- Хто гэта крычаў тады? - сурова спатаў я.
- Хто крычаў, таго больт няма. Вось ён ляжыць... Пацук...
Стахевіч відавочна пяцятаўся, распавядаў пра ўсё з гонарям, хвяцка і зухавата, з такім заліхвацкім маладзецтвам, быццям вось-вось "Баладу" Рубінштэйна заспявае, але я добра бачыў, тто ён бяіттття. хоць добра валодяе сабою.
- Ды і я магу амаль так крычаць.
I ён закінуў галаву - жылы надуліся на яго шыі - і пачаў забірадь то вышэй, то ніжэй. Апошні раз я пачуў крык дзікага палявання: нялюдскі, жахлівы, дэманскі.
- Раман! - рыдаў і галасіў голас. - Раман! Раман! Авой! Помста! Мы адпачнём! Раман у двадцатым калене, выходзь!
Голас яго пакаціўся над Волатавай прорвай кудысьці далёка, пачаў пераклікацца з рэхам, запоўніў сабою ўвесь абшар. У мяне мароз пайшоў спіною.
I Стахевіч зарагатаў:
- Ты не выйшаў тады, Беларэцкі. Нічога, на тваім месцы другі здох бы з жаху. Мы спачатку падумалі, што ты спудзіўся, але на другі дзень здарылася амаль непапраўнае. Свеціловіч нарваўся на Варону, які ездзіў для вярбоўкі новых паляўнічых і спазніўся. I гэта было якраз ля сцежкі, што вядзе ў пушчу, да нашай схованкі. А пасля мы прасачылі, што ён сустрэўся з табою, Беларэцкі, у лесе. I хоць ён не сказаў табе гэтага пакуль што, мы разумелі - яму нельга даць ані гадзіны жыцця. Палову людзей накіравалі да трох хвояў. Дубатоўк даслаў Свеціловічу ліст і выбавіў з хаты. А пасля з паловаю людзей, з трыма старымі хлопцамі і навічкамі, паехалі да Балотных Ялін. Сам Дубатоўк спешыўся тады і падкраўся да цябе ззаду. Але ты паспеў ужо дадь некалькі стрэлаў, і нашы неабстраляныя кампаньёны кінуліся ўдякадь. I яшчэ адно дзіва: ты наклаў у патыліцу Дубатоўку і так даў яму, што ён дагэтуль не сядае на каня, сядзідь дома. Дома ён і сёння, так што ты сцеражыся, хлоп. А цябе, Беларэцкі, ён добра тады абкруціў. Ты і ачуняць не паспеў, а ўжо яго падсаджваў на каня. Затое з Свеціловічам нам пашанцавала. Варона дачакаўся яго, спытаў коратка: "Адкрыў дзікіх паляўнічых?" Той толькі плюнуў у бок Вароны. Тады Варона стрэліў. I тут з'явіўся ты, страляў па нас, аднаму прастрэліў руку. А пасля ты пабіў станавога, а пасля цябе выклікалі ў павет не без нашай дяпамогі. Ты, напэўна, не ведаеш, што цябе павінны былі заарыштаваць, а пасля забіць па дарозе "пры спробе ўцячы". Але ты быў занадта спрытны, д'ябал, табе пашанцавала, і ліст губернатара прымусіў суддзю адмовідца дапамагаць нам. Ён на каленях маліў Дубатоўку, каб цябе хутчэй застрэлілі. Дарэчы, Варона чакаў тады Свеціловіча пад дрэвамі, страляў па ім і ўжыў такую хітрасць, якой ты ніколі не адгадаеш.
- Чаму не, - раўнадушна сказаў я. - Дубатоўк выдраў з часопіса ў Яноўскай некалькі аркушаў, і з іх зрабілі клак. Вы думалі, што я, калі выбюся жывым з вашых лап, грунтуючыся на гэтым, буду падазраваць Бермана.
Скручаныя, падобныя на кіпцюры пальцы Стахевіча драпалі сабе грудзі.
- Д'ябал! - ледзь прахрыпеў ён. - Не трэба было нам звязвацца з табою. Але хто думаў? Вось яны, не думаючыя, ляжаць тут зараз, як торбы з дзярмом, нінавошта не вартыя.
Пасля зноў пачаў гаварыць:
- І вось яшчэ наша памылка. Глядзелі за табою, а за хлопамі пакінулі глядзець, за Рыгорам пакінулі. А яны дабраліся да нас, да схованкі, да патаемных сцежяк...
І нават ля крыжа Рамана табе пашанцавала, мы забілі кураня, выпусціўшы цябе з лап. Забілі на скаку, не спыняючыся. Кокнулі - і далей. І пасля толькі пайшлі праверыць. І нават тут нарваліся на цябе, як дурні. А пасля знікнуў Гарабурда, і мы вырашылі не вяртацца ў гэтую ноч дахаты, перш чым не здабудзем цябе. Вось і здабылі...
- Хопідь, - сказаў я. - Слухадь брыдка. І хоць ты варты пятлі - мы не знішчым цябе. Мы далі слова. Пасля мы разбяромся і, калі ты будзеш вельмі вінен, перадямо цябе ў губернскі суд, а калі не - выпусцім.
Я не паспеў сказадь гэта, як Стахевіч раптам адштурхнуў двух мужыкоў, вырваўся і з надзвычайнай хуткасцю пабег да коней. Вартавому ён даў нагою ў жывот, ускінуў цела ў сядло і з месца ўзяў намётам. На хаду ён павярнуўся і здзекліва крыкнуў:
- Чакай яшчэ губернскага суда! Я зараз да Дубатоўка, ён на вас, хлопцы, усю шляхту ваколіды падыме. Вас тут на месцы пакладуць. І табе, хамло сталічнае, не жыць, і шалаве тваёй таксама. А ты, дурны Міхал, ведай, гэта я твайго брата нядаўна стаптаў. Тое самае і табе будзе.
Міхал павёў у паветры руляй доўгай стрэльбы і, не цэлячыся, надіснуў на спуск. Стахевіч моўчкі, быццам так трэба было, кульнуўся з сядла, абаранкам некалькі разоў перавярнуўся на зямлі і заціх.
Міхал падышоў да яго, узяў за аброць каня і стрэліў Стахевічу проста ў лоб. Пасля ён сурова сказаў мне:
- Ідзі наперад, атаман. Няўчасна ты з імі добры стаў. Дабрыню прэч. Абыдзецца без марцыпанаў цыганскае вяселле. Ідзі, мы цябе дагонім. Ідзі па дарозе, да Халоднай лагчыны. І не павяртайся.
Я пайшоў. І сапраўды, якое я меў права міндальнічаць з імі. Каб гэты здраднік дабраўся да Дубатоўка - яны б усё наваколле залілі крывёй. А Дубатоўка трэба хутчэй узяць. Трэба ўзяць сёння ж уначы.
Ззаду пачуліся стогны і лямант. Там дабівалі параненых. Я паспрабаваў павярнуцца - і не мог. Шчыпала ў глотцы. Але хіба яны не зрабілі б з нямі ятчэ горшага?
Дагналі яны мяне на палове дарогі да лагчыны. Ычалі на дрыкгантах з віламі ў руках.
- Сядай, атаман, - дабрадушна сказаў мне Міхал. - З гэтымі скончылі. А прорва-матухна не раскажа нікому. Вось як з імі...
Я зусім спакойна адказаў:
- Ну і добра. А заряз хутчэй да Рыгора. Пасля, разам з ім, пойдзем на дом Дубатоўка.
Мы дамчалі да лагчыны ў вокамгненне і там таксама заспелі самы кянец трагедыі. Рыгор і два дзесяткі мужыкоў збіліся ў лагчыне. Рыгор стрымаў слова, хоць са спайманымі ўдзельнікамі палявання не ўчынілі расправы, як з канакрадамі, а проста зябілі. Перад Рыгорам ляжаў на спіне апошні з жывых: зусім маладзенькі шляхцюк. Я так і кінуўся да іх. А той, пазнаўшы па маёй вопратцы, што я не селянін, раптам закрычаў:
- Матулька! Матулька! Мяне забівяюць!
- Рыгор, - узмаліўся я. - Не трэба, ён зусім ятчэ малады:
I я ўчапіўся ў яго плячо, але тут мяне схапілі ззаду за рукі.
- Прэч! - гаркнуў Рыгор. - Бярыце яго! Боўдур! А яны дзяцей з Яркоў шкадавалі? Тыя з голаду здыхалі... з голаду! Чалавек есці, па-твойму, не мае права?! У яго матулька! А ў нас матулек няма?! А ў Міхалавага брата не было матулькі? А ў цябе яе няма, тто ты такі добры?! Слюнцяй! А ты ведает, тто гэты вось "хлопчык малады" сёння Сымона, Зосьчынага брата, застрэліў! Нічога, мы ім зараз учынім, як у песні, "Ваўкалакаву ноч".
I Рыгор, павярнуўшыся, з сілаю ўсадзіў вілы ў тое, што ляжала на зямлі.
Я адышоў убок і сеў на кукішкі. Мяне пачало ванітаваць. I я не адразу пачуў, як Рыгор, калі забітых пакідалі ўжо ў бягну, падышоў і ўзяў мяне за плечы:
- Дурань ты, дурань... Ты думаешь, мне не шкада? Сэрца крывёю абліваецца. Спаць спакойна, здаецца, ніколі ў жыцці не змагу. Але цярпець дык цярпець, а калі пачалі ўжо - дык да канца. Кяб ніводнага не пакінуць, каб толькі мы адны, пад кругавой парукай, ведалі. "Малады"! Ты думает, не вырасце з гэтага маладога стары гад? Вырасце. Асабліва пры ўспамінах аб гэтай ночы. Так будзе нашага брата, хлопа, шкадаваць, што дзіву дасіся... Пусці яго - суд сюды з'едзецца. Мяне з табою - у пятлю. Міхала і астатніх - на катаргу. Крывёю наваколле зальюць, шмагаць будуць так, што мяса з заднід шматкамі паляціць.
- Я разумею, - адказаў я. - Трэба, каб ніводны з іх не ўдёк. Я толькі што Свеціловіча ўспомніў. Трэба, браде, падавацца да апошняга з жывых, да Дубатоўка.
- Добра, - ласкава прабурчаў Рыгор. - Вядзі.
I атрад рушыў за мною ў бок дома Дубатоўка. Мы ляцелі намётам, і коні імчалі так, як быццам за намі гналіся ваўкі. Месяц цьмяна асвятляў нашу кавалькаду: кажухі мужыкоў, вілы, змрочныя твары, пудзілы на некаторых конях. Нам давялося агінаць балота вакол Яноўскай пушчы. Мы даволі доўгі час марудзілі там, пакуль перада мною не ўзніклі верхавіны ліп ля дома Дубатоўка. Месяц заліваў іх мярцвячым святлом, і, нягледзячы на позні час, пад ліпамі міргалі тры ружовыя агеньчыкі.