Литмир - Электронная Библиотека

Мне было шкада яе, гэтага дзіцёнка, на плечы якога ўпаў такі непасільны цяжар.

- Вы вельмі небагаты чалавек, - сумна сказаў Дубатоўк. -На руках у вас, уласна кажучы, застаюцца пасля ўсіх выдаткаў капейкі.

І ён кінуў позірк у мой бок, вельмі выразны і шматзначны позірк, але мой твар не выразіў нічога. Ды і сапраўды, якое гэта мела дачыненне да мяне?

Дакументы перадалі новай гаспадыні. Дубатоўк абяцаў дадь загады Берману, пасля падалаваў Яноўскую ў лоб і выйшаў. Мы ўсе таксама выйшлі ў залу, дзе публіка паспела ўжо замарыцца ад танцаў.

Дубатоўк адразу зноў выклікаў выбух запалу, уздыму і весялосці. Я не ўмеў скакадь нейкага мясцовага танца, і таму Яноўскую адразу памчаў Варона. Пасля яна кудысьці знікла. Я глядзеў на танцы, калі раптам адчуў нечы позірк. Непадалёк ад мяне стаяў танклявы, але, відадь, моцны малады чалавек, белавалосы, з вельмі прыемным і шчырым тварам, апрануты сціпла, але з падкрэсленай акуратнасцю.

Я не бачыў, адкуль ён з'явіўся, але ён адразу спадабаўся мне, спадабалася нават мяккая аскетычнасць у прыгожым вялікім роце і разумных карых вачах. Я ўсміхнуўся яму, і ён, як быццам толькі і чакаў гэтага, падышоў да мяне вялікімі і плаўнымі крокамі, прадягнуў мне руку:

- Прабачце, я без цырымоній, Андрэй Свеціловіч. Даўно жадаў пазнаёміцца з вамі. Я студэнт... былы студэнт Кіеўскага ўніверсітэта. Зараз мяне выключылі... за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях.

Я таксама адрэкамендаваўся. Ён усміхнуўся шырокай белазубай усмешкаю, такой яснай і добрай, што твар адразу зрабіўся гожым:

- Я ведаю, я чытаў вашы зборнікі. Не палічыце за камплімент, я, наогул, не аматар гэтага, але вы мне сталі пасля іх вельмі сімпатычным. Вы займаецеся такой карыснай і патрэбнай справай і добра разумееце свае задачы. Я мяркую па вашых прадмовах.

Мы разгаварыліся і разам адышлі да акна ў дальнім кутку залы. Я спытаў, як ён трапіў да Балотных Ялін. Ён засмяяўся:

- Я далёкі сваяк Надзеі Раманаўны. Вельмі далёкі. Уласна кажучы, ад усяго кораня Яноўскіх зараз засталіся на зямлі толькі яна ды я, па жаночай лініі. Здаецца, такая-сякая кропля крыві гэтых былых дэйноўскіх князькоў цячэ яшчэ і ў жылах Гарабурды, але яго сваяцтва, як і сваяцтва Грыцкевічавых, не даказаў бы ніводны знаўда геральдыкі... Гэта проста радавое паданне. А сапраўдная Яноўская толькі адна яна.

Твар яго памякчэў, стаў задумлівым.

- І наогул, усё гэта глупства. Усе гэтыя геральдычныя казусы, князькі, магнадкія маяраты. Каб была мая воля, я б выпусціў з жылаў магнадкую сваю кроў. Гэта толькі прычына для вялікіх пакут сумлення. Мне здаецца, гэта і ў Надзеі Раманаўны так.

- А мне сказалі, што Надзея Раманаўна адзіная з Яноўскіх.

- Вядома, так. Я вельмі далёкі сваяк, і да таго ж мяне лічылі памёршым. Я не наведваўся ў Балотныя Яліны пяць год, а зараз мне дваццаць тры. Бацька адаслаў мяне адсюль, бо я ў васемнаццаць год паміраў ад кахання да трынаццацігадовай дзяўчыны. Уласна кажучы, гэта нічога, варта было пачакаць два гады, але бацька верыў у старажытную сілу праклёну.

- Ну і як, дапамагля вам высылка? - спытаў я.

- Ані на шэлег. Мала таго, дзвюх сустрэч было дастаткова, каб я адчуў, тто старое абажянне перарасло ў каханне.

- I як глядзіць на гэта Надзея Рамянаўна?

Ён пачырванеў так, тто ў яго нават слёзы навярнуліся на

вочы.

- О!.. Вы здагадаліся! Я вельмі прашу вас маўчаць пра гэта! Справа ў тым, тто я не ведаю яшчэ. Ды гэта не так важліва, паверце... паверце мне. Мне гэта не важліва. Мне проста добра з ёю, і нават калі яна будзе раўнадушнай да мяне, мне, паверце, будзе таксама шчасна і хораша жыць на зямлі: яна ж будзе існаваць на ёй таксама. Яна незвычайны чалавек. Вакол яе такое бруднае свінства, непрыхавяняе рабства, а яна такая чыстая і добрая.

Я ўсміхнуўся ад раптоўнага зямілавання да гэтага хлапчука з добрым і ясным тварам, а ён, відаць, палічыў усмешку за кпін.

- Ну вось, вы ўсміхаецеся таксама, як нябожчык бацька, як дзядзька Дубатоўк. Сорамна вам...

- Я і не думаю смяяцца, пан Андрэй. Мне проста добра чуць ад вас такія словы. Вы чысты і хароты чалавек. Толькі не трэба вам камусьці ятчэ казаць пра гэта. Вось вы тут вымавілі імя Дубатоўка.

- Дзякуй вам за добрае слова. Але няўжо вы думалі, тто я камусьці казаў пра гэта, тто я такі нягоднік? Вы ж здагадаліся. I дзядзька Дубатоўк таксама чамусьці здагадаўся.

- Добра, тто здагадаўся Дубатоўк, а не Алесь Варона, -сказаў я. - Ыачай справа скончылася б дрэнна для кагосьці з вас. Дубатоўк - гэта нічога. Ён япякун, яму цікава, кяб Надзея Раманаўна знайшла добрага мужа. I ён, мне здаецца, добры чалавек, нікому не скажа, як і я. Але вям трэба наогул маўчаць пра гэта.

- Гэта праўда, - вінавата сказаў ён. - Я і не падумаў, тто нават маленькі намёк ткодны для гаспадыні. I праўда вата, які добры, шчыры чалавек Дубатоўк! Сапраўдны стары пан-рубака, просты і патрыярхальны! I такі тчыры, такі вясёлы! I так ён любіць людзей і нікому пе перашкаджяе жыць! А мова ягоная?! Я як пачуў, дык мяне быццям па сэрцы цёпляй рукой нехта гладзіць. Ах, які добры, добры чалавек!

Нават вочы яго ўвільготніліся, так ён любіў Дубатоўка. І я таксама быў шмат у чым з ім згодзен.

- Вы ведаеце зараз, пан Беларэцкі, а больш не будзе ведаць ніхто. Я разумею, я не буду кампраметаваць яе. І наогул я буду маўчаць. Вось вы танцуеце з ёй, а мне радасна. Размаўляе яна з іншым - мне радасна. Хай толькі ёй будзе шчасце. Але я вам шчыра кажу. - Голас яго ўзмацнеў, а твар стаў як у юнака Давіда, які выходзідь на бой з Галіяфам. - Калі я буду за трыдзевяць краін і сэрцам пачую, што яе нехта збіраецца крыўдзіць, я прылячу адтуль і, хоць бы гэта быў сам Бог, разаб'ю яму галаву, кусаць буду, біцца да апошняга, каб пасля толькі прыпаўзці да яе ног і здохнуць там. Паверце мне. Здалёк - і заўжды з ёю.

Гледзячы на яго твар, я разумеў, чаму баяцца ўладу маючыя такіх вось стройных, чыстых і сумленных юнакоў. У іх, вядома, шырокія вочы, дзіцячая ўсмешка, юнадкія слабыя рукі, шыя ганарлівая і стройная, белая, як мармуровая, як быццам назнарок створана для сякеры ката, але ў іх яшчэ і непрыміручасць, сумленне да канца нават у дробязях, няўменне лічыцца з перавагаю чужой грубай сілы і фанатычная вернасць праўдзе. У жыцці яны нявопытныя, даверлівыя дзеці да сівых валос, у служэнні праўдзе - горкія, іранічныя, адданыя да канца, мудрыя і нязломныя. А дрэнь баіцца такіх нават тады, калі яны яшчэ не пачыналі дзейнічаць, і, кіруючыся інстынктам, уласцівым погані, цкуе іх заўсёды. Дрэнь ведае, што яны - самая найвялікшая небяспека для яе існавання.

Я зразумеў, што дай такому ў рукі пісталет, і ён, усё з той самай шчырай белазубай усмешкаю, падыдзе да тырана, усадзідь у яго кулю і пасля спакойна скажа смерці: "Хадзі сюды". І ён вытрымае найбольшыя пакуты спакойна і, калі не памрэ ў турме ад прагі волі, спакойна пойдзе на эшафот.

І такі невыказны давер выклікаў у мяне гэты чалавек, што рукі нашы сустрэліся, і я ўсміхнуўся яму, як другу.

- За што вас выключылі, пан Свеціловіч?

- Ат, глупства! Пачалося з ушанавання памяці Шаўчэнкі. Студэнты, вядома, былі аднымі з першых. Нам прыгразілі, што ва ўніверсітэт увядуць палідыю. - Ён аж пачырванеў. - Ну, мы пачалі крычаць. А я крыкнуў, што калі яны толькі пасмеюць зрабіць гэта са святымі нашымі мурамі, дык мы крывёю змыем з іх ганьбу. І першая куля будзе таму, хто дасць такі загад. Пасля мы высыпалі з будынка, пачаўся шум, і мяне схапілі. А калі ў паліцыі спыталі пра нацыянальнасць, дык я адказаў: "Пішы: украінец".

- Добра сказана.

- Я ведаю, гэта вельмі неасцярожна для тых, хто ўзяўся змагацца.

- Не, гэта добра і для іх. Адзін такі адказ варты дзесятка куль. І гэта азначае, што супраць агульнага ворага - усе. І няма ніякай розніды паміж беларусам і ўкраінцам, калі над спіною вісіць бізун.

Мы моўчкі глядзелі на танцуючых аж датуль, пакуль рот Свеціловіча не перасмыкнула.

- Танцуюць. Чорт іх ведае што такое. Паноптыкум нейкі... дапатопныя яшчары. У профіль не твары, а звярыныя морды. Мазгоў - з напарстак, а сківіцы, як у дыназаўра, на семсот зубоў. І сукні са шлёпамі. І гэтыя страшныя твары вырадкаў... Усё ж такі няшчасны мы народ, пан Беларэцкі.

58
{"b":"829347","o":1}