шэсць хвілін адзінаццатай, а прэзідыума няма. Мож, не набраў Гарбачоў патрэбную колькасць галасоў? Мо завалілі яго нарэшце? У дзесяць нуль восем паяўляецца. Усё-ткі прайшоў — набраў 59 з нечым працэнтаў. Можа, схімічылі? У нас гэта ўмеюць.
Учора дэпутат з Данецка сказаў: я складваю свае паўнамоцтвы, мая праграма не выконваецца, бюракраты і жыды — так і прагучала, — давядуць краіну да развалу…
Пажывем — пабачым, што будзе далей. А я між тым думаю, дзе і калі буду сеяць грэчку.
19 сакавіка. Панядзелак. Якая цяплынь! Учора з Евай ездзілі ў вёску. Абразаў старыя яблыні і гэтак шчыраваў, што сёння не павярнуць галавы — шыя нібы драўляная.Ноч пакутаваў: як ні лягу не магу заснуць. Выставілі ўчора пчол. Перазімавалі добра, усе цэлыя. Абляталіся дружна і адразу сыпанулі ў лес. Вярба распускаецца, арэшнік даўно развесіў свае султаны. На месяц раней звычайнага пачалася вясна. Не дзіва, што пчол-ваданосы абляпілі тазік ля студні: значыць, ёсць расплод. Шмат маладых пчол, якія просяць піць.
Думкі вясновыя і клопаты вясновыя. А што будзе ў нашай краіне? Бурлівы, скрутны час! Чытаю прамовы на пленуме ЦК КПСС. Якая барацьба кіпіць там! Наш зямляк Уладзімір Бровікаў, цяперашні пасол у Польшчы, вельмі востра і смела выступіў. Мабыць, ён лепш за ўсіх разумее. Куды нясе нас “рок событій”. Ён і раней неяк выступаў моцна. Нажывае зямляк палітычны капітал. Можа,хоча вярнуцц ў Мінск нашым генсекам? Я б гэта вітаў. Чалавек разумны, працаваў у нас прэм'ерам. Рэдкі выпадак — журнвліст па адукацыі быў кіраўніком ураду. Панавешалі цяпер сабак на сацыялістычную сістэму. А яна дае магчымасць любому атрымаць адукацыю. Выбіцца ў людзі, а калі ёсць характар і галава на плячах. Дык можаш стаць дзяржаўным мужам.
На студыі ўсё без перамен. Перадач нарабілі, а яны ляжаць. Афіцыёзы забіваюць. Кругом палітыка. У чэргах, у лазні, у спальні...
17 мая, чацвер, 1990. Штодня ідзе дождж. Дзякуй Богу — засухі не будзе. Зараз усё расце, набірае моц. А ў беларускім парламенце слоўны паток. У першы дзень кіраваў Лагір — старшыня выбарчай камісіі, блытаўся страшэнна. Выбралі яму памочніка — міністра юстыцыі Ціхіню. На пасаду старшыні Вярхоўнага Савета пленум ЦК рэкамендуе Мікалая Дземянцея. Ёсць кандыдатуры іншыя: Шушкевіч, касманаўт Кавалёнак. Нехта Вчэрскі з Барысаўскага раёна вылучыў сябе сам. Цікавая сітуацыя! Калі такое магло быць? У сучасным Вярхоўным Савеце багата парыйных функцыянераў, таму Дземянцей можа перамагчы.
18 мая. Пятніца. Сесія працягваецца. Сёння дасталося на арэхі Дземянцею. Спачатку журналіст, які на выбарах перамог майго земляка Сахуту, пакрытыкаваў Дземянцея, а потым малады дэпутат Лябедзька заявіў: “Никлай Иванович, снимите свою кандидатуру, иначе будут непредсказуемые последствия”. Пра гэтыя “последствия” гаварыў святар з Оршы і агітаваў за Кавалёнка. Дзіва: поп агітуе за савецкага генерала, які злётаў у космас, мог узяць там божаньку за бараду.
Сенсацыі не адбылося: Дземянцей стаў старшынёю Вярхоўнага Савета. На маю думку, чалавек ён не дурны, мае вопыт і жыццёвы і, так бы мовіць, службовы, але прамоўца слабаваты — не філолаг.