Литмир - Электронная Библиотека

А гэтыя ёлупы не ведалі, што кожны другі член Геаграфічнага таварыства дорага даў бы, толькі б яно не звалася імператарскім.

Але я ўжо амаль крычаў:

- Ён заступіцца!

Думаецца мне, што яны трохі завагаліся. Суддзя зноў выцягнуў шыю і... усё ж шапнуў:

- А ці будзет прыятна гасудару, што член такога паважнага обшчаства знюхался з гасударственнымі праступнікамі? Многія паважныя дзедзіды пажалуюцца на гэта таму самаму гасудару.

Яны абклалі мяне, як харты. Я сеў паклаў нагу на нагу, склаў рукі на грудзях і сказаў спакойна (я быў надта, надта спакойны, такі спакойны, хоць тапіся):

- А вы не ведаеце тутэйшых сялян? Яны, так бы мовідь, пакуль што шчырыя манархісты. І я абяцаю вам, калі вы толькі выганіце мяне адсюль - я пайду да іх.

Яны аж пазелянелі.

- Зрэшты, я думаю, што да гэтага справа не дойдзе. Вось ліст ад асобы самога губернатара, дзе ён прапануе мясцовым уладам падтрымлівадь мяне. А вы ведаеце, што бывае за непаслушэнства такім загадам?

Пярун над вухам не так бы ўразіў гэту публіку, як звычайны аркуш паперы са знаёмым подпісам. А я, вельмі нагадваючы генерала на падаўленні бунту, павольна цадзіў, адчуваючы, што мая справа паляпшаецца:

- Вы што, паляцець з пасады пажадалі?! Я зраблю гэта! А за патуранне дзікім учынкам нейкіх вылюдкаў вы таксама адкажаце!

Вочы ў суддзі забегалі.

"Ну што ж, - вырашыў я, - хоць які сказ - адзін адказ".

Я паказаў астатнім на дзверы. Яны пахапцам выйшлі з пакоя. Я добра бачыў у вачах суддзі боязь, як у задкаванага тхара, бачыў і яшчэ нешта прыхаванае, злоснае. Я падсвядома быў упэўнены зараз, што ён звязаны з таямніцай дзікага палявання, што выратавацца ён можа толькі ў тым выпадку, калі я загіну, што зараз паляванне пачне палявадь на мяне, бо гэта пытанне іхняга жыцця, і я, магчыма, яшчэ сёння атрымаю кулю ў спіну, але шалёная злосць, ярасць, нянавісць сціснулі мне глотку. Я зразумеў, чаму нашых продкаў звалі шалёнымі і казалі, што яны б'юцца нават мёртвымі.

Я зрабіў крок, схапіў чалавечка за шкірку, выцягнуў з-за стала і падняў у паветра. Патрос.

- Хто?! - раўнуў я і сам адчуў, як збялелі мае вочы.

Ён надзіва правільна зразумеў маё пытанне.

- А-вой! Не ведаю, не ведаю, пане. Ох, тто мне рабіць? Яны заб'юць мяне, заб^ць.

Я тпурнуў яго на падлогу і схіліўся над ім:

- Хто?!

- Пане, пане. Ручкі-ножкі пацалую, не трэба...

- Хто?!

- Я не ведаю. Ён даслаў мне ліст і пры ім трыста рублёў з патрабаваннем выдаліць вас, бо вы перашкаджаеце. Там быў толькі адзін сказ, і там гаварылася, тто ён мае цікавасць да пані Яноўскай, тто яму карысна яе смерць або замужаства з ім. I ятчэ там было сказана, тто ён малады і моцны і здолее ў выпадку чаго заткнуць маю глотку.

Схожасць суддзі з тхаром дапоўнілася ряптам ятчэ і смуродам. Я паглядзеў на заліты слязьмі твар гэтай жывёлы і, хоць падязраваў, тто ён ведае трохі больт, чым кажа, з гідлівасцю адттурхнуў яго. Не мог я пэцкаць рукі аб гэтага... Не мог. Ыачай згубіў бы павагу да сябе назаўжды.

- Вы ятчэ адкажаце за гэта, - кіўнуў я ад дзвярэй. - I такой агідзе падпадаюць пад час суда людзі! Бедныя мужыкі!

...Я ехаў па дарозе праз лес і меркаваў яб усім, тто здарылася. Гэта было зараз больш-менш лёгка, усё, здяецца, ставала на месцы. Вядома, натхніцель палявання не Дубатоўк: якая яму выгада, ён не спадчыннік Яноўскай. I не ахмістрыня. I не няшчасная вар'ятка ў сядзібе Кульшаў. Я перабраў усіх, нават тых, на каго нельга было і падумаць, бо стаў вельмі недаверлівы. Злачынец малады, яму карысная або смерць Яноўскай,або шлюб з ёй. Значыцца, ён мае нейкяе права на спадчыну. Гэты чалавек, як падазраваў Свеціловіч, быў на бале ў Яноўскіх, ён неяк уплываў на Культу.

Толькі два чалавекі адпавядалі ўсяму гэтаму: Варона і Берман. Але чяму Варона так па-дурному трымаў сябе са мною? Не, хутчэй за ўсё гэта Берман. Ён ведае гісторыю, ён мог натхняць нейкіх бандзюкоў на гэта. Трэба толькі даведацца, якая яму карысць ад смерці Яноўскай.

Але хто такія Малы Чалавек і Блакітная Жанчына Балотных Ялін? Галава мая круцілася, і ўвесь час стаяла ў ёй тое самае слова. "Рука..." "Рука..." Чаму рука? Вось-вось прыпомню... Не, зноў адляцела. Ат, цёмная дута... Ну тто ж, трэба тукать дрыкгантаў і ўвесь гэты маскарад. I хутчэй.

Раздзел пятнаццаты

У той вечар з'явіўся Рыгор, увесь перапэцканы брудам, потны і стомлены. Пахмура сядзеў на пяньку перад паладам.

- Схованка ў лесе, - буркнуў нарэшце. - Сёння я даведаўся, што акрамя той сцежкі, дзе я тады вартаваў, ёсць другая, з поўдня. Толькі яна на локаць пад тванню. Я зайшоў у самую пушчу, але тут нарваўся на непраходную межытоку. І не адшукаў слядоў праз яе... Разы два ледзь не ўтапіўся. Залез на верхавіну самай вялікай хвоі і бачыў на тым баку вялізную галявіну і сярод хмызоў і дрэў страху нейкай вялікай будыніны. І дымок. І адзін раз у тым баку загігатаў конь.

- Трэба будзе пайсці туды, - заўважыў я.

- Не, толькі без глупстваў. Там будуць мае людзі. І няхай пан прабачыць, але калі мы спаймаем гэтых паршыўцаў, мы зробім з імі як з канакрадамі.

Твар яго з-пад доўгіх касмылёў глядзеў на мяне з нядобрай усмешкаю:

- Мужыкі церпяць, мужыкі даруюць, мужыкі ў нас святыя. Але тут я сам патрабую, каб з гэтымі... як з канакрадамі: прыбіць асінавымі цвікамі да зямлі рукі і ногі, а пасля такі самы кол, толькі большы, - у задні праход, да самага нутра. І ад хат іхніх нават жарынкі не пакіну, усё пушчу попелам, каб духу нават... каб духу іхняга смярдзючага не засталося. - Падумаў і дадаў: - І ты сцеражыся. Можа, і ў тваёй душы калісьці панскі дух зашыбуе. Тады і з табою так... пане.

- Дурань ты, Рыгор, - холадна працадзіў я. - Свеціловіч таксама панам быў, а ўсё сваё кароткае жыццё вас, ёлупняў, ад прагнай шляхты ды пыхатых суддзяў абараняў. Чуў, як над ім лямантавалі? І я магу так загінуць... за вас. Маўчаў бы лепей, калі Бог розуму пазбавіў.

Рыгор крыва пасміхнуўся, пасля дастаў аднекуль са світкі канверт, такі скамечаны, быццам яго з ваўчынай зяпы выцягнулі.

- Добра, не крыўдуй... Вось табе ліст. У Свеціловіча тры дні як ляжыць, бо так на канверце... І паштар казаў, што сёння занёс табе да Балотных Ялін яшчэ і другі. Бывай, заўтра прыйду.

Я на месцы раздзёр канверт. Ліст быў ад вядомага знаўды мясцовай генеалогіі з губерні, да якога я пісаў. І ў ім быў адказ на адно з самых важлівых пытанняў: "Шматпаважаны гасудар мой, пан Беларэцкі. Дасылаю вам звесткі пра чалавека,

якім вы цікавідеся. Нідзе ў генеалагічных маіх спісках, як і ў аксамітных кнігах, пра даўнасць роду Берманаў-Гацэвічаў я не знайшоў. Але ў адным старым акце я натрапіў на звестку, не пазбаўленую цікавасді. Выяўляецца, што ў 1750 годзе ў справе вядомага вальнадумца Нямірыча ёсць звестка пра нейкага Бермана-Гацэвіча, які быў за ганебныя ўчынкі вырачаны на баніцыю - выгнанне за межы былога каралеўства польскага і пазбаўлены шляхецкіх правоў. Гэты Берман быў зводным братам Яраша Яноўскага, што насіў мянушку "Схізмат". Вы павінны ведадь, што са зменаю ўлады старыя выракі пазбаўлены чыннасці, і Берман, калі гэта нашчадак таго Бермана, можа прэтэндавадь на прозвішча "Яноўскі", калі галоўная галіна гэтага сямейства згасне. Прыміце запэўненне..." і г.д.

Я стаяў як аслупянелы і ўсё перачытваў радкі ліста, хоць ужо моцна сцямнела і літары расплываліся перад маімі вачыма.

- Ч-чорт!.. Усё ясна. Берман, наследнік Яноўскай, агідны мярзотнік, адмысловы нягоднік.

І раптам мне цюкнула ў галаву:

- Рука... адкуль рука. Ага! У Малога Чалавека, калі ён глядзеў на мяне праз акно, была рука, як у Бермана, такія самыя доўгія нялюдскія пальцы.

І я кінуўся ў палац. Па дарозе зайшоў да сваёй спальні, але ліста там не было. Ахмістрыня казала, што ліст быў тут, павінен быў быць тут. Яна вінавата квахтала перада мною: яна наогул стала пасля той ночы ў архіве вельмі ліслівай і мяккай.

79
{"b":"829347","o":1}