Вяселле iшло ярам, па дарозе, зацененай высокiмi Дрэвамi, што раслi на схiлах пагоркаў з раскiданымi па iх фермамi. Наперадзе iшлi маладыя, за iмi бацькi ды радня, потым госцi, пасля бедны мясцовы люд i, нарэшце, дзецi, якiя вiлiся вакол шэсця, як мухi, шмыгалi пад нагамi, залазiлi на дрэвы, каб лацвей было цiкаваць.