Маркiза дэ Рэндон яшчэ спала ў сваiм прыцемненым i напарфумаваным пакоi, у сваiм нiзкiм i мяккiм ложку, у бялiзне з лёгкага батысту, тонкага, як карункi, пяшчотнага, як пацалунак. Яна спала адна спакойным, глыбокiм i шчаслiвым сном разведзенай жанчыны.