Аднак спадзевы яго не спра╝дз╕л╕ся. Справу гэту спусц╕л╕ на тармазах, ╕ Жыхара зно╝ адмазал╕, не знайшо╝шы я╝ных доказа╝ злачынства. А Саша бы╝ сурова пакараны за стукачаства. Захар з Жыхарам зацягнул╕ яго на зак╕нутую буда╝н╕чую пляцо╝ку ╕ до╝га акунал╕ галавой ╝ бодню для цэменту, да краё╝ запо╝неную ╕ржавай дажджавой вадой.
Стась, як╕ наз╕ра╝ за ╕м╕ з-за шлакаблока╝, не адразу зразуме╝, што адбываецца. Спачатку яму падалося, што на кра╕ бодн╕ в╕с╕ць нейкае старое пал╕то, а Захар ста╕ць побач ╕ трымае руку па локаць у вадзе, быццам вышукваючы штосьц╕ на дне. Потым Захар выцягну╝ руку з вады, ╕ над бодняй паказалася збялелае, перакры╝ленае абл╕чча Сашы Ляшчыны, якога Захар трыма╝ за валасы. З Сашавых валасо╝ ручаям╕ цякла вада, твар яго бы╝ запэцканы ╕ржой ╕ граззю, ён хрыпе╝ ╕ кашля╝, хапаючы ротам паветра. А Жыхар, як╕ сядзе╝ на грудзе цэглы, спакойна наз╕раючы за пакараннем, гавары╝:
-- Ну што, шасцёрка? Будзеш яшчэ стучаць? Будзеш?
-- Н-не...не-е-е! - енчы╝ Саша. - Не буду! Не трэба больш! Не трэ...
А Захар зно╝ штурха╝ яго галавой у бодню, Саша адчайна туза╝ся, спрабучы выдрацца, Жыхар хмыл╕╝ся, а на Захаравай ф╕з╕яном╕╕ захо╝ва╝ся выраз абсалютнай абыякавасц╕.
Паназ╕ра╝шы за ╕м╕ з хв╕л╕нку, Стась асцярожна адступ╕╝ за шлакаблок╕ ╕ ц╕ха паплё╝ся прэч. Ён адчува╝, што ╝ гэтым свеце роб╕цца штосьц╕ ╝ коран╕ няправ╕льнае, ╕ пыта╝ся ╝ сябе, ц╕ ёсць сэнс змагацца са Злом, кал╕ яно да╝но ╝жо перамагло, ╤ван-Царэв╕ч аблажа╝ся, ╕ Змей Гарыныч ус╕х заб╕╝ ╕ з'е╝ ***.
________
* Малюначак з жыцця. У часы майго дзяц╕нства ╝ суседн╕м двары сапра╝ды стая╝ гараж пад нумарам 'нуль'. Мы яшчэ жартавал╕, што не╝забаве з'явяцца гаражы пад нумарам '-1', '-2' ╕ гэтак далей.
** Дысфарыя (гр. disphoreo - цяжка пераношу) - расстройства настрою, выклiканае некаторымi псiхiчнымi захворваннямi, якое характарызуецца злоснатужлiвым станам, схiльнасцю да агрэсii.
*** Янка Дзяг╕лева ('Только сказочка ...вая, И конец у ней неправильный -- Змей-Горыныч всех убил и съел').
10. Готыка
Мой першы дзень у школе прайшо╝ неяк скомкана ╕ на╝скос, ╕ гэта быццам прадвызначыла мае далейшыя аднос╕ны з с╕стэмай адукацы╕. Са школай у мяне катэгарычна не складвалася. У пачатковых класах было яшчэ так-сяк, я нават хадз╕ла ╝ выдатн╕цах, ╕ мая фотка в╕села на "Дошцы гонару". Аднак дзесьц╕ з сёмага класа пача╝ся ╕мкл╕вы адкат, з выдатн╕ц я з'ехала спачатку ╝ "харашыстк╕", а потым у "сярэднячк╕". Я по╝насцю страц╕ла ц╕кавасць да вучобы, а школа пачала выкл╕каць у мяне проста ф╕з╕чную аг╕ду. Здаралася, што зб╕раючыся ранкам на ╝рок╕, я пачынала адчуваць млосць, па дарозе ╝ школу пачуццё млосц╕ ╝змацнялася, а кал╕ наперадзе з'я╝лял╕ся шэрыя школьныя будынк╕, у мяне да горла падкочва╝ся камяк ╕ ╝ роце з'я╝ля╝ся г╕дк╕ смак жо╝ц╕. Тады я вярталася дадому ╕ сказа╝шы маме, што я чымсьц╕ атруц╕лася, клалася на канапу ╕ больш не падымалася. Мама злавала ╕ лаяла мяне "с╕мулянткай", хаця я ╕ не думала прык╕двацца. Мне сапра╝ды было пагана.
Мае аднос╕ны з аднакласн╕кам╕ таксама был╕ не фантан. У класе мяне недалюбл╕вал╕ -- не таму, што я жыла без бацьк╕ ╕ мне часцяком не хапала грошай на школьныя абеды. У нас мног╕я был╕ з няпо╝ных сем'я╝. Я проста была ╕ншая. Гадо╝ да чатырнаццац╕ я была абсалютна абыякавая да сваёй знешнасц╕, апраналася ╝ матляныя джынсы ╕ выцягнутыя швэдары з сэканд-хэнду, нас╕ла чарав╕к╕ на плоскай падэшве, не карысталася касметыкай ╕ завязвала валасы ╝ нягеглы пацучыны хвосц╕к. У гэтым узросце мае аднакласн╕цы ╝жо пачынал╕ нас╕ць каротк╕я спадн╕цы ╕ туфл╕к╕ на шп╕льцы, фарбаваць тварык╕ ╕ круц╕ць мудрагел╕стыя фрызуры, ╕ мой раздзя╝байск╕ выгляд ╕х тра╝мава╝. Аднойчы яны нават вырашыл╕ с╕лком зраб╕ць мне 'жаноцкую стрыжку' ╕, узбро╕╝шыся нажн╕цам╕, нато╝пам зацягнул╕ мяне ╝ прыб╕ральню. Адной дзя╝чынцы я тады выдрала пасму валасо╝, другой разадрала блузку, а тую, што трымала нажн╕цы, штурхнула так, што яна прыклалася лбом аб та╝чок ╕ рассякла брыво. Затым я падняла з падлог╕ нажн╕цы ╕ сказала, што выпушчу к╕шк╕ кожнай, хто да мяне сунецца. Ад мяне адстал╕.
Потым мяне разам з мамай выкл╕кал╕ ╝ дырэктарск╕ каб╕нет, ╕ дырэктарка крычала, што так╕я паводз╕ны недапушчальныя, дзя╝чынк╕ жадал╕ мне тольк╕ дабра, ╕ маёй маме варта сур'ёзна заняцца ма╕м выхаваннем, хаця ╝ няпо╝най сям'╕ гэта няпроста. Выходзячы з дырэктарскага каб╕нета, я пачувалася апляванай. Я б╕лася за сябе, таму што мяне абраз╕л╕, а ╝ вын╕ку я ж ╕ аказалася в╕наватай. Кал╕ я румзала, седзячы ╝ куточку, да мяне падышо╝ Ц╕мка, пакла╝ руку мне на плячо ╕ сказа╝:
-- Тая, не смуткуй. Ты ╝сё зраб╕ла прав╕льна. А дырэктарка...ну, яна проста тупая карова.
Ц╕мка бы╝ адз╕ны ╝ класе, хто падтрыма╝ мяне тады. Зрэшты, н╕чога дз╕╝нага, бо ён таксама ме╝ непрыемнасц╕ з дырэктаркай. Яму часцяком даводз╕лася б╕цца за сябе - па-сапра╝днаму, як завяшча╝ нябожчык дзядзя Валерый, ╕ ледзь не кожная такая бойка заканчвалася скандалам. Дырэктарка выкл╕к'ала ╝ школу Ц╕мкаву маму ╕ крычала, што будзе звяртацца ╝ РАНО ╕ дамагацца, каб Ц╕мку перавял╕ на хатняе навучанне, бо ён стварае нездаровую атмасферу ╝ класе, ╕ яна не дапусц╕ць, каб у школе з'яв╕╝ся яшчэ адз╕н Леан╕д Захара╝.
Лёню Захарава дырэктарка згадвала невыпадкова. У школе мы з ╕м амаль не сутыкал╕ся, бо ён бы╝ на клас старэйшы, ╕ вучыл╕ся мы ╝ розныя змены, але я ведала, што ён бы╝ адным з самых праблемных вучня╝. Казал╕, што ╝ пачатковых класах ён бы╝ ц╕х╕м ╕ зачмыраным, ╕ наста╝н╕к╕ не мел╕ з ╕м клопату, аднак пасля смерц╕ бацьк╕ ён н╕бы сарва╝ся з ланцугу. Мяне абурала, што дырэктарка пара╝но╝вае Ц╕мку з гэтым "прыпыленым". Ц╕мка лез у бойку, тольк╕ кал╕ на яго нападал╕, у мэтах самаабароны. Лёня ж мог нак╕нуцца на кожнага, хто, як яму здавалася, не так на яго гляну╝ ц╕ несвоечасова засмяя╝ся. Лютасць успыхвала ╝ ╕м ╕мгненна, н╕бы запалка, ╕ ╝ лютасц╕ ён паводз╕╝ сябе, як сапра╝дны шаленец. Я бачыла аднойчы, як ён зае╝ся са старэйшым хлопцам у школьным гардэробе. Высадз╕╝шы кулаком шкло ╝ дзвярах, Лёня падня╝ з падлог╕ востры аскепак ╕ папёр на таго пацана, як машына. Той у пан╕цы к╕да╝ся па гардэробе, хаваючыся за вешалкам╕ з пал╕то, а ╝ Лён╕ рука была зрэзана ╝ хлам, кро╝ капацела на падлогу, а ён быццам не адчува╝ болю, ╝ яго нават выраз твару не змян╕╝ся...
Дырэктарка была бы шчасл╕вая, кал╕ б ёй удалося вык╕нуць Лёню са школы, прынамс╕ яна не раз казала, што яму свец╕ць кал╕ не калон╕я, то Уп╕рэв╕цкая пс╕хушка. Аднак наш школьны пс╕холаг, як╕ працава╝ на чвэрць ста╝к╕, меркава╝, што з кл╕н╕чнага пункту гледжання Лёня адх╕лення╝ не мае, х╕ба тольк╕ лёгк╕я акцэнтуацы╕, ну а ╝ каго ╕х няма? Лёневу мамачку таксама рэгулярна выкл╕кал╕ ╝ дырэктарск╕ каб╕нет, але безвын╕кова. Яна-то л╕чыла, што ёйнае дз╕цятка самае нармальнае ╕ найлепшае ╝ свеце, а ва ╝с╕м в╕наваты ягоныя аднакласн╕к╕, як╕я ╝весь час яго кры╝дзяць. Карацей кажучы, са╝ладаць з Лёнем дырэктарка не магла, ╕ мажл╕ва, з гэтай прычыны яна ╝весь час чаплялася да Ц╕мк╕, проста адыгрываючыся на ╕м. Маючы на руках медыцынскае заключэнне, дырэктарка магла ╝ любы момант выпхнуць яго са школы, а падстава б знайшлася. Пару разо╝ Ц╕мку сапра╝ды ледзьве не выгнал╕, ды неяк абышлося, ╕ ён сяк-так дацягну╝ да старэйшых класа╝.
У дзясятым класе я захап╕лася готыкай ╕ радыкальна змян╕ла ╕м╕дж. Я пафарбавала валасы ╝ чорны колер (ад прыроды я была рудаватая) ╕ нас╕ла ╕х распушчаным╕. Кал╕сьц╕ абыякавая да касметык╕, цяпер я фарбавала пазногц╕ чорным лакам ╕ густа абводз╕ла вочы (а часам ╕ вусны) вугальным ало╝кам. Апраналася я адпаведна - чорная скураная касуха ╕ до╝гая, да падлог╕, чорная спадн╕ца з шыфону альбо вельвету. Усё з сэканд-хэнду, ясная рэч. Зрэшты, спадн╕цы я недалюбл╕вала, нас╕ць ╕х было нязручна, бо я трох╕ блыталася ╝ ╕х пры хадзьбе, таму звычайна я з'я╝лялася ╝ школе ╝ чорных джынсах, берцах ╕ байцы. Аднакласн╕ка╝ мой знешн╕ выгляд, як за╝сёды, тра╝мава╝, ╕ ╝ школе мяне звал╕ 'металюгай' ╕ нават 'сатан╕сткай'. Я не пярэчыла. Няхай так. Гало╝нае - не быць гопн╕кам. Што тычыцца Ц╕мк╕, то здавалася, яму ╝вогуле было ╝сё ро╝на, як я выглядаю. Па-мойму, кал╕ б я нават выгал╕ла сабе башку ╕ зраб╕ла на чэрапе рознакаляровую тату╕ро╝ку, ён не звярну╝ бы на гэта асабл╕вай уваг╕. Я падабалася яму, кал╕ хадз╕ла ╝ расцягнутых швэдарах ╕ чарав╕ках, падабалася ╕ цяпер, пача╝шы апранацца ╝ чорнае ╕ захапляцца Смерцю. Люб╕╝ ён мяне зус╕м не за знешнасць.