Надоечы ў газетах можна было прачытаць такiя радкi:
Булёнь-сюр-Мэр, 22 студзеня. - Нам падаюць: "Насельнiцтва нашых узбярэжных раёнаў, якое так папакутавала апошнiя два гады, прыгнечана новым жахлiвым няшчасцем. Пры ўваходзе ў гавань рыбацкае судна, якiм кiраваў яго ўладальнiк Жавэль, было адкiнута на захад i раструшчана аб скалы каля хвалярэза дамбы.