Пераклад: Лявон Баршчэўскi
Часцяком, калi бачу я сукенкi з рознымi зборкамi, фальбонкамi i падвескамi, сукенкi, што прыгожа кладуцца на зграбнае цела, - тады думаецца мне, што яны недаўгавечныя; хутка яны памнуцца, i гладкiмi iх ужо нiяк не зробiш; што ў аздобныя зборкi тоўстым слоем наб'ецца пыл, якi немагчыма будзе выскрабцi, i што нiкому не захочацца быць такiм сумным i смешным, каб штодня з ранiцы ўсцягваць на сябе, а ўвечары знiмаць адну i тую ж дарагую сукенку.