Литмир - Электронная Библиотека

Ганна Сабела

Не ў краіне цудаў

Счастье можно найти даже в тёмные времена, если не забывать обращаться к свету.

Альбус Дамблдор

Ці спякотнае сонца,

Ці, мо, дожджык імжыць —

Усе ідуць насамоце

Сярод мора машын,

Міма смеха дзіцяці.

Міма гора другіх.

“Толькі нас не чапайце”—

Лозунг ціхі для ўсіх.

Азірнешся наўкола —

Толькі дзіву дасі:

Часам мы негатывы

Ў гэтым яркім жыцці.

***

Вецер зносіць апошні лісток

І не вернецца ён больш ніколі.

Вось таксама бывае ў жыцці:

Пакідае ўсё, крамя болю.

Разрываючы неба шаўкі,

Хлешча дождж па ізраненым сэрцы.

Не сціхае той боль,

Не зняходзіць ў нябыт.

Нікуды ад яго ўжо не дзецца.

Ну, навошта, навошта так сэрца ірваць?

Адкажыце, нямыя нябёсы!

А нябёсы не кажуць, нябёсы маўчаць,

Бо ўжо боль чалавецтву стаў лёсам.

Гомельская восень

Цвітуць белым цветам каштаны

У восеньскім парку старым.

Калышуць іх вэлюм туманы

І травіць ад вогнішчаў дым.

А вецер, зрываючы кветкі,

Над горадам баль учыніў

Пад музыку соннае рэчкі,

Пад шэпты пажоўклай вярбы.

Цвітуць белым цветам каштаны.

Іх восень у палон не бярэ.

Над горадам у сонцы халодным

Пах кветак чароўны плыве.

***

Зіма праклінае вёсны,

А я праклінаю памяць,

Што здолела мне данесці,

Што ты для мяне —

Радасць.

Вачэй залацінкавых тоні

Мне мрояцца ў жудасцях ночы.

Ніхто словам мне не паможа

Ды памагаці

Ня хоча.

Я рукі да зор узнімаю

І чую іх ціхія шэпты.

Сівер змяняецца сонцам.

Каханне становіцца небам.

***

Я буду кахаць цябе

Светла

І памятаць буду

Шчыра.

Мне неба пакінула

Крылы.

Я іх табе

Пакіну.

Няхай ты жывеш

У строфах,

Душою табе —

Атраманты,

Ты будзеш заўсёды

Побач

У маім невядомым

Заўтра.

***

У безлічы шляхоў,

Што лёс наканаваў,

Дзе засталіся вузялкі

На памяць,

Не знойдзецца, бадай,

Больш светлы за той шлях,

Што нас вядзе дамоў,

Да маці.

…Пад снегам хата спіць.

Ледзь чутны шэпт ракі.

Па замчышчы старым

Гуляюць цені.

І цішыня густая,

Хоць рукой крані,

Падорыць падарожнаму

Збавенне.

***

Замаўляю квіток у вечнасць —

Размаўляю па-беларуску.

Каб было што нашчадкам несці,

Сабіраю я словы ў хустку.

Сабіраю я іх па кроплі,

Сабіраю я іх старанна,

Бо знікае ў нябыце мова,

Бо крывіць ў яе сэрцы рана.

Каб было што нашчадкам несці,

Толькі слова жывое трэба.

Размаўляю па-беларуску

Бы чытаю малітву да неба.

Размаўляю па-беларуску.

Я ніколі не буду мімам.

Патанае мой край ў мове рускай,

А свая жабраком ідзе міма.

***

Заснула стомлена душа,

Зняла блакітнае адзенне,

Садрала скуру пры падзенні…

Заснула стомлена душа.

І сэрца не стукоча ў тахт,

І не баліць знямоглым жалем,

Бо спалена яно адчаем.

І не стукоча сэрца ў тахт.

А розум не імкнецца ўверх,

Туды, дзе хмары граюць ў бубны,

Бо кліча цела ўсё да згубы.

А розум не імкнецца ўверх.

Нічога не ўбачыць Бог,

Калі зірне ў душу стварэння.

У ей цямноты сутарэнняў.

Нічога не ўбачыць Бог.

Крыштальнае сэрца

А я трымала ў далонях

Чыёсці крыштальнае сэрца.

Яно разбілася

і бялюткімі сняжынамі падала з неба.

Па ім хадзілі людзі,

Але ж яны незнарок,

Яны ж не ведалі…

А сэрцу было ўсе роўна.

Яно не балела ўжо

Ды й не было яго больш.

Быў толькі празрысты крышталь

кропель вады на рукавічцы,

У якой адбіваўся шчаслівы

І халодны позірк сонца.

***

Знявечана,разбіта і разрэзана

Жыцця няўзгодай сэрца чалавечае.

Яно баліць,яно крычыць,яно пакутуе…

Жыве і плача ў ланцугі закутае.

Яно не прызнае дабра прадажнага

І жаліцца не ўмее,бо адважнае,

А боль не разумеюць людзі іншыя,

Бо думаюць,што гэта ўжо залішнее.

А сэрцу беднаму,

Каб зніклі мукі вечныя,

Патрэбны ласка ды пяшчота чалавечыя.

Але ў наш час прадвінуты,разбэшчаны

Ўсё болей сэрцаў хворых і знявечаных…

Знявечаных не куляй ці гарматаю,

А словам колкім,злыбядой зацятаю.

І вось да іх як да пустэчы ставяцца,

Праходзяць міма,сэрцаў не кранаюцца…

І сэрцаў крык сарвецца ў мора безлічы,

І змоўкнуць на стагоддзі сэрцы чалавечыя.

***

“Усё складана”

Невымоўным болем

Ледзь чутны крык душы

“Даволі!”

“Усё складана”

Чуеш? Усе складана.

Калі было б усё проста,

Шчасным стаў бы?

“Усё складана”

Складзены далоні,

Змагацца сіл няма.

Даволі…

Успамінак

У малочным тумане,

За шырокім мастом

У хаце бабы Ганулі

Цішыня і пакой.

Трашчаць у печцы паленцы,

І пруткі танчаць у лад.

Вяжа бабця Гануля

Для любімых рабят.

І спявае ціхутка

Пра дзіцё марака,

Пра чырвоную ружу,

Што па рэчцы плыла.

Гэты дзень мне ўсё сніцца.

Памяць – быццам канвой.

…У садзе бабы Ганулі

Вецце гне лістабой.

***

Я прэч ад горада лячу

З пустых цагляных камяніцаў.

Я ў веску родную хачу,

Дзе сонцам я змагу напіцца,

Дзе ўранні певень пракрычыць,

Дзе салавей ад сну абудзіць,

Дзе значна лепей сэрцу жыць,

І люд дабрэйшы ў свеце будзе.

Туды, дзе Свіслач ўсе цячэ,

Туды, дзе Лапка і Цалянка…

Мясціны родныя мае,

Да вас ляціць ўжо гараджанка.

Прысвячэнне Магдалене Радзівіл

– Каб шчасце здабыць, што трэба,

Скажы мне, татуля мілы?

– Дачушка, ты праўдай ня грэбуй

Ды сэрца аддай Радзіме.

– Як сэрца аддаць Радзіме?

Яна што, свайго ня мае?

Мужчына лагодна смяецца:

– У людзях Радзіма жывая.

У тых, хто працуе у полі,

Хто боханы ў печ саджае,

Хто вучыць дзяцей у школе

І хто на жалейцы іграе.

Каб сэрца аддаць Радзіме

Шмат намаганняў ня трэба:

Жыві, каб было светла людзям

Не забывайся пра неба.

Гады праліліся залевай

З малітваў, турбот, добрых вершаў.

Дасюль гарыць свет Магдалены

Са слаўнага роду Завішаў.

***

Нам заўсёды чагось не ставала.

Мабыць, век наш не зняў кайданы:

Мы душу прадаём за шмат сала,

Калі тая ня мае цаны.

Мы ўсё пхаем, грабем і хапаем

Болей, болей… Нашто ж тады жыць,

Калі ў нашай кішэні падранай

Залаты грошык шчэ не звініць?

1
{"b":"875046","o":1}